Беларускія могілкі (Іст-Брансуік)
Беларускія могілкі — праваслаўныя могілкі ў Іст-Брансуіку , штат Нью-Джэрсі, ЗША. Належаць да парафіі Жыровіцкай Божай Маці, царква якой знаходзіцца ў Хайленд-Парку, за 10 кіламетраў ад могілак[1].
Беларускія могілкі ў Іст-Брансуіку | |
---|---|
40°25′53″ пн. ш. 74°24′21″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Штат | Нью-Джэрсі |
Месцазнаходжанне | Іст-Брансуік |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1959 |
Плошча | 1,42 га |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзялянка плошчай 3,5 акры была выкуплена пад могілкі ў 1959 годзе[1]. У асяроддзі беларускай эміграцыі існаваў раскол паводле палітычна-грамадскай прыналежнасці, таму ў Саўт-Рыверы хавалі і хаваюць прыхільнікаў БЦР, у Іст-Брансуіку прыхільнікаў Рады БНР[2][3]. На могілках хаваюць не толькі праваслаўных беларусаў з парафіі Жыровіцкай Божай Маці, але і з усіх ЗША і Канады, а таксама беларусаў-каталікоў. Агульная колькасць пахаванняў складае каля сотні, што робіць могілкі ў Іст-Брансуіку найбуйнейшымі беларускімі могілкамі ў ЗША[1].
Пахаваныя на могілках
правіць- Аляксандр Орса[1] (1896—1959) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, педагог.
- Уладзімір Другавец (1923—1961) — беларускі грамадскі дзеяч у Аргенціне.
- Аляксандр Махноўскі (1902—1967) — беларускі настаўнік, грамадскі дзеяч.
- Васіль (Тамашчык) (1900—1970) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч, архіепіскап БАПЦ.
- Віктар Войтанка (1912—1972) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, святар.
- Язэп Гладкі (1890—1972) — беларускі грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф.
- Лявон Савёнак (1897—1974) — беларускі пісьменнік і журналіст.
- Філарэт Родзька (1890—1977) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, настаўнік.
- Рыгор Крушына[1] (1907—1979) — беларускі паэт, празаік, крытык.
- Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч (1907—1980) — беларускі грамадскі дзеяч, навуковец.
- Леанід Галяк (1910—1980) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст.
- Апалонія Савёнак-Раткевіч (1901—1982) — беларускі педагог, пісьменніца.
- Марыя Станкевіч (1900—1983) — беларуская грамадская дзяячка чэшскага паходжання. Жонка Яна Станкевіча.
- Андрэй (Крыт) (1901—1983) — рэлігійны і грамадскі дзеяч, іерарх БАПЦ[1].
- Галіна Орса (1930—1984) — беларуская грамадска-культурная дзяячка, педагог.
- Вітаўт Тумаш[1] (1910—1988) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, скарыназнавец.
- Аляксандр Стагановіч (1890—1988) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч.
- Часлаў Ханяўка (1909—1988) — беларускі грамадскі дзеяч.
- Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903—1989) — Старшыня Рады БНР (у эміграцыі)[1].
- Міхась Міцкевіч (1897—1991) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Малодшы брат Якуба Коласа.
- Васіль Стома (1911—1992) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.
- Пётр Конюх[1] (1910—1994) — беларускі оперны спявак.
- Антон Адамовіч[1] (1909—1998) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, публіцыст, празаік, доктар філалогіі.
- Міхась Рагуля (1914—2002) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
- Мікалай (Мацукевіч) (1917—2002) — мітрапаліт БАПЦ[1].
- Зора Кіпель[1] (1927—2003) — беларуская грамадская дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка.
- Браніслаў Даніловіч (1908—2003) — храніст 1-га Беларускага штурмавога ўзводу, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.
- Францішак Бартуль (1918—2005) — беларускі грамадскі дзеяч.
- Яніна Каханоўская (1905—2005) — беларуская грамадская дзяячка.
- Вера Бартуль (1930—2006) — беларуская грамадская дзяячка.
- Ізяслаў (Бруцкі) (1926—2007) — мітрапаліт БАПЦ.
- Кастусь Мерляк (1919—2007) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі.
- Язэп Сажыч (1917—2007) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, вайсковец.
- Раіса Жук-Грышкевіч (1919—2009) — беларуская грамадская дзяячка.
- Барыс Данілюк (1923—2011) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.
- Антон Шукелойць (1915—2017) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.
- Вітаўт Кіпель[4] (1927—2022) — беларускі грамадска-культурны эміграцыйны дзеяч, гісторык.
- Янка Запруднік (1926—2022) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША, гісторык, палітолаг.