Немцы ў Беларусі

(Пасля перасылкі з Беларускія немцы)

Белару́скія не́мцы (ням.: Weißrusslanddeutsche) — этнічныя немцы, а таксама грамадзяне нямецкіх дзяржаў (у тым ліку Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў), якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі або дзяржаў-папярэднікаў: Полацкае княства, Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая і г. д. Паводле перапісу 2009 года, у Беларусі пражывае 2474 немцы, што складае 0,03% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны[1]. Гэта трынаццатая па колькасці нацыянальная меншасць у краіне.

Беларускія немцы
Колькасць Беларусь — 2474 чал.[1] (2009 год)
Рассяленне Беларусь, Германія, ЗША, Літва, Канада, Бразілія, Польшча, Аргенціна, Уругвай ды інш.
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) хрысціяне (лютэранства, каталіцтва, праваслаўе, баптызм, менаніцтва, пяцідзясятніцтва).

Нямецкая этнічная і культурніцкая прысутнасць на землях сённяшняй Беларусі пачала фарміравацца яшчэ ў часы Полацкага княства збольшага ў выглядзе працэсаў культурнага ўзаемаабмену, што робіць немцаў адной з самых старажытных меншасцей на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя правіць

З'яўленне немцаў на тэрыторыі Беларусі правіць

Першыя згадванні пра немцаў на Русі адносяцца да IX ст. Да канца XII стагоддзя ў гарадах Полацкага, Тураўскага, Гродзенскага і іншых княствах ужо аселі шматлікія нямецкія купцы, рамеснікі, ваяры, лекары і навукоўцы[2]. Важную ролю адыгрывалі нямецкія святары, так менавіта немцы аднымі з першых прынеслі каталіцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Так, на захадзе Беларусі ў канцы X — пачатку XI стагоддзяў хрысціянства абвяшчаў немец Бруна Кверфурцкі, у той жа час каля 1010—1013 гадоў у Тураў прыбыла місія калобжэгскага біскупа Рэйнберна, запрошанага мясцовым князем Святаполкам[4]. Да таго ж мясцовыя князі паступова завязваюць з немцамі і роднасныя адносіны; так, з немкамі ажаніўся шэраг князёў[5], напрыклад полацкі князь Ізяслаў Мсціслававіч быў жанаты з Агнесай, дачкой Конрада III з Гогенштаўфенаў, а тураўскі князь Яраполк Ізяславіч меў шлюб з Кунігундай фон Орлямюндэ.

Немцы ў Полацкім княстве правіць

З'яўленне немцаў у Полацкім княстве адбывалася шляхам пашырэння Полацкім княствам гандлёвых і міжкультурных сувязяў з нямецкімі і польскімі[6] гарадамі. Як і ў іншых старажытнабеларускіх княствах, у Полацкім княстве менавіта немцы былі першымі, хто распаўсюджваў тут каталіцтва, так у 1186 годзе полацкі князь Уладзімір дазволіў нямецкаму манаху Мейнарду заснаваць замак і касцёл і пачаць пропаведзі. Мала таго, полацкі гаспадар нават адарыў манаха.

У 1158 годзе нямецкія купцы заснавалі гандлёвае паселішча ў вусці Дзвіны, якое ў 1201 годзе за біскупам Альбертам фон Буксгеведэн-Брэменам робіцца горадам пад назвай Рыга і сталіцай Лівоніі. Нягледзячы на далейшую варожасць паміж крыжакамі і палачанамі, важным момантам становіцца культурны ўзаемаабмен паміж немцамі і палачанамі. У Полацку і Смаленску паўстаюць нямецкія гандлёвыя двары. Такім чынам можна адзначыць, што першымі немцамі на тэрыторыі Беларусі былі галоўным чынам гандляры і святары. У 1305 годзе Полацк падпаў пад залежнасць рыскага архібіскупа, што выклікала засяленне Полацка і Полацкай зямлі немцамі, якія займаліся тут гандлем і распаўсюджавалі каталіцтва, пабудавалі ў Полацку касцёл, але ў 1307 годзе былі выгнаны вялікім літоўскім князем Віценем[7][8][9][10]. Нягледзячы на гэта Полацк (ням.: Plotzeke) заставаўся адным з цэнтраў нямецкага насельніцтва ВКЛ і буйным шматнацыянальным горадам[12]. На той момант у горадзе існаваў нямецкі раён, дзе жылі нямецкія гандляры, асветнікі, лекары, ваенныя.

Немцы ў Вялікім Княстве Літоўскім правіць

Першыя нямецкія мігранты з'явіліся ў ВКЛ у пачатку XIV ст. — дамініканскія і францысканскія манахі заснавалі ў Вільні і Навагрудку дзве каталіцкія царквы[13]. Адным з тых, хто спрыяў рассяленню немцаў у ВКЛ, быў вялікі князь літоўскі Гедзімін[14] Ім жа ў рамках урэгулявання зносін з Лівонскім ордэнам у 1323 годзе быў выдадзены прывілей, які заклікаў немцаў на пасяленне ў ВКЛ. У гэты час ВКЛ вяло актыўны гандаль з ганзейскімі гарадамі. У Полацку, Троках і Вільні з'яўляюцца нямецкія гандлёвыя двары[13]. У асноўным немцы сяліліся ў буйных гарадох ВКЛ, вялікі працэнт немцаў сярод гарадскога насельніцтва быў у Вільні, Полацку, Магілёве, Горадні, Берасці і іншых гарадах. Даволі шмат немцаў пасялілася на Віленшчыне. Як піша Адам Кіркор, тыя немцы[15] даволі хутка змешваюцца з мясцовым насельніцтва[16], што ўжо ў трэцім-чацвёртым пакаленні ад іх застаецца толькі прозвішча, а яны ўжо поўнасцю не разумеюць нямецкай мовы[14].

Шэраг немцаў гэтага перыяду вядомыя сярод высокіх урадаў (пасадаў) ВКЛ. Так, адным з паплечнікаў Ягайлы ў яго меркаванай змове супраць Альгерда і потым змове супраць Кейстута быў нямецкі купец Ганул, які тады займаў урад старасты віленскага; замежнікі гэтага перыяду вядомыя як члены гаспадарскай Рады краіны.

 
Нямецкае паселішча ў ваколіцах Кобрына.

Вялікая група нямецкіх і галандскіх сялян пасялілася ў 1563 годзе каля Буга і заснавала вёскі Нойдарф і Нойбрун, да якіх пазней накіроўваліся шматлікія перасяленцы[13][14]. Нойдарф і Нойбрун былі заснаваны на землях князёў Радзівілаў, якія асабіста запрашалі немцаў і галандцаў[14]. У хуткім часе ў Берасцейскім ваяводстве ўзнік царкоўны прыход Нойдарф-Нойбаў, дзякуючы якому нямецкія сяляне падтрымлівалі сувязь з роднай культурай[13]. Да канца XVIII ст. гэтыя паселішчы распаўсюдзіліся да Кобрына[13]. Паселішча Нойдарф-Нойбаў дасягнула вялікіх памераў[13]. Яно мела шчыльныя сувязі з нямецкімі паселішчамі на Валыні[13].

Нямецкае паселішча на Магілёўшчыне захавалася і дагэтуль — цяпер гэта вёска Вейна (ад ням.: Wein — віно)[17]. Вядома, што ў тых месцах немцы ўладкоўвалі бровары[18] і вінакурні[19].

Вялізную групу нямецкага насельніцтва ВКЛ складалі па-ранейшаму гандляры, але з XVI ст. назіраецца прыток у ВКЛ у першую чаргу нямецкіх навукоўцаў, медыкаў, рамеснікаў, разам з тым павялічваецца колькасць нямецкіх ваенных-наймітаў, якія фактычна становяцца неад’емнай часткай арміі ВКЛ і Рэчы Паспалітай; так, адным з гераічных абаронцаў Смаленска ад маскоўскіх войск стаў немец Корф.

 
Лютэранская кірха Святога Яна ў Гродне

Немцы значна паўплывалі на рэфармацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім. Першапачаткова лютэранства збольшага прымалі месцічы-немцы, з мясцовых зусім нязначная дзеля жыхароў[20]. Так, у сярэдзіне XVI ст. нямецкія купцы засноўваюць у Вільні лютэранскую суполку, якая хутка становіцца цэнтрам пашырэння лютэранства ў ВКЛ[21]. У 1539 годзе віленскі ўраджэнец, ксёндз і доктар філасофіі Абрагам Кульва адчыніў у Вільні школу для шляхецкай моладзі і актыўна выступаў з лютэранскімі казаннямі, слухаць якія паступова сабралося ці не ўсё нямецкае насельніцтва горада[22]. Па яго ад’ездзе прапаведнікам лютэранства ў Літве стаў Ян Вінклер, ксёндз віленскага касцёла Св. Ганны. Віленскі біскуп забараніў яму не толькі служыць, але і ўвогуле з'яўляцца ў віленскіх касцёлах[23]. Тады Вінклер адчыніў лютэранскую малельню ў хаце віленскага купца Морштына. Утварылася лютэранская грамада, у асноўным з немцаў[24]. У хуткім часе на Нямецкай вуліцы збудавалі кірху, якая праіснавала да 1944 года[25]. Пражывалі немцы і ў Слуцку, так, некаторыя беларускія даследчыкі сцвярджаюць, што першае згадванне лютэранскай грамады адносіцца да Слуцку 1535 года, калі князь Юрый Алелькавіч вылучыў немцам зямлю пад кірху[26]. Гэтыя звесткі пацвярджае і нямецкі гісторык Г.-К. Дытрых[27]. У Мінску таксама існавала лютэранская грамада[29], якую ўзначальваў нямецкі пастар Карл Людвіг Гемерых, які дагэтуль быў пастарам у Слуцку[30]. Да таго, вялікая колькасць немцаў прыбывае ў ВКЛ на запрашэнне Радзівілаў дзеля пашырэння Рэфармацыі, як напрыклад Ян Фёлькель[31]. А ў час ваяводскага кіравання Януша Радзівіла немец-лютэранін Якуб Гібель нават стаў войтам Вільні[32][33].

 
Лютэранская кірха на Нямецкай вуліцы ў Вільні

Вялікія князі літоўскія лічылі неабходным паскорыць гаспадарчае развіццё сваёй дзяржавы і з гэтай нагоды запрашалі перасяленцаў, як з Германіі, так і з усёй Еўропы (Венгрыя, Чэхія, Францыя, Шатландыя)[34][35]. Да таго ж, асядалі на беларускіх землях і замежныя найміты з вялікакняжацкай арміі, якія атрымлівалі тут ад манарха асобныя вёскі ці нават цэлыя воласці[35].

Важную ролю ў развіцці айчыннай культуры адыгрывала запрашэнне ў ВКЛ славутых еўрапейскіх жывапісцаў, архітэктараў, музыкантаў і г. д., сярод якіх было шмат немцаў, так у ВКЛ былі запрошаны знакамітыя нямецкія жывапісцы А. Бінк, А. Вайдэ і Г. Гэльвіг[35][36].

Шмат немцаў было і сярод настаўнікаў, так, у шырока вядомай праваслаўнай Віленскай брацкай школе большую частку настаўнікаў складалі немцы-пратэстанты[37].

Сапраўдным цэнтрам нямецкай культуры ВКЛ становіцца Вільня (ням.: Wilna)[33]. Ужо з самага заснавання горада, вялікія князі літоўскія запрашаюць у горад нямецкіх жыхароў. Немцы кампактна пражывалі на «Нямецкай вуліцы», тут яны сяліліся яшчэ з часоў Альгерда[38], гэта былі купцы і рамеснікі з ганзейскіх гарадоў[39].

Некаторая колькасць немцаў прыбывае ў ВКЛ у час кіравання Аўгуста II і Аўгуста III з Саксоніі, акрамя таго, некаторыя нямецкія арыстакратычныя роды пераяжджаюць з Прыбалтыкі ў ВКЛ.

 
Т. Рэйтан перад выхадам з соймавай залы, фрагмент карціны Я. Матэйкі

Новая хваля перасялення немцаў у ВКЛ пачалася ў 60—70 гады XVIII ст. і была выклікана Сямігадовай вайной. Пераяжджалі ў асноўным немцы поўдня Германіі, якія размаўлялі на швабскім дыялекце. Перасяленне было выклікана эканамічнымі і гаспадарчымі праблемамі, якія прынесла працяглая вайна, вялікай шчыльнасцю насельніцтва гэтага рэгіёна, і як вынік павышанымі коштамі на зямлю, у той жа час, як у ВКЛ зямля каштавала параўнальна танна, была магчымасць набыць не толькі зямлю, але і маёнтак, а таксама кавалак лесу. Вялікая колькасць гэтых немцаў асела на Вяленшчыне і Ковеншчыне, а таксама на Гродзеншчыне і Беласточчыне, некаторыя з іх пераехалі ў Нойдарф-Нойбаў.

У 1793 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі імянной граматай дараваў лютэранскай грамадзе дом з зямлёй на Гарадніцы[17]. У Горадні (ням.: Garthen) тады была нямецкая слабада — Занёманскі фарштат[41], дзе размяшчаліся хаты і майстэрні мясцовых немцаў[13]. Менавіта ў гэтым годзе, 20 верасня, у Гродна збудавалі лютэранскую кірху Святога Яна[42].

Таксама нямецкія карані мае шэраг беларускіх шляхецкіх радоў, напрыклад Ромеры[43], Тызенгаўзы[44], Рэйтаны[45], Плятэры[46], Рыдыгеры[47], Чапскія[48], Офенбергі[49], Страшынскія[50], Эйсманты[51] і інш.

Што асабліва, у адрозненне ад Расіі, на тэрыторыі Беларусі немцы ў большасці выпадкаў сяліліся не асобна, не ўтвараючы калоній[52]. Таксама яскравай асаблівасцю беларускіх немцаў, якія перасяліліся сюды ў час ВКЛ і пазней, у перыяд Расійскай імперыі, было хуткае змяшэнне з мясцовым насельніцтвам, немцы раствараліся сярод беларусаў за 2-3 пакаленні, звязана гэта, хутчэй за ўсё, з блізкасцю менталітэтаў беларусаў і немцаў. Больш за тое, беларусы з нямецкімі каранямі былі слыўнымі патрыётамі сваёй краіны, так, узорам патрыятызму лічацца Тадэвуш Рэйтан[53], ліцвінскі шляхціч нямецкага паходжання[45], дэпутат ад Наваградскага павета, які ў час Нямога сойму, на якім дэпутаты сойму фактычна прадалі частку тэрыторыі сваёй краіны, лёг крыжам перад выхадам і закрычаў:

  Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны!  

У складзе Расійскай імперыі правіць

 
Эдвард фон Роп — рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Беларусі нямецкага паходжання, адзін з першых, хто быў супраць атаясамлівання каталіцтва з польскасцяй, спрыяў увядзенню беларускай мовы ў касцёльным жыцці[54][55]. На запыты вернікаў пра магчымасць увядзення беларускай мовы ў касцёле адказваў, што «ня толькі можна, але і трэба».
 
Лютэранская кірха ў Мінску, фота пач. XX ст.

Нямецкія паселішчы набылі новыя назвы і новыя імпульсы да жыцця ў канцы XVIII ст. Расійская імператрыца Кацярына II намагалася замацаваць расійскую дзяржаўнасць у памежных раёнах і асвойваць прыродныя багацці[13]. Яна не магла даць дазволу на засяленне памежных зямель прыгоннымі сялянамі, таму запрашала ў Расію іншаземцаў[13]. У 1762 годзе быў выдадзены Маніфест да іншаземцаў, аднак не быў рэалізаваны, таму што не агаворваў умовы каланізацыі[13]. У наступным годзе з'яўляецца новы Маніфест, у якім ідзе пералік ільгот і прывілеяў іншаземным каланізатарам[13]. Такія ўмовы перасялення актывізавалі каланізацыю памежжаў Расіі[13]. У асноўным мігравалі нямецкія сяляне з Прусіі, якая была знішчана Сямігадовай вайной[13]. Яны сяліліся ў сельскай мясцовасці і займаліся пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй[13]. У працы шырока выкарыстоўваліся капіталістычныя метады гаспадарання[13]. Значная колькасць немцаў пасялілася ў Віцебскай губерні[13], дзе ўжо існавала значная нямецкая дыяспара, так завітаўшы ў 1780 годзе ў Полацк, Кацярына II назвала насельніцтва Беларусі «Вавилонским столпотворением», адзначыўшы, што тут «сплошь да рядом обитают православные, католики, униаты, евреи, русские, поляки, чухонцы, немцы, курляндцы»[56][57].

Другая вялікая эміграцыйная хваля (гэта былі менаніты) ішла з Данцыгу ў 1789 годзе, а пазней — праз Рыгу ў Прычарнамор’е, у Хорціцу і на раку Малочная. Прывілеем Паўла I перасяленцы-менаніты навечна вызваляліся ад ваеннай і грамадзянскай службы, ад прысягі перад судом і інш.[58]

Наступная хваля эміграцыі была выклікана Маніфестам імператара Аляксандра I, але ўжо паводле строгіх крытэраў — патрабавалася наяўнасць вызначанага маёмаснага цэнзу. Найвялікшы поспех гэта кампанія мела ў паўднёва-заходняй і паўднёвых правінцыях Германіі. Гэтая хваля была накіравана ў асноўным у раёны Прычарнамор’я і Каўказу (сяліліся таксама на тэрыторыях сучасных Украіны і Беларусі) і складалася большай часткай з жыхароў Швабіі; у меншай ступені — з жыхароў Усходняй і Заходняй Прусіі, Баварыі, Мекленбурга, Саксоніі, Эльзаса і Бадэна, Швейцарыі, а таксама нямецкіх жыхароў Польшчы. Аляксандр I асоба вылучаў пасяленцаў, якія валодаюць неабходнымі ведамі для рацыянальнага вядзення гаспадаркі, якія маглі служыць узорам у сялянскай справе і ў рамястве — добрых землеўладальнікаў, што ведалі толк у вінаградарстве, у гадоўлі тутаўніка і іншых карысных раслін ці мелых досвед у жывёлагадоўлі (асабліва ў гадоўлі авечак палепшаных парод).[58]

Найбольш інтэнсіўнае перасяленне немцаў дасягнула ў 1804 годзе, 1816—1817 гадах, і да 1842 года ішло ў асноўным з Вюртэмбергу[59][58].

У 1775 годзе ў Полацку і Магілёве ўзніклі лютэранскія грамады немцаў, пры гэтым былі заснаваны лютэранскія кірхі[60].

Лютэранская суполка існавала і ў Мінску, дзе ў 1846 годзе была ўзведзена мураваная лютэранская кірха даволі ўнушальных памераў[61].

У час нацыянальна-вызваленчых паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 этнічныя немцы і італьянцы шырока прымалі ў іх удзел, шматлікія з іх былі пакараны смерцю[14].

Вялікая колькасць немцаў, а таксама англічанін, датчан, шведаў, бельгійцаў пражывала ў Ковенскай губерні, агульная іх колькасць складала больш за 15 тысяч[14]. На Беласточчыне, як сведчыць Кіркор, пражывалі рэшткі прусакоў, якія засталіся тут яшчэ з часоў знаходжання гэтай зямлі ў складзе Прусіі, у самім жа Беластоку пражывала невялікая колькасць немцаў-фабрыкантаў[14]. Але ў цэлым, згодна з перапісам 1879 года, колькасць немцаў у рэгіёне былога ВКЛ заставалася шматлікай[5].

 
Нямецкія каланісты ў Расійскай імперыі.

Актыўна запрашалі немцаў працаваць кіраўнічымі маёнткаў, ляснічымі[19]. Сярод немцаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, было нямала службоўцаў, арандатараў, аптэкараў, прамыслоўцаў[19]. Так, напрыклад, Аршанскі піваварны завод, заснаваны ў 1883 годзе, належаў немцу Вайнбергу, у Бярозаўскім раёне невялікі завод належаў немцу Мартонсу[19].

У 1855 годзе ў вёсцы Уць Гомельскай вобласці з'явілася першая баптысцкая суполка штундыстаў, заснаваная пад уплывам нямецкіх каланістаў-менанітаў. Таксама з 1863 года пачынаецца хваля эміграцыя баптыстаў (сярод якіх было шмат немцаў) з Польшчы на поўдзень Беларусі[62].

Новая хваля міграцыі немцаў назіралася ў другой палове XIX стагоддзя і працягвалася да пачатку Першай сусветнай вайны[13]. За гэты перыяд адбыліся тры масавыя хвалі нямецкай міграцыі на Беларусь[13]. Да канца XIX стагоддзя ў Віленскай, Гродзенскай, Каўнаскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях жыло каля 50 тыс. немцаў[13]. Паводле перапісу 1897 г., іх налічвалася 49 073 чалавек (0,49% супольнага насельніцтва Беларусі)[13][63].

З 1870-х гадоў іміграцыя немцаў у Расію галоўным чынам спыняецца (асабліва ў сувязі з адменай у адносінах да каланістаў палогак па адбыванні ваеннай павіннасці і астуджэннем расійска-германскіх адносін). Больш таго, вялікая колькасць расійскіх немцаў пачынае эміграваць з Расіі, прычым не ў Германію, а галоўным чынам у ЗША. Усяго да 1914 года з Расіі ў ЗША перасялілася да 200 тысяч[47] этнічных немцаў. Яны склалі адну з найбуйнейшых плыняў дарэвалюцыйнай расійскай эміграцыі — нароўні з яўрэямі, палякамі, беларусамі, літоўцамі і фінамі.

На рубяжы стагоддзяў назіралася міграцыйная хваля немцаў на Палессе з Валыні[13]. 3 дапамогай латышскага банкіра Анзельмава нямецкія каланісты набывалі зямлю ў Палессі (сучасныя Нараўлянскі, Ельскі, Лельчыцкі раёны Гомельскай вобласці)[13]. Памешчыкі Беларусі давалі ў арэнду немцам зямлю і ўтойвалі гэта ад улад, каб не выплочваць падаткі[13].

Асноўная колькасць этнічных немцаў пачала перасяляцца ў Мазырскае Палессе прыкладна з 1905 года[64]. Так, паводле афіцыйных звестак на студзень 1905 года, у маёнтку Клесіне (сучасны Нараўлянскі раён) пражывала «ў якасці арандатараў каля 200 сямействаў немцаў-каланістаў»[64]. У студзені 1911 года ў раёне маёнтку ўжо налічвалася каля 700 сямействаў каланістаў-пакупнікоў зямлі, галоўным чынам, немцаў[64]. Гэтая міграцыя была вымушанай мерай і мела эканамічны (земляробчы) характар[64]. Да гэтага нямецкія каланісты жылі галоўным чынам ва Украіне (Валынь), дзе пераважна арандавалі абшарніцкую зямлю ці мелі невялікую яе колькасць ва ўласнасці[64]. Пасля ўскладнення арэндных адносін немцы перасяліліся ў суседнюю Мазыршчыну, набылі зямлю праз банк у мясцовага памешчыка Ансэльма (Анзэльма) і ў буйнога землеўладальніка Шоманскага[64]. Як правіла, гэтыя немцы-каланісты ўжо былі расійскімі падданымі, прыпісанымі да розных сялянскіх грамадаў Украіны[64]. У сувязі з I сусветнай вайной шматлікія немцы з'ехалі з Беларускага Палесся, распрадаўшы свае землі[64]. Гэта было выклікана таксама загадам расійскага ваеннага камандавання ў 1915 годзе пра высяленне немцаў-каланістаў з прыфрантавой паласы ў 24-гадзінны тэрмін[64]. Загад не распаўсюджваўся на нямецкія сем’і, члены якіх служылі ў царскім войску[64]. Пасля высылання вярнуліся не ўсе[64]. Шмат немцаў пакінула Палессе з сыходам кайзераўскіх войскаў у 1918 годзе[64].

У час Першай сусветнай вайны колькасць нямецкіх каланістаў Беларусі значна змяншаецца[13]. Гэта звязана з дэпартацыяй немцаў з прыфрантавой зоны ў Сібір[13]. Агулам у 1897—1917 гг. колькасць нямецкага насельніцтва Беларусі паменшылася з 50,8 тыс. да 36,1 тыс. чалавек[13]. Знікла шмат нямецкіх кампактных паселішчаў[13], у грамадскіх месцах забаранялася ўжыванне нямецкай мовы[65].

У складзе БССР правіць

У першыя дзесяцігоддзі Савецкай улады адраджэнне нацыянальнай ідэнтычнасці расійскіх немцаў віталася. З сярэдзіны 20-х гадоў і да канца 30-х у Савецкай Беларусі меліся 2 нямецкія нацыянальныя сельсаветы на Мазыршчыне: Бярозаўскі ў Нараўлянскім раёне і Анзэльмаўскі (з 1929 г. ім. Розы Люксембург) у Ельскім[66]. У Анзэльмаўскім сельсавеце, паводле звестак на 18 снежня 1926 года, немцаў налічвалася 612 з 911 чалавек усяго насельніцтва, у 1927 годзе — 659 з 1007, у 1929 годзе — 731 з 1068. У Бярозаўскім сельсавеце ў 1926 г. немцаў было 1555 з 1656 чалавек усяго насельніцтва. У 1927 г. у Нараўлянскім раёне жыло 1968 немцаў, з іх 1483 чалавекі ў Бярозаўскім сельсавеце, 475 — у Хаткоўскім. У 1929 г. у Бярозаўскім сельсавеце немцаў было 1431 з 1567 чалавек усяго насельніцтва.[66]

Арэал кампактнага пражывання немцаў распаўсюджваўся і на Лельчыцкі раён. Паводле розных крыніц, у 1925 годзе тут было ад 183 да 215 чалавек нямецкага насельніцтва. У 1931 годзе ў трох вёсках раёна (Дубніцкім, Сярэдніх Печах і Дуброўцы) налічвалася 33 нямецкія гаспадаркі (сям’і). Кампактныя «астраўкі» нямецкага насельніцтва меліся таксама ў Жыткавіцкім і Рэчыцкім раёнах.[66]

Згодна з перапісам 1926 года ў БССР налічвалася 7075 немцаў (0,14 % супольнага насельніцтва БССР), пры гэтым у Беларусі ўзровень асіміляцыі немцаў перавышаў сярэдні[63].

Эміграцыя беларускіх немцаў была невялікай, але назіралася: эмігравалі ў асноўным не ў Германію, дзе назіралася цяжкое эканамічнае становішча, а ў ЗША або ў Паўднёвую Амерыку: Аргенціну ці Уругвай. З 1930 года савецкая ўлада канчаткова спыніла эміграцыю.

Канфлікт з савецкай уладай пачаўся ад самага пачатку калектывізацыі. Немцы ўстойліва не жадалі калектывізаваць свае гаспадаркі, што цалкам змяніла жыццё нямецкага насельніцтва. На гэта савецкія ўлады адказалі раскулачваннем, але немцы стаялі на сваім. З 1933 года Палессе і разам з ім нямецкія паселішчы паразіў голад, выкліканы палітыкай савецкіх уладаў. Смяротнасць на Палессі дасягнула неверагодных памераў, толькі дапамога з боку Германіі дапамагла выратавацца палескім немцам. Але па меры абвастрэння адносін паміж СССР і Германіяй пагаршалася і без таго благое стаўленне да савецкіх немцаў. У 1935—1936 гадах немцаў пачалі паступова высяляць у Казахстан. У 1937—1938 гадах НКУС правёў так званую «нямецкую аперацыю». Паводле загаду народнага камісара ўнутраных спраў СССР № 00439 ад 25 ліпеня 1937 года ўсе нямецкія грамадзяне, якія працавалі на прадпрыемствах абароннай прамысловасці (ці маючыя абаронныя цэхі), павінны былі быць арыштаванымі. З 30 ліпеня пачаліся арышты і звальненні, а з восені 1937 года пачалася масавая аперацыя супраць савецкіх немцаў. Усяго ў рамках «нямецкай аперацыі» было арыштавана 65—68 тыс. чалавек, асуджана 55 005, з іх: да расстрэлу — 41 898, да зняволення, ссылкі і высылак — 13 107[67]. З найбольшай сілай аперацыя закранула прымежныя зоны і асяроддзе сталічных гарадоў, у тым ліку і Беларусь. Паводле дырэктывы наркама абароны СССР Варашылава ўсе немцы (акрамя выхадцаў АССР немцаў Паволжа), у ліку прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей, якія не ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза, былі звольнены з войска[67]. У канцы 1930-х гадоў за межамі АССР немцаў Паволжа былі зачынены ўсе нацыянальна-тэрытарыяльныя ўтварэнні — нямецкія нацыянальныя сельсаветы і раёны, а школы з выкладаннем на роднай нямецкай мове пераведзены на рускую мову.

Згодна з перапісам, які быў праведзены ў снежні 1937 года, ў БССР налічвалася 9667 немцаў (што складала 0,12 % супольнага насельніцтва БССР)[63].

Паводле звестак перапісу 1939 года, на тэрыторыі БССР налічвалася 8448 немцаў. У 1939—1941 гг. з нагоды «антысавецкай прапаганды» арыштоўваліся апошнія немцы, заставаліся фактычна толькі дзеці, жанчыны і старыя. У Заходняй Беларусі, дзе на момант далучэння да БССР жыло больш за 10,4 тыс. немцаў, праходзілі масавыя дэпартацыі і высяленне немцаў на Поўнач і Казахстан. Дэпартацыі пазбеглі толькі немцы-камуністы, а таксама поўнасцю абеларушчаныя немцы, пераважна з сельскай мясцовасці.

У першыя дні вайны нямецкае насельніцтва Мазыршчыны было гвалтоўна дэпартавана ўглыб СССР: улады баяліся супрацоўніцтва мясцовых немцаў з нямецкім акупацыйным рэжымам. Дэпартацыі пазбеглі толькі некаторыя, як правіла, тыя немцы, хто з нейкіх прычын адсутнічаў. У канчатковым рахунку мазырскія немцы апынуліся ў Казахстане. Галоўным чынам гэта былі жанчыны, дзеці, старыя. Мужчыны былі закліканы ў дзейнае войска і ў так званае «працоўнае войска», дзе ў канцлагерных умовах працавалі на будоўлях, у шахтах і г. д. Выселенае насельніцтва атрымала адміністрацыйны статус немцаў-спецпасяленцаў, нароўні з «кулакамі», уласаўцамі і дэпартаванымі народамі Паўночнага Каўказу.[66]

У складзе Польшчы правіць

 
Польшча, верасень 1939 года. Польскія дзяўчыны-фольксдойчэ частуюць салдат вермахту — кіроўцаў бензавозаў.

Сітуацыя немцаў у міжваеннай Польшчы цалкам нагадвала беларускую ці ўкраінскую. Справа ў тым, што, як і ў дачыненні беларусаў, так і ў дачыненні немцаў польскія ўлады выкарыстоўвалі палітыку паланізацыі. Немцы кампактна пражывалі на поўначы і захадзе Польшчы. На тэрыторыі Заходняй Беларусі немцаў таксама было нямала. Дакладную колькасць немцаў у Заходняй Беларусі ўсталяваць немагчыма з некалькіх прычын:

  • У перапісах насельніцтва польскія ўлады часцяком упісвалі да польскай нацыянальнасці ўсіх каталікоў, не толькі каталікоў-беларусаў, але і каталікоў-немцаў, а сярод немцаў Заходняй Беларусі каталікі складалі пераважную большасць;
  • Большасць этнічных немцаў Віленскага ваяводства або Беластоцкага ваяводства былі ўжо даўно абеларушчаны ці паланізаваны, што ад нямецкіх каранёў заставалася толькі прозвішча.

Разам з беларусамі немцы, украінцы і яўрэі складалі Блок нацыянальных меншасцей (польск.: Blok Mniejszości Narodowych, BMN), які быў утвораны 17 жніўня 1922 года ў час выбараў у польскі Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мэтай БНМ было праведзенне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасці ў сойме. Галоўнай мэтай Блоку было нацыянальнае раўнапраўе. Але пасля выбараў 1930 года дзеля нямецкіх прадстаўнікоў у польскім Сойме скарацілася. На пачатку 1930-х гг. польскі ўрад пачаў праводзіць палітыку асіміляцыі нацыянальных і рэлігійных меншасцей[68].

У Польшчы хутка расло напружанне на тэрыторыі з нямецкім насельніцтвам[69], што ў будучым стане адной з прычын нападу Германіі на Польшчу. Нацыянальны рух немцаў, а таксама ўкраінцаў, беларусаў і яўрэяў жорстка падаўляўся, як прававымі сродкамі (палітычныя судовыя працэсы), так і сілавымі метадамі — збіццё, інтэрнаванне без судовых рашэнняў у створаны ў 1934 годзе лагер у Бярозе Картузскай[70].

У 1938 годзе ў Брэсце была ўзведзена кальвінісцкая кірха, у выніку чаго Брэст апынулася адным з цэнтраў пратэстанцкай царквы ў міжваеннай Польшчы, праўда ненадоўга.

1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, 14 верасня нямецкія войскі ўступілі ў Заходнюю Беларусь. У гэтай сітуацыі, карыстаючыся панікай, улады ў свае рукі ў некаторых заходнебеларускіх гарадах спрабавалі ўзяць мясцовыя немцы, была сфарміравана нават «народная паліцыя»[70], але ў выніку нападу СССР на Польшчу Заходняя Беларусь апынулася пад савецкай адміністрацыяй. Віленскі край з Вільняй быў перададзены Літве, а рэшта земляў 2 лістапада 1939 года была ўключана ў склад БССР. На момант далучэння да БССР у Заходняй Беларусі налічвалася 10,4 тыс. немцаў, агульная колькасць этнічных немцаў невядома, але цалкам верагодна, што яна была значна больш за афіцыйныя звесткі. У 1945 годзе савецкімі ўладамі была знішчана кірха ў Брэсце.

Беларускія немцы ў час Другой сусветнай вайны правіць

22 чэрвеня 1941 года а 4-й гадзіне раніцы Германія напа­ла на Савецкі Саюз. У Заходняй Беларусі не паспелі заклікаць у войска мясцовых мужчын, не паспелі таксама знішчыць усе «небяспечныя элементы». Пры адступленні расстрэльвалі палітычных вязняў у 32 турмах Беларусі. На тэрыторыі БССР (да 1939) на той момант амаль не заставалася этнічных немцаў, усе яны былі ці знічшаныя, ці дэпартаваныя[73], ці дабітыя пры адступленні, пашанцавала толькі адзінкам. У Заходняй Беларусі сітуацыя была крыху лепей, там пражывала яшчэ нямецкае насельніцтва, якое з нейкіх прычын ці пазбегла рэпрэсій, ці змагло ўтаіць нямецкае паходжанне (ці проста пра паходжанне нават не ведалі), ці проста да іх не паспелі дайсці. Усяго, аднак, фольксдойчэ[74] ў Беларусі было значна менш, чым у краінах Прыбалтыкі і ва Украіне.

Пасля пачатку акупацыі краін Усходняй Еўропы войскамі Германіі ў верасні 1939 года нямецкі бок, а менавіта арганізацыя «фольксдойчэ мітэльштэлле», арганізавала цэнтральнае рэгістрацыйнае бюро, названае «Спіс нямецкіх грамадзян» (ням.: «Deutsche Volksliste», скаг. DVL), дзе яны рэгістравалі немцаў з грамадзянствам акупаваных краін як фольксдойчэ. Мясцовае ненямецкае насельніцтва было вельмі зацікаўлена ў трапленні ў гэты спіс, бо тым, хто лічыўся ў дадзеным спісе, былі пакладзены вызначаныя выгоды, уключаючы лепшае харчаванне і адмысловы прававы статус.

Deutsche Volksliste падзяляў фольксдойчэ на 4 катэгорыі:

  • Катэгорыя I: Асоба нямецкага паходжання, якая прапанавала свае паслугі рэйху да 1939.
  • Катэгорыя II: Асоба нямецкага паходжання, якая засталася пасіўнай.
  • Катэгорыя III: Асоба нямецкага паходжання, этнічна нямецкая, якая часткова змяшалася з мясцовым насельніцтвам, напг., пасродкам шлюбу з мясцовым партнёрам, ці пасродкам рабочых сувязяў (на тэрыторыі Польшчы гэта асабліва датычылася сілезцаў і кашубаў).
  • Катэгорыя IV: Асоба з нямецкімі продкамі, якая падтрымлівае «абнямечванне», але продкі былі культурна адзіныя з мясцовым насельніцтвам.

Кожнаму немцу, пацвердзіўшаму сваю нацыянальнасць, уладамі рэйха выдаваўся адпаведны дакумент — фолькліст (ням.: Volksliste), які гуляў ролю пашпарта і пасведчання «чысціні расы», што было неабходна на выпадак узнікнення падозранняў у пільных грамадзян рэйха ці мясцовых органаў гэстапа.

 
май 1943 года, Мазыр, БССР. Салдаты дывізіі 8-й кавалерыйскай дывізіі СС «Флорыян Гаер», сярод якіх, цалкам магчыма, былі ўраджэнцы Беларусі, удзельнічаюць у антыпартызанскім рэйдзе.

На тэрыторыі акупаваных краін, у тым ліку ў Польшчы і Заходняй Беларусі, статус фольксдойчэ (незалежна ад катэгорыі) даваў шмат самых розных палогак і прывілеяў пры адным істотным абавязку: фольксдойчэ абавязкова падлягалі прызыву ў вермахт ці войскі СС. Да таго ж у вачах як польскіх улад у эміграцыі, так і савецкіх, яны былі ворагамі і здраднікамі.

Сярод немцаў Беларусі доля тых, хто запісаўся ў фолькліст, была вельма малая. Справа ў тым, што мясцовыя немцы ўжо даўно былі часткай беларусаў, не ведалі нямецкай мовы (ці ведалі, але ўжо вельмі слаба), і, нягледзячы на тое, што яны маглі даказаць свае нямецкія карані з дапамогай прозвішча, архіваў ці дакументаў, яны былі вельмі далёкія ад ідэй нацызму. Шмат беларусаў з нямецкімі каранямі, хаваючы паходжанне, ваявалі ў Арміі Краёвай, у Чырвонай Арміі, у шэрагах партызан.

Тыя ж беларускія фольксдойчэ, якія пагадзіліся падпісаць фолькліст, былі абавязаны праходзіць службу ў вермахце або войсках СС. Меркавана, што беларускія фольксдойчэ, як і ўкраінскія, маглі ўдзельнічаць у стварэнні кавалерыйскага палка СС, які паводле інфармацыі некаторых даследчыкаў[75], быў утвораны ў 1943 годзе ў раёне Днепрапятроўску і складаўся цалкам з фольксдойчэ. Хутчэй за ўсё, паводле меркавання гісторыкаў[76], полк уліўся ў шэрагі 8-й кавалерыйскай дывізіі СС «Флорыян Гаер». Дывізія служыла на Усходнім фронце, а таму найбольш падыходзіла для вышэйзгаданага палка.

Цікавай і вельмі спрэчнай асобай гісторыі нямецка-савецкай вайны з'яўляецца беларускі немец Уладзімір Гіль — палкоўнік Чырвонай арміі, заснавальнік і кіраўнік Баявога саюза расійскіх нацыяналістаў і камандзір 1-й расійскай нацыянальнай брыгады СС, пазней перайшоў на бок савецкіх партызан.

У канцы вайны тых немцаў, якія ваявалі на баку Германіі і здаліся заходнім саюзнікам у палон, чакаў розны лёс: жыхары Заходняй Беларусі (да 1939), у адрозненне ад жыхароў БССР (да 1939), не выдаваліся саюзнікамі СССР і атрымалі магчымасць застацца жыць у Германіі ці эміграваць у Амерыку. Некаторыя немцы адступалі ў 1944 годзе разам з нямецкімі войскамі ў Германію[77]. Яшчэ некаторая частка немцаў Заходняй Беларусі, скарыстаўшыся магчымасцю, з'ехалі ў Польшу ў 1944—1946 гадах. З таго часу на тэрыторыі Беларусі засталіся толькі нешматлікія этнічныя немцы, дэпартаваныя жа беларускія немцы, атрымаўшы ў 1980-х дазвол на вяртанне, ад’яжджалі ўжо ў Германію.

Сучаснасць правіць

 
Лявон Вольскі — беларускі музыка, літаратар, мастак. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Паходзіць з немцаў Магілёва.

Пасля вайны шматлікія немцы пад страхам рэпрэсій хавалі сваю нацыянальнасць, змянялі імёны і прозвішчы[17]. За прыналежнасць да нямецкай нацыі не бралі на вучобу ў ВНУ[17]. У 1979 годзе ў БССР упершыню з часоў Другой сусветнай вайны была зафіксавана значная колькасць немцаў[5]. З пераважна сельскага насельніцтва немцы ў Беларусі пераўтварыліся ў гарадское насельніцтва[5].

У 1990-я гады ў Беларусі на ўздыме нацыянальнай самасвядомасці пачалі адчыняцца грамадскія арганізацыі нямецкай культуры, якія вярталі да вытокаў культуры і побыту свайго народа[17]. У 1990 годзе была зарэгістравана супольнасць немцаў Беларусі «Відэрбург» з цэнтрам нямецкай культуры, асноўнай мэтай гэтага цэнтра з'яўляецца вывучэнне нямецкай мовы, гісторыі і культуры, арганізацыя культурнага дыялогу з Германіяй[13]. У лістападзе 1990 года адбылося першае пасяджэнне Беларускага грамадства немцаў[19]. У 1994-м было зарэгістравана аб’яднанне нямецкай культуры «Масты», у 1997-м "Беларуская суполка немцаў «Нямецкі дом»[19].

Але ў гэты ж час пачаўся масавы ад’езд беларускіх немцаў у Германію[17]. А таму за апошнія годы спынілі працу цэнтры нямецкай культуры ў Гродне, Лідзе і Віцебску[17]. У Мінску было зачынена найстарэйшае рэспубліканскае таварыства нямецкай культуры «Адраджэнне», знакам якога была птушка Фенікс, якая паўстае з попелу[17]. З усіх арганізацый, якія аб’ядноўваюць беларускіх немцаў, прайшлі перарэгістрацыю ў Мінюсце толькі тры — у Гомелі, Бабруйску і Мінску, дзе працуе «Нямецкі дом»[17]. «Нямецкі дом» узначальвае Андрэй Шлегэль, асноўныя задачы суполкі — развіццё культурных сувязяў паміж народамі; умацаванне навуковых кантактаў з Грамадскай акадэміяй навук расійскіх немцаў; спрыянне рэалізацыі сябрамі аб’яднання сваіх грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў; аказанне матэрыяльнай дапамогі перасяленцам і іншым сябрам аб’яднання «Нямецкі дом»[19]. Дзейнічае таксама аб’яднанне нямецкай культуры «Масты», якім кіруе Вольга Штокман, асноўныя задачы аб’яднання — адраджэнне нацыянальнай культуры сярод немцаў, якія жывуць у Беларусі, а таксама пошук шляхоў паразумення і пагаднення паміж народамі[19].

Да нашага часу ў Беларусі захаваліся толькі 4 лютэранскія кірхі, але толькі ў Гродна ў 1995 годзе, дзякуючы Аляксандру Мілінкевічу (які тады кіраваў пытаннямі культуры і рэлігіі ў Гродзенскім гарвыканкаме), кірху Святога Яна аддалі вернікам[17].

Паводле перапісу 2009 года, у Беларусі пражывалі 2474 немцы[1], абсалютная большасць з якіх не з'яўляецца нашчадкамі тых немцаў, якія пасяліліся тут да XX ст., але ў Беларусі да гэтых пор пражываюць нашчадкі немцаў-каланістаў, якія перасяліліся сюды ў XIV—XIX ст., некаторыя з якіх захавалі нямецкія прозвішчы (часам у скажоным выглядзе), цяпер у Мінску, Магілёве, Гродне, Полацку, Брэсце пражываюць нашчадкі нямецкіх грамадаў гэтых гарадоў, на Гомельшчыне пражываюць нашчадкі палескіх немцаў, на Маладзечаншчыне і Лідчыне пражываюць нашчадкі віленскіх немцаў, нашчадкі немцаў пражываюць таксама і на Віцебшчыне.

Традыцыйная культура беларускіх немцаў правіць

 
Сядзіба немцаў-каланістаў

Гаспадарчыя заняткі правіць

У гаспадарчым плане немцы значна абыходзілі мясцовых жыхароў; так, пасяліўшыся на Палессі, немцы зарыентавалі свае гаспадаркі на жывёлагадоўлю малочнага кірунку і прытрымваліся дадзенага тыпу гаспадарання ў 20-я гг. Ужо перад Першай сусветнай вайной малочныя гаспадаркі немцаў дасягнулі значнага развіцця і з'яўляліся высокарэнтабельнымі. Відавочна, дадзеная культура гаспадарання склалася яшчэ ва ўкраінскі перыяд жыцця беларускіх немцаў-каланістаў.[66]

Рыначная скіраванасць гаспадарак выяўлялася ў выкарыстанні завадовай малочнай скаціны. Каровы ў нямецкіх калоніях давалі да 18 л малака (паводле звестак на 1930 г.). Немцы трымалі так званыя «каланісцкія» («нямецка-каланісцкія») пароды кароў — чорную і чырвоную «нямецкую». Папулярныя былі і метысы замежных парод — галандскія сыменталы і інш. Нямецкая парода кароў складала значную частку мясцовай племянной скаціны і ахвотна набывалася калгасамі. Для кармлення кароў каланісты ўсё больш сеялі канюшыну, віку, вырошчвалася гародніна. З іншых сельскагаспадарчых культур былі распаўсюджаны жыта, авёс, грэчка, гарох. Для патрэб сям’і трымаліся авечкі і свінні. Разводзілі хатнюю птушку.[66]

Асновай нямецкай гаспадаркі з'яўлялася карова: яна была галоўнай, асноўнай карміліцай, а грошы, заробленыя ад продажу малочных прадуктаў, давалі магчымасць набыць усё неабходнае. У 1930 годзе лічылася, што наяўнасць 2—3 кароў забяспечвае стабільнае пражыванне сям’і.[66]

Карова ў нямецкай сям’і была аб'ектам усеагульнага клопату. Калі ў навакольнага ненямецкага насельніцтва, у прыватнасці, беларускага, традыцыйна лічылася, што гаспадарчая прэрагатыва мужчын — гэта ўтрыманне каня і праца з яго выкарыстаннем, а жанчын — занятак каровай, то ў нямецкіх гаспадарках такога падзелу не назіралася.[66]

Высокім узроўнем развіцця адрознівалася кааперацыя ў асяроддзі нямецкіх сялян-каланістаў — як у спажывецкай, так і ў вытворчай форме. Паспяхова функцыянавалі малочныя таварыствы (талакі) — аб’яднанні па зборы і перапрацоўцы малака.[66]

Таварыствы выраблялі масла, варылі сыр, у тым ліку і галандскі. Дадзеная сфера вытворчай дзейнасці нямецкага насельніцтва была ўнікальна ў эканамічным сэнсе.[66]

 
Школа немцаў-каланістаў

Прамысловыя і рамесныя заняткі правіць

Сярод нямецкага мужчынскага насельніцтва былі развіты саматужныя рамёствы — сталярства, слясарства, цяслярства і г. д.[66] Жанчыны-немкі займаліся ткацтвам[66].

Вельмі папулярна сярод немцаў было рыбалоўства, займаліся таксама бортніцтвам.

Традыцыйнае жылья правіць

Хаты палескіх немцаў, як правіла, былі зрубнага тыпу, з асіны і алешыны[66]. З хвоі і елкі не будавалі[66]. Дахі крыліся гонтай[66]. Хата і асноўныя гаспадарчыя пабудовы знаходзіліся пад адным дахам[66]. Як адзначаюць інфарматары, у двары быў поўны парадак, цяжка было знайсці лішнюю травінку[66]. Сядзібы агароджваліся жывой загараддзю — елкамі, вербамі[66]. Такім чынам сад засцерагаўся ад замаразкаў[66]. Дрэва эканомілі, печы ўзімку тапілі слаба, саграваліся пярынамі[66]. Для іх вырабу разводзілі гусакоў, якіх у час халадоў маглі трымаць у хаце[66]. У мэтах эканоміі ў якасці подсцілкі для кароў выкарыстоўвалі лісце дрэваў, а не салому[66].

На Віленшчыне жыллёвыя пабудовы немцаў амаль не адрозніваліся ад мясцовых жыхароў за выключэннем таго, што яны маглі быць значна больш традыцыйна беларускіх хат. Нямецкія пабудовы звычайна знаходзіліся каля лесу, таму што часцяком, калі немцы пераяжджалі на тэрыторыю Беларусі, яны набывалі з зямлёй і частку лесу. Таксама вельмі важным быў поўны парадак: трава абавязкова павінна быць пакошана, плот і дах адрамантаванымі і г. д.

Традыцыйная культура харчавання правіць

У ежы для падрыхтоўкі шматлікіх страў выкарыстоўвалі шмалец[78][66]. Традыцыйным было ўжыванне масла, сыру. Распаўсюджанай стравай былі клёцкі[66]. Як і ў беларусаў, шмат страў гатавалася з бульбы. Таксама вельмі распаўсюджанымі былі мучныя вырабы і пшанічны хлеб. Сасіскі і каўбасы лічыліся агульнанямецкімі прадуктамі. Вельмі папулярнымі было нямецкае малако і малочныя прадукты (у прыватнасці сыр), якія лічыліся вельмі якаснымі. Акрамя таго курыны суп з локшынай, клёцкі, шніцаль, бульбяное пюрэ, каўбасы. З дэсертаў папулярны штрудзель ці грэнкі[79] з кавай (ці яго імітацыяй)[80]. Па святах часта рыхтавалі гусака з тушанай капустай[81].

Адзін з класічных напояў — піва. У будныя дні ўжыванне алкаголю было непрымальным, у той час, як у выходныя і святы піва было адным з самых папулярных напояў. Менавіта пад уплывам немцаў і яўрэяў у Беларусі ўжывалася і іншая назва піва — біра (ад нямецкага Bier — піва).

 
Нямецкія каланісты

Традыцыйны касцюм правіць

Паўсядзённай адзежай немцы практычна не адрозніваліся ад навакольнага насельніцтва[66]. Выключэнне складала толькі святочная ці абрадавая адзежа, якая вельмі адрознівалася, таму што асобныя нямецкія сем’і перасяляліся з розных рэгіёнаў Германіі, дзе традыцыі па-свойму адрозніваліся.

У месцах, дзе немцы жылі калоніямі існавала пэўная сталая традыцыйная адзёжа. Так традыцыйнай жаночай адзежай немцаў на ўсходзе была белая кашуля, сіняя спадніца, фартух, шнураваны станік-гарсаж і каптур. Мужчынская адзежа складалася з белай кашулі з адкладным каўняром, камізэлькай, вузкіх штаноў па калена, курткі (сіні паўкафтан) і чаравікоў са спражкай (ці боты). На галаве — чорны шыракаполы капялюш[82] ці шапка[83].

Грамадскія традыцыі правіць

Вельмі характэрнай рысай немцаў з'яўлялася высокая і ўстойлівая рэлігійнасць. Менавіта рэлігія галоўным чынам уплывала на грамадскія традыцыі немцаў. У жыцці нямецкай жанчыны рэлігія з'яўлялася яе складовай часткай, як і сям’я, хатняя гаспадарка, а шмат у чым — асноўным сэнсам яе існавання[66].

Жыццё рэлігійных грамадаў уяўляла сабою добра адладжаны механізм[66]. «Кожную нядзелю ўсе ад мала да вяліка ходзяць у царкву», «у простай хаце выбудавана кірха, якая кожнае свята перапоўнена народам», — сведчаць афіцыйныя справаздачы ўлад[66]. Пры грамадах працавалі харавыя гурткі, аркестры духавых і смычковых музычных прылад. Так званыя «сектанты», у прыватнасці, баптысты, не адгароджваліся ад астатняга нямецкага насельніцтва[66]. Іх штодзённыя зборы з палаца і аркестрам прыцягвалі да сябе людзей[66]. Вялікая ўвага надавалася рэлігійнаму навучанню і выхаванню дзяцей у нядзельных школах пры грамадах[66]. Напрыклад, у Беразоўскім сельсавеце ў 1929 г. працавалі 4 такія школы[66].

Традыцыйная сям’я беларускіх немцаў правіць

Для палескіх немцаў была характэрна вялікая сям’я, у той жа час, як для астатніх беларускіх этнічных немцаў — звычайна малая сям’я. Галоўным у сям’і звычайна з'яўляўся старэйшы мужчына (дзед, бацька). Менавіта яму йшоў увесь прыбытак сям’і, і ўжо менавіта ён распараджаўся сямейным бюджэтам. Дзецям сям’я абавязкова павінна была даць адукацыю, пры гэтым ужо з самага дзяцінства дзецям прывіваліся дысцыпліна, мэтазгоднасць, руплівасць, акуратнасць, імкненне да парадку.

Традыцыйныя звычаі і абрады беларускіх немцаў правіць

Вяселле папярэднічалася абрадам сватаўства і запрашэння гасцей. Ён быў гэтакі экзатычны для мясцовага ненямецкага насельніцтва, што згадваецца нават у афіцыйнай справаздачы Каралінскага райкама КПБ за 1926 uод: «Перад вяселлем віноўнік імпрэзы — жаніх — садзіцца верхам на маленькага размалёванага коніка і заязджае прама ў пакой, запрашаючы гаспадара ў госці». Аналагічна сват на ўпрыгожаным стужкамі і кветкамі маленькім кані заяжджаў і разгортваўся ў хаце маладой, у якой гаспадаром былі адкрыты ўсе вокны.[66]

Для вяселля жаніх рыхтаваў спіртное, нявеста — закускі. Вяселле пачыналася звычайна ў суботу ў 10 гадзін раніцы і доўжылася да 10 гадзін вечара. У нядзелю мерапрыемства працягвалася. На вяселлі прысутнічалі толькі запрошаныя людзі, выпівалі тую колькасць спіртнога, якое ім налівалі. Усякая «самадзейнасць» у гэтым пытанні выключалася.[66]

Радасці ў жыцці былі непадзельныя ад нягод. Памерлы да пахавання 3 дні ляжаў у адмыслова абсталяванай яме на памосце. Увесь гэты час, як і на пахаваннях, выконваліся жалобныя песні, чыталіся малітвы. Галашэнняў не было. Хавалі нябожчыка ў чорным адзенні, бяз покрыва. У жалобным рытуале ўдзельнічалі толькі запрошаныя.[66]

Каляндарныя святы і абрады беларускіх немцаў правіць

Галоўныя святы беларускіх немцаў былі агульныя для ўсіх немцаў — Каляды і Новы год. Святкавалі і паважалі ўсе агульнахрысціянскія святы. Апроч агульнахрысціянскіх свят беларускія немцы, як і іншыя немцы, адзначалі ў кастрычніку Свята ўраджая. На Вялікдзень, лічылася, дзецям прыносіць ласункі велікодны заяц[84].

У нядзелю быў абавязковы выходны. У гэты дзень абавязкова праводзіліся набажэнствы, пасля чаго адпачывалі і весяліліся. Папулярнай сярод немцаў была песня «Ах, мой мілы Аўгусцін», якую занеслі сюды паўднёванямецкія перасяленцы.

Мова правіць

Мова нямецкіх перасяленцаў залежала ад рэгіёна, з якога яны прыбывалі. Так, большасць нямецкіх перасяленцаў XVIII ст. размаўляла на паўднёванямецкіх мовах, у асаблівасці быў распаўсюджаны швабскі дыялект, але некаторая частка перасяленцаў была з Прусіі, дзе размаўлялі на паўночнанямецкай мове. У большасці выпадкаў беларускія немцы пераходзілі на беларускую ці польскую мову за некалькі (2-4) пакаленняў, частымі былі выпадкі, калі атрымлівалася нямецка-польска-беларуская мешаніна. Нярэдкімі таксама былі выпадкі ўжывання некаторых словаў у беларускай мове, так, напрыклад, нямецкі дзеяслоў мог ужывацца ў беларускай дзеяслоўнай форме і г. д.

З той прычыны, што ў Германіі існуе шырокая дыялектная разнастайнасць, у якім большасць дыялектаў часцяком значна адрозніваюцца ў вымаўленні, граматыцы і словаўжыванні ад агульнапрынятай літаратурнай мовы (ням.: Hochdeutsch) і адзін ад аднаго аж да праблем паразумення паміж носьбітамі дыялектаў[85], этнічныя немцы, які вярталіся ў Германію, часцяком сутыкаліся з моўнымі праблемамі, што прыходзілася фактычна нанова вывучаць нямецкую літаратурную мову.

Рэлігія правіць

Этнічныя немцы, якія перасяліліся на тэрыторыю Беларусі ў час ВКЛ, а таксама немцы, якія сяліліся ў Заходняй Беларусі, былі ў асноўнай большасці каталікамі, існавалі таксама лютэране і праваслаўныя, былі таксама вернікі кірункаў баптызму, менаніцтва і пяцідзясятніцтва, але іх было значна менш.

Абсалютная большасць немцаў Палесся былі лютэранамі, таксама было шмат баптыстаў.

З пачатку 20-х гг. у калоніі Найманаўка мелася суполка евангельскіх хрысціян «Heim der Bruder» («Святая хата»)[66]. Самі яны звалі сябе «Святыя браты», а мясцовыя немцы-лютэране звалі яе «Hopsbruder» («Скакуны»)[66].

Веруючыя немцы падтрымлівалі цесныя сувязі з аднаверцамі з Германіі, ЗША, Канады, розных рэгіёнаў СССР, былі ў курсе рэлігійнага жыцця іх субратоў[66]. Асабліва ў гэтым плане вылучаліся баптысты, якія мелі сталыя кантакты з іншымі рэгіёнамі (Украінай, Паўночным Каўказам, Сібірру) праз перапіску, асабістыя кантакты, абмен дэлегацыямі[66]. Перыядычна мясцовую лютэранскую грамаду наведвалі нямецкія пастары)[66]. Яны праводзілі службы, шлюбавалі, выдавалі даведкі пра канфірмацыю, выконвалі іншыя рэлігійна-царкоўныя функцыі[66]. Неабходную рэлігійную літаратуру (Бібліі, песні, псалмы) вернікі атрымлівалі з адпаведных замежных цэнтраў (з Масквы і Адэсы)[66].

Дынаміка колькасці немцаў у Беларусі правіць

Дынаміка колькасці
Год Колькасць (чал.) Колькасць (%)
1897 49 073 0,49%
1917 36 100 0,52%
1926[* 1] 7075 0,14%
1937[* 2] 9667 0,12%
1939[* 3] 8448 0,15%
1939[* 4][* 5] 19 100 0,19%
1959 1220 0,02%
1970 1994 0,02%
1979 2451 0,03%
1989 3517 0,03%
1999 4805 0,05%
2009 2474 0,03%
  1. Колькасць немцаў у БССР без уліку Заходняй Беларусі.
  2. Колькасць немцаў у БССР без уліку Заходняй Беларусі.
  3. Колькасць немцаў у БССР без уліку Заходняй Беларусі.
  4. Колькасць немцаў у БССР з улікам Заходняй Беларусі.
  5. лічбы не дакладныя.

Беларускія немцы правіць

Заўвагі правіць

  1. а б в Перепись населения — 2009. Население по национальности и родному языку Архівавана 4 красавіка 2012. (руск.)
  2. Энциклопедия немцы России. — С. 9. (руск.)
  3. Грушевский А. С. Очерки истории Турово-Пинского княжества (руск.). — Киев, 1901.
  4. Рэйнберн распаўсюджваў каталіцтва на ўсёй тэрыторыі Тураўскага княства, сярод новаахрышчаных быў і сам тураўскі князь Святаполк[3].
  5. а б в г д Ауман В. История российских немцев (руск.). Архівавана 22 студзеня 2020.
  6. У сярэдневяковай Польшчы немцы складалі вялізны працэнт гарадскога насельніцтва.
  7. Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцк земли до конца XIV столетия. Киев, 1896. С. 152—153 (руск.)
  8. Пашуто В. Т. Образование Литовского Государства. Москва, 1959. С. 392. (руск.)
  9. Ковкель И. И., Ярмусик Э. С. История Беларуси с древнейших времен до наших дней. Мн., 2000 г., С. 20. (руск.)
  10. Насевич В. Начала Великого Княжества Литовского: события и личности. Минск, 1993. С. 72. (руск.)
  11. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  12. Паводле некаторых звестак, у ХVI стагоддзі ў Полацку жыло прыкладна 100 тыс. чалавек, што рабіла горад адным з найбуйнейшых у Еўропе[11].
  13. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа Навагродзкі Т.А. [і інш.] Глава 15. Этнічныя групы Беларусі: гісторыя і культура. Немцы. // Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве. Вучэб.-метад. дапам.. — 1-е выд. — Мн.: БДУ, 2009. — С. 310-311. — 335 с. — ISBN 978-985-518-121-8.
  14. а б в г д е ё ж Киркор А. Ч.1. Литовское Полесье. // Живописная Россия = Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. — 1-е выд. — Санкт-Петербург: Товарищество М. О. Вольфа, 1882. — Т. 3. «Литовские и Белорусские губернии». — С. 21. — 496 с. (руск.)
  15. Маюцца на ўвазе немцы, які перасяліліся ў ВКЛ.
  16. Як адзначае Кіркор, насельніцтва Віленшчыны мае асаблівасць хутка паглынаць іншыя народнасці[14].
  17. а б в г д е ё ж з і О немецкой диаспоре в Беларуси (руск.)
  18. У той час бровар — абавязковы атрыбут сядзібы кожнага больш-менш багатага шляхціча.
  19. а б в г д е ё ж Немцы в Республике Беларусь Архівавана 31 студзеня 2017. (руск.)
  20. Паславські І. В. Реформація та її впливи на українське духовне життя в історіософії М. Грушевського // Грушевський М. Зб. праць. ― Львів, 1994. С. 164—175 (укр.)
  21. Плисс В. И. Исторический очерк проникновения и распространения реформации в Литве и Западной Руси Архівавана 7 сакавіка 2012. // Христианское чтение. ― СПб,. 1914 г. — № 2., С. 199—234. (руск.)
  22. Vilnius school of Abraomas Kulvietis // A short history of Vilnius University — Vilnius: Mokslas Publishers, 1979. — P. 12. (англ.)
  23. Ochmanski J. Biskupstvo wilenskie w sredniowieczu. — Poznan, 1972 (польск.)
  24. Флавиан Добрянский. Старая и новая Вильня Архівавана 29 кастрычніка 2010. (руск.)
  25. Kosman M. Konflikty wyznaniowe w Wilnie (Schyłek XVI—XVII w.) // Kwartalnik Historyczny. — R. 79. — 1972. — S. 3 — 19 (польск.)
  26. Акіньчыц С. Горад, дзе захавалася традыцыя // Спадчына. — 2003. — № 1. — С. 52-56.
  27. Dietrich H.-C. «Auf dem Weg zur Glaubenseinheit…»: Reformationsgeschichte Weißrusslands. — Erlangen: Martin-Luther-Verlag, 2006. — 430 с. — ISBN 9783875131505. (ням.)
  28. Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. — Martin, Slovakia, 2003. — С. 173.
  29. Усяго яшчэ да сяр. XVI ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі з'явіліся дзясяткі пратэстанцкіх збораў, у тым ліку ў Брэсце, Койданаве, Навагрудку і інш.[28]. Так, з дапамогай шматлікіх пратэстанцкіх збораў нямецкае насельніцтва атрымала магчымасць для рассялення на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
  30. Лютеранская община Минска Архівавана 9 красавіка 2014. (руск.)
  31. Ян (Ёган) Фёлькель належаў да пратэстанцкага руху «Браты польскія», які таксама вядомы пад назвай «арыяне польскія».
  32. Wisner H. Janusz Radziwill 1612—1655. Wojewoda wilenski. Hetman wielki litewski. Warszawa, 2000. (польск.)
  33. а б Андрэй Катлярчук. «Уцёкі мазгоў» ці лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII стагоддзя
  34. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага (А. Вабішчэвіч і інш.); рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. С. 544.
  35. а б в Самусік А. Міжнародныя культурныя сувязі Беларусі ў XІV — пачатку XVІI стст. // Часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін : часопіс. — 2006. — № 1. — С. 55-60. — ISSN 2072-0513.
  36. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага (А. Вабішчэвіч і інш.); рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. С. 627.
  37. Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мінск, 1968. — С. 27.
  38. Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя. — Martin, Slovakia, 2012. — С. 129.
  39. Kirkoras A.H. Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes / Vertė Kazys Uscila. — Vilnius: Mintis, 1991. — С. 66. — 20 000 экз. — ISBN 5-417-00514-2. (літ.)
  40. Андрей Вашкевич. Андрей Чернякевич. История форштата. (руск.)
  41. У канцы XIV ст. крыжакамі на гэтым месцы быў узведзены замак Новая Горадня (ням.: Naugarden), які пазней быў спалены Вітаўтам[40].
  42. Лютеранская кирха в Гродно (руск.)
  43. а б Ремер, дворянский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (руск.)
  44. а б Genealogisches Handbuch der baltischen Ritterschaften. Teil 2, Band 1.2: Estland.— Görlitz, 1930. s. 391—422, s.48-49 (ням.)
  45. а б в Юркевіч З. Падзяліць — не падзяліцца // Культура : газета. — 16 сакавіка 2013. — № 11 (1085).
  46. а б Вяроўкін-Шэлюта У. Плятэры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 442. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  47. а б Ридигер, графский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (руск.)
  48. Гуттен-Чапские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (руск.)
  49. Оффенберг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (руск.)
  50. Nałęcz Małachowski P. Zbiór nazwisk szlachty w Królestwie Polskim i Wielkim Księstwie Litewskim. — Lublin, 1805. (польск.)
  51. Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Rzeszów, 2001. (польск.)
  52. У Расійскай імперыі ў XVIII—XIX стагоддзях колькасць каланістаў сярод немцаў складала каля 90 %.
  53. Рэйтан Тадэвуш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 528. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  54. Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. — 2-е выд. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — С. 89, 403. — 904 с. — ISBN 978-80-86961-13-2.
  55. Станкевіч А. З Богам да Беларусі. — 1-е выд. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — С. 510. — 1097 с. — ISBN 978-80-86961-13-3.
  56. Філатава А. Нацыянальнае пытанне і палітыка царскага ўрада ў Беларусі (канец XVIII — першая палова XIX ст.)
  57. Сапунов А. Пребывание императрицы Екатерины II в Полоцке. Вт. С. 3. (руск.)
  58. а б в Елисеева И.С. Немцы на Руси и в России (руск.).
  59. Тэрыторыя Швабіі.
  60. Немцы в России. Немецкие лютеранские общины и их церкви (руск.)
  61. Кірха // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007 С. 140.
  62. Канатуш У. Жыццё цэркваў Заходняй Беларусі // Латышонак А., Акінчыц С. Артыкулы і ўспаміны, Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку XX стагоддзя. — Мн.: «Кнігазбор», 2006. — С. 135.
  63. а б в Дизендорф В. Демографические процессы // Российские немцы. История и современность (руск.). Архівавана 12 снежня 2018.
  64. а б в г д е ё ж з і к л Малые диаспоры Гомельщины 20—30-я годы XX века. Аналитические материалы и документы Гомельского государственного архива (руск.).(недаступная спасылка)
  65. Черепица В. Н. Город-крепость Гродно в годы первой мировой войны: мероприятия гражданских и военных властей по обеспечению обороноспособности и жизнедеятельности. Гродно: Изд-во Гродненского гос. універсітэта имени Янки Купалы, 2005. — 359 с (руск.)
  66. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан Пичуков В. От крестьянки-колонистки до спецпереселенки: трагический путь немецкой женщины Советской Беларуси в межвоенный период // Репрессивная политика советской власти в Беларуси. Сборник научных работ (руск.). — 1-е выд. — Минск: Международное историко-просветительское правозащитное и благотворительное общество «Мемориал», 2007. — 377 с.
  67. а б Охотин Н. Г., Рогинский А. Б. Из истории «немецкой операции» НКВД 1937—1938 гг. (руск.)
  68. Асіміляцыя стала часткай новай палітыкі Польшчы, больш вядомай як «санацыя»лаціны sanatio — «аздараўленне») — мелася на ўвазе маральнае здароўе грамадства, якая была ўсталявана пасля таго як у 1926 годзе Юзаф Пілсудскі захапіў уладу і фактычна ўстанавіў аўтарытарны рэжым.
  69. Leslie, R. F. (1983). The History of Poland Since 1863. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-27501-9, p. 182. (англ.)
  70. а б Концлагерь в Березе-Картузской — продукт польского «государственного несварения» Архівавана 25 ліпеня 2014., Навіны.by
  71. Иосиф Сталин — Лаврентию Берии: «Их надо депортировать…»: док-ты, факты, коммент. / Вступ. ст., сост., послесл. д-ра ист. наук, проф. Н. Ф. Бугая. — М.,1992. С. 37 (руск.)
  72. Земсков В. Н. Спецпоселенцы в СССР, 1930—1960. М.: Наука, 2005, с. 94 (руск.)
  73. Толькі за верасень — кастрычнік 1941 года было дэпартавана 446 480 савецкіх немцаў[71], усяго за перыяд вайны было дэпартавана каля 950 тыс. савецкіх немцаў[72].
  74. Фольксдойчэ (ням.: Volksdeutsche) — пазначэнне «этнічных немцаў» да 1945 года, якія жылі ў дыяспары, гэта значыць па-за межамі Германіі. У адрозненне ад «рэйхсдойчэ» (ням.: Reichsdeutsche, «немцаў рэйха»), прыналежнасць да «фольксдойчэ» («нямецкасць») усталёўвалася па асобных прыкметах — па «сямейнай гісторыі» (ці былі бацькі дойчэ), па нямецкай мове як роднай, па прозвішчы, па царкоўных запісах і г. д.
  75. Семиряга М. Тюремная империя нацизма и её крах (руск.). — М.: Юридическая литература, 1991. — 384 с. — ISBN 5-7260-0272-5.
  76. Соловьев А. В.. Фольксдойче и их взаимоотношения с нацистскими организациями в Рейскомиссариате Украина (руск.)(недаступная спасылка). Саратовский Государственный Университет (13 февраля 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2008. Праверана 23 сакавіка 2019.
  77. Усяго каля 350 тыс. этнічных немцаў у 1942—1944 гг. былі пераселены з тэрыторыі Беларусі і Украіны на захад[5].
  78. Беларуская назва гусінага тлушчу.
  79. Кухня российских немцев (руск.)
  80. Кухня российских немцев сто лет назад (руск.)
  81. Немцы (руск.)
  82. Эволюция костюма. Как менялся костюм первых немецких переселенцев на Руси? (руск.)
  83. Национальные костюмы и одежда немцев Архівавана 20 кастрычніка 2013. (руск.)
  84. Лютеранские праздники у немцев в России (руск.)
  85. Жирмунский В. М. История немецкого языка. — М.: Изд-во лит-ры на ин. яз, 1948. — С. 74-75. (руск.)
  86. «Кан»// Энциклопедический словарь. Немецкое Поволжье (руск.)
  87. Кан // Каталіцкая энцыклапедыя. Т.2. Изд. францисканцев. М.:2005. Ст. 734 (руск.)
  88. Навагродскі Т.А. [і інш.] Глава 1. Гісторыя развіцця этналагічнай навукі Беларусі // Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве. Вучэб.-метад. дапам.. — 1-е выд. — Мн.: БДУ, 2009. — С. 23-24. — 335 с. — ISBN 978-985-518-121-8.
  89. Русский биографический словарь: В 25 т. / под наблюдением А. А. Половцова. 1896—1918. (руск.)
  90. В. Савчук. Генкель Александр Германович Архівавана 12 снежня 2018. (руск.)
  91. Смалянчук А. Біскуп Эдвард Роп. — Беларускі гістарычны часопіс., 1994.. — Т. № 3.
  92. И. Осницкая. Ольдерогге Дмитрий Алексеевич Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  93. Пак В. Шахматы в шахтерском крае: История шахмат в Донбассе. — Донецк: Донеччина, 2001. — С. 37—46 (руск.)
  94. Загадка полковника Гиля (руск.)
  95. Отто Юльевич Шмидт (руск.)
  96. Дасье NRM. Наша Ніва
  97. Лявон Вольский: «В Беларуси есть одна настоящая звезда» Архівавана 20 ліпеня 2011. (руск.)
  98. Лявон Вольскі
  99. Лявон Вольскі
  100. Goals.by знакомится с одним из самых перспективных белорусских защитников Кристианом Хенкелем Архівавана 26 сакавіка 2013.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Навагродскі Т.А. [і інш.]. Глава 15. Этнічныя групы Беларусі: гісторыя і культура. Немцы. // Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве. Вучэб.-метад. дапам.. — 1-е выд. — Мн.: БДУ, 2009. — С. 310-311. — 335 с. — ISBN 978-985-518-121-8.
  • Вернер И.Л. Иностранные подданные в Беларуси (конец XVIII — начало XX вв.) (руск.). — 1-е выд. — Минск: Типография Макарова и К, 2012. — 528 с. — ISBN 978-985-6818-69-4.
  • Киркор А. Т.3, Ч.1, Литовское Полесье. // Живописная Россия = Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. — 1-е изд.. — Санкт-Петербург: Товарищество М. О. Вольфа, 1882. — Т. 3. «Литовские и Белорусские губернии». — С. 21. — 496 с.
  • Немцы России (энциклопедия). В 3-х томах. Москва: Изд-во «Общественная академия наук российских немцев», 1999—2006 (Предс. редкол. В. Карев, О.Кубицкая) (руск.)
  • Пичуков В. От крестьянки-колонистки до спецпереселенки: трагический путь немецкой женщины Советской Беларуси в межвоенный период // Репрессивная политика советской власти в Беларуси. Сборник научных работ (руск.). — 1-е выд. — Минск: Международное историко-просветительское правозащитное и благотворительное общество «Мемориал», 2007. — 377 с.
  • Савин А.И. Формирование концепции немецкой «пятой колонны» в СССР (середина 1920-х годов). // Вопросы германской истории: Сб. науч. тр. / Ред. кол. С. И. Бобылева и др., Днепропетровск, 2007. (руск.)
  • Тугай В.В., Тугай С.М. «Фольксдойче» в Беларуси (1941—1944 гг.). Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць : Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, У 3-х частках. Ч. 2., Мінск, 22 красавіка, 2004 г., Вып. 3. (руск.)
  • Тугай В.В. «Рейхсдойче» в рядах белорусских партизан (1941—1944 гг.) // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2005. — № 4 (руск.)
  • Коваль М. В., Медведок П. В. Фольксдойче в Україні (1941—1944 рр.) // Український історичний журнал. 1992. №5. (укр.)
  • Немцы ў старой Вільні // Наша слова.pdf № 3 (55), 18 студзеня 2023. // на pawet.net