Беларускі вакзал

Беларускі вакзал (руск.: Белору́сский вокза́л) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі Масква-Пасажырская-Смаленская, адзін з дзевяці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на плошчы Цвярской заставы.

Станцыя
Масква-Пасажырская-Смаленская
Смаленскі кірунак
Аляксееўская злучальная галінка
Маскоўская чыгунка
ДЦС ДЦС-3 Маскоўска-Смаленскі
Рэгіён чыг. Маскоўска-Смаленскі
Аператар Расійскія чыгункі[d]
Дата адкрыцця 1870[1]
Ранейшыя назвы Смаленскі вакзал
Брэсцкі вакзал
Аляксандраўскі вакзал
Беларуска-Балтыйскі вакзал
Колькасць платформ 7
Колькасць пуцей 11
Тып платформаў бакавыя, астраўныя, тупіковыя
Форма платформаў прамая
Прылеглыя перагоны Масква-Пас.-Смаленская — Філі (2, паст. ток), Масква-Пас.-Смаленская — Масква-Бутырская (2, паст. ток), Масква-Пас.-Смаленская — Масква-Тав.-Смаленская (1)
Архітэктары І. І. Струкаў
Выхад да пл. Цвярская застава
Перасадка на станцыі Кальцавая лінія Беларуская
Замаскварэцкая лінія Беларуская
Перасадка на А 12, 12ц, 27, 82, 84, 904;
Тм 9;
Тб 1, 12, 18, 20, 54, 70, 82
Адлегласць да Масквы 0 км 
Тарыфная зона 0
Код у АСКЧТ 198230
Код у «Экспрэс-3» 2000006
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абслугоўвае цягнікі далёкіх зносін заходняга і (пасля пераводу Савёлаўскага вакзала выключна на абслугоўванне прыгарадных цягнікоў) адзін цягнік паўночнага (па Савёлаўскай лініі, на Рыбінск, з прычапнымі вагонамі на Угліч, Весьягонск, Пястова) кірункаў Расіі і замежжа.

Таксама абслугоўвае прыгарадныя электрацягнікі Беларускага кірунку МЧ да канцавых прыпынкаў Вязьма, Усава, Звянігарад. Акрамя таго, праз вакзал электрацягнікі рухаюцца на Савёлаўскі і Курскі кірунак. Скорыя і пасажырскія цягнікі з Беларускага вакзала ідуць да Смаленска, Рыбінска, гарадоў Беларусі, Феадосіі, Анапы, Керчы, Калінінграда, Вільні, Варшавы, Берліна, Прагі, гарадоў Заходняй і Паўднёвай Еўропы.

Гісторыя

правіць

Будаўніцтва вакзала, які атрымаў назву Смаленскі, пачалося ў канцы красавіка 1869 года. Урачыстае адкрыццё Маскоўска-Смаленскай чыгункі адбылося 19 верасня 1870 года. Вакзал стаў шостым па ліку ў Маскве.

У лістападзе 1871 года, пасля падаўжэння чыгункі да Брэста, вакзал пачаў звацца Брэсцкім. У пачатку 1890-х гадоў рух стаў двухпутным і меў адну платформу адпраўлення. Да рэканструкцыі вакзала, які ўжо не мог змяшчаць у сябе пасажыраў, прыступілі толькі ў 1907 годзе. 15 мая 1910 года адкрылі правае крыло новага вакзала, 26 лютага 1912 года — левае. Аўтарам праекта быў архітэктар Іван Струкаў. 4 мая 1912 года чыгунка была перайменавана ў Аляксандраўскую, вакзал пачаў называцца Аляксандраўскім. У жніўні 1922 года Аляксандраўская і Маскоўска-Балтыйская чыгункі былі аб’яднаныя ў Маскоўска-Беларуска-Балтыйскую, таму вакзал быў перайменаваны ў Беларуска-Балтыйскі. У маі 1936 года, пасля чарговай рэарганізацыі чыгунак, вакзал атрымаў сваю цяперашнюю назву — Беларускі.

Пуці і пасажырскія платформы

правіць

Беларускі вакзал мае 6 пасажырскіх платформ і 11 пуцей, уключаючы 7 тупіковых і 4 прахадныя на Аляксееўскую злучальную лінію. Пуці ў бок Беларускага напрамку адыходзяць на захад, а ў бок Аляксееўскай злучальнай лініі да Савёлаўскага і Курскага напрамкаў — на паўночны ўсход. Адлік нумароў платформ вядзецца ў кірунку з поўдня на поўнач. Другая платформа вакзала — нізкая, усе астатнія — высокія. Платформы з першай па трэцюю не абгароджаныя, з чацвёртай па шостую — абгароджаныя і абсталяваныя турнікетамі, бо выкарыстоўваюцца пераважна для прыгарадных цягнікоў (пры прыбыцці да гэтых платформ цягнікоў далёкіх зносін або Аэраэкспрэса праходы на платформы часова адкрываюцца).

Славутасці

правіць

Зноскі

  1. Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М., Транспорт, 1981.

Спасылкі

правіць