Беларускі вучнёўскі саюз

Беларускі вучнёўскі саюз (БВС) — незалежная вучнёўская арганізацыя, дзейнічала ў 19891990 гг. у Мінску.

Гісторыя

правіць

БВС быў створаны ў 1989 г. пры Гарадскім бацькоўскім камітэце Мінскіх беларускамоўных класаў і школаў, створанага ў сваю чаргу пры ТБМ.

Удзельнікі арганізацыя дапамагалі беларускамоўным класам, удзельнічалі ў падрыхтоўцы першага беларускамоўнага дзіцячага летніка «Грунвальд». З вучнёўскага саюза выйшаў шэраг вядомых людзей: Мікола Гракаў (перакладчык, дыякан Рымска-Каталіцкай Царквы), Грушэцкi Алег (пісьменнік), Антон Кузміч (перакладчык), Вольга Харламава (палітолаг), і іншыя[1].

Мэты арганізацыі

правіць

Арганізацыя выступала за дэмакратычнае аднаўленне беларускай школы і аб’ядноўвала аднадумцаў сярод вучняў старэйшых класаў і навучэнцаў ПТВ.

БВС выступаў за выхаванне нацыянальнай свядомасьці вучнёўства, дамагаўся надання вучням старэйшых класаў рэяльнай магчымасці ўдзелу ў кіраванні школай[1].

Зноскі

  1. а б Юры Тамковіч. Скаўтынг у сэрцы, казкі ў душы(недаступная спасылка). mocny.by (21 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2020.