Беларуска-польскія адносіны
Двухбаковыя адносіны з’яўляюцца важнымі для Беларусі і Польшчы, перш за ўсё з-за геаграфічнай і гісторыка-культурнай блізкасці, а таксама дзякуючы наяўнасці значных меншасцяў — беларускай у Польшчы і польскай у Беларусі.
Беларуска-польскiя адносiны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыпламатычныя стасункі
правіцьДыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўсталяваныя 2 сакавіка 1992 года. У 1992 годзе ў Мінску было адкрыта пасольства Польшчы, а ў 1993 годзе было адкрыта пасольства Беларусі ў Варшаве.
Таксама дзейнічаюць два генеральных консульства Беларусі — у Беластоку і Гданьску, а таксама консульства ў Бяла-Падлясцы і часовы пункт консульскага прыёму ў Аўгустове. У Беларусі, акрамя пасольства, працуюць два генеральных консульства — у Гродне і Брэсце.
Гісторыя
правіцьДаваенны час
правіцьУ даваенны час у Мінску дзейнічала Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча, якое падпарадкоўвалася пасольству ў Маскве. Установа працавала да 1939 года, яе апошнім кіраўніком быў Казімеж Рудзкі[1].
Пасляваенны час
правіцьЗ 1972 года ў Мінску дзейнічала таксама Генеральнае консульства ПНР[1].
Сучаснасць
правіцьУ кастрычніку 1990 г. падчас візіту ў Мінск міністра замежных спраў Польшчы К. Скубішэўскага яго беларускі калега П. Краўчанка заявіў аб непрыняцці беларускім бокам праекта Дэкларацыі аб асновах міждзяржаўных адносін, які быў прапанаваны польскім бокам. Гэта было зроблена нягледзячы на тое, што аналагічныя дэкларацыі з Польшчай былі падпісаны падчас візіту міністра ў СССР з Украінай і РСФСР. Прычынай адмовы сталі патрабаванні, высунутыя беларускімі ўладамі, які заявілі, што БССР не падпісвала савецка-польскі дагавор аб дзяржаўнай граніцы ад 16 жніўня 1945 г. і не можа прызнаць яго сапраўдным для Беларусі. Беларускія дыпламаты адмаўляліся прымаць прапанаваную Польшчай фармулёўку аб недатыкальнасці і нязменнасці ў будучыні беларуска-польскай граніцы, якая была вызначана савецкім і польскім урадамі ў 1945 годзе[2].
10 кастрычніка 1991 падчас візіту ў Польшчу старшыня ўрада Беларусі Вячаслаў Кебіч падпісаў з старшынёй польскага ўрада Янам Бялецкім Дэкларацыю аб добрасуседстве, узаемаразуменні і супрацоўніцтве. Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 2 сакавіка 1992 падчас прыезду міністра замежных спраў Беларусі Пятра Краўчанкі ў Варшаву, дзе бакі таксама падпісалі Консульскую канвенцыю. Пасля ператварэння польскага генеральнага консульства ў Мінску ў пасольства яго ўзначаліла Эльжбета Смулкова.
24 красавіка 1992 года Вячаслаў Кебіч падпісаў у Польшчы пагадненне аб прынцыпах пагранічнага супрацоўніцтва і дагавор аб пагранічных пераходах. 23 чэрвеня 1992 года старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч падпісаў у Варшаве Дагавор аб добрасуседстве і супрацоўніцтве на 15 гадоў, паводле якога бакі пацвердзілі граніцу, якая існавала паміж абедзвюма дзяржавамі[2]; а таксама адкрыў беларускае пасольства. Першым паслом Беларусі ў Польшчы стаў Уладзімір Сянько.
19 лістапада 1992 года старшыня польскага ўрада Ганна Сухоцкая падчас прыезду ў Беларусь падпісала Пагадненне аб адмове ад двайнога падаткаабкладання. 15-16 снежня 1992 года ў Польшчы адбылася сустрэча беларускага і польскага міністраў абароны Паўла Казлоўскага і Януша Анышкевіча адпаведна. 21 красавіка 1993 года міністры падпісалі ў Беларусі Дагавор аб ваенным супрацоўніцтве. 30 сакавіка 1996 года ў Белавежскай пушчы адбылася сустрэча прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Аляксандра Квасьнеўскага.
1 кастрычніка 2003 года ў сувязі з уваходам у Еўрапейскі Саюз польскі ўрад увёў візавы рэжым для беларускіх грамадзян[3].
З 6 снежня 2002 г. па кастрычнік 2008 года паслом Беларусі ў Польшчы быў Павел Паўлавіч Латушка[4]. Новым паслом 31 кастрычніка 2008 года быў прызначаны намеснік міністра замежных спраў РБ Віктар Анатольевіч Гайсёнак. Наступным беларускім паслом стаў Аляксандр Авяр’янаў (2014-2019).
18 студзеня 2011 года МЗС Польшчы забараніў ўезд у краіну А. Лукашэнку і шэрагу беларускіх чыноўнікаў за падаўленне акцыі пратэсту 19 снежня 2010 і наступны пераслед апазіцыі[5].
Эканамічныя адносіны
правіцьТавараабарот Беларусі і Польшчы (экспарт у Польшчу і імпарт з Польшчы; у млн. USD)[6]:
Польшча з’яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі. За 2004—2008 сукупны аб’ём тавараабароту павялічыўся з 1203,8 да 2963,6 млн долараў пры станоўчым сальда для Беларусі. Пасля 2010 сальда стала пераважна адмоўным. Па выніках 2016 года тавараабарот Польшчы з Беларуссю склаў $ 2 млрд. Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы адзначыў, што ёсць патэнцыял для дасягнення $ 3 млрд. Асноўныя пазіцыі экспарту з Беларусі ў Польшчу — нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, пліты ДСП, неапрацаваныя лесаматэрыялы, мінеральныя ўгнаенні; з Польшчы ў Беларусь — яблыкі, таматы, малако і вяршкі, лекі і інш[7].
Культурнае супрацоўніцтва
правіцьПры падтрымцы ўрада Польшчы ў Мінску дзейнічае Польскі інстытут.
Беларуская мова выкладаецца ў 39 пачатковых навучальных установах (у 23 школах, 14 гімназыях, 2 ліцэях), яе вывучае 8 тысяч дзяцей і падлеткаў беларускай нацыянальнасці. Ад 1997 у Беластоку існуе ўніверсітэт (былы філіял Варшаўскага ўніверсітэта), дзе ёсць кафедра беларускай культуры.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Беларусь — Польшча: 25 гадоў адлігаў і замарозак стасункаў
- ↑ а б В. Е. Снапковский. Историческая политика в Беларуси в период перестройки и парламентской республики (1985—1994 гг.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2020. Праверана 24 снежня 2018.
- ↑ Баляслаў Хмяліньскі. Польшча — Беларусь: 15 гадоў міждзяржаўных адносін// Журнал международного права и международных отношений. 2007 — № 1
- ↑ Павел Латушко завершает дипломатическую миссию в Польше
- ↑ http://www.elections-ices.org/russian/news/textid:9104/ Архівавана 6 красавіка 2019.
- ↑ Основные показатели внешней торговли, Национальный статистический комитет Республики Беларусь
- ↑ https://www.belta.by/economics/view/belarus-i-polsha-dolzhny-uvelichit-tovarooborot-do-3-mlrd-rusyj-264095-2017/
Спасылкі
правіць- Пасольства Беларусі ў Польшчы Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Пасольства Польшчы ў Беларусі