Беларуска-шведскія адносіны

Швецыя і Беларусь ўсталявалі двухбаковыя дыпламатычныя адносіны 14 студзеня 1992 года.

Беларуска-шведскія адносіны
Беларусь і Швецыя
Беларусь
Беларусь
Швецыя
Швецыя

Гісторыя правіць

У лістападзе 1999 года ў Стакгольме было адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 2003 года было адкрыта аддзяленне шведскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску, а ў снежні 2007 года адкрылася Пасольства Швецыі ў Беларусі.

7 лістапада 2004 года «Радыё Швецыі» пачало вяшчанне на беларускай мове, дзе Швецыя спадзяецца падтрымаць працэс дэмакратызацыі ў Беларусі. 1 верасня года 2009 Беларуская служба «Радыё Швецыя» спыніла сваё існаванне.

12 чэрвеня 2008 года рашэннем шведскага ўраду быў прызначаны на пасаду кіраўніка дыпламатычнай місіі Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфан Эрыксан, які стаў такім чынам першым паслом Швецыі ў Беларусі. 23 верасня 2008 года ён уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку.

Дыпламатычны крызіс правіць

4 ліпеня 2012 года аднаматорны самалёт Jodel D11 пад кіраваннем двух шведскіх пілотаў (супрацоўнікаў піяр-кампаніі «Studio Total») уварваўся ў паветраную прастору Беларусі з боку Літвы і раскідаў над беларускай тэрыторыяй некалькі сотняў цацачных мядзведзяў з лозунгамі аб свабодзе слова.

3 жніўня 2012 года беларускі бок прыняў рашэнне не працягваць акрэдытацыю паслу Швецыі Стэфану Эрыксану. У Стакгольме назвалі рашэнне Аляксандра Лукашэнкі абуральным і выслалі беларускіх дыпламатаў у адказ. 6 жніўня 2012 года беларускае тэлебачанне абвінаваціла Стэфана Эрыксана ў падрыхтоўцы «арабскай вясны» ў Беларусі, а беларускае МЗС заявіў, што ягоная дзейнасць была накіраваная на «разбурэнне» двухбаковых стасункаў[1].

КДБ афіцыйна запрасіў у Беларусь датычных да акцыі шведаў «для ўдзелу ў следчых дзеяннях у якасці падазроных». Шведы ў сваю чаргу заявілі, што прыедуць толькі пры наяўнасці гарантый асабістай недатыкальнасці. Такіх гарантыяў яны не атрымалі і ў Беларусі гэтак і не з’явіліся.

9 жніўня 2012 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дыпламатычны канфлікт са Швецыяй нібыта не звязаны з «плюшавым дэсантам». Адначасова ён адзначыў, што беларусы проста пашкадавалі шведскіх лётчыкаў, а Літву абвінаваціў у дапамаганні шведам. Ён таксама выступіў з пагрозамі на адрас Літвы і Швецыі[2]. 30 жніўня 2012 года амбасада Швецыі ў Мінску была закрытая.

У лістападзе 2016 года Беларусь аднавіла дыпламатычную прысутнасць у Швецыі. 2 кастрычніка 2017 года новы Пасол Швецыі Крысціна Юханесан уручыла даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь[3]. Былы прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык быў прызначаны кірарўніком дыпмісіі ў Стакгольме. У траўні 2018 ён заявіў, што «ледніковы перыяд» у адносінах паміж Беларуссю і Швецыяй афіцыйна скончыўся.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць