Беларускі вызвольны рух у Аўстраліі

Беларускі вызвольны рух у Аўстраліі, Беларускі вызвольны фронт у Аўстраліі заснаваны на арганізацыйным сходзе ў Мельбурне ў 1952 г. Частка Беларускага Вызвольнага Руху і Беларускага Вызвольнага Фронту. У складзе налічвалася больш як 30 ваенных. Найбольш дзейсны аддзел існаваў у Мельбурне. Галоўнай мэтай меў аб'яднанне беларускіх ваенных для актыўнай грамадскай дзейнасці.

У 1955 г. (згодна з палітычнымі падзеямі ў беларускай паваеннай эміграцыі) замест Руху створаны Беларускі вызвольны фронт з тымі ж задачамі дзейнасці. Фронт скіроўваў сваю дзейнасць на аб'яднанне беларускіх ваенных, рэпрезентацыю Беларусі на міжнародных антыкамуністычных канферэнцыях. БВФ у Аўстраліі з'яўляецца членам Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі.

Дзейнасць аддзела БВФ Мельбурна ішла супольна з Беларускім аб'яднаннем у Вікторыі, у шэрагах якога было шмат былых ваенных. Таксама пад апекай аддзела дзейнічала беларуская спартыўная дружына «Зубр» (спачатку футбольная, потым валейбольная).

Кіраўнікі Краёвага штаба правіць

Зноскі

  1. кіраўнік арганізацыйнага бюро. Намеснікам А. Булаўскага быў лейтэнант Міхась Шэка
  2. Пазней уваходзіў у Галоўны штаб Беларускага вызвольнага фронту
  3. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 16 жніўня. Алег Шнэк, Гатковіч, Брылеўскі, Мароз

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • [Б. а.] Кароткія весткі з усякага сьвету. Аўстралія // Незалежная Беларусь. — 1952. — № 6. — С.
  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 445—446. — ISBN 985-6730-79-1.