Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі

Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (БГЭУСК) — вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю ў горадзе Гомелі.

Установа адукацыі "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі"
(БГЭУСК)
Лагатып БГЭУСК
Глоўны корпус
Міжнародная назва англ.: Belarusian Trade and Economics University of Consumer Cooperatives
Дэвіз Будзь Творцам Эканомікі Поспеху
Заснаваны 1964
Год рэарганізацыі 2001
Тып ведамасны Белкаапсаюза
Рэктар С. М. Лебедзева
Рэктар Святлана Мікалаеўна Лебедзева
Бакалаўрыят 14 спецыяльнасцей
Магістратура 19 спецыяльнасцей
Дактары 9
Прафесары 12
Выкладчыкаў 258
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гомель
Юрыдычны адрас 220118 Гомель, пр. Кастрычніка, 50.
Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў РБ[1].
Сайт i-bteu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Пісарэнка М. П. — першы рэктар УА «БГЭУСК»

У 1964 годзе ў горадзе Гомелі быў адкрыты вучэбна-кансультацыйны пункт Маскоўскага кааператыўнага інстытута Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў СССР[2]. На яго базе, у 1968 годзе, адкрыўся завочны факультэт Маскоўскага кааператыўнага інстытута. У 1975 годзе ён быў ператвораны ў Гомельскі філіял Маскоўскага кааператыўнага інстытута.

29 чэрвеня 1979 года Гомельскі філіял атрымаў статус самастойнай навучальнай установы — Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза.

У 1992 годзе ў сувязі са спыненнем дзейнасці Цэнтрасаюза СССР Гомельскі кааператыўны інстытут быў перададзены ў распараджэнне Беларускага кааператыўнага саюза спажывецкай кааперацыі. У 1993 годзе быў вызначаны як базавая навучальная ўстанова ў сістэме кааператыўнага адукацыі Беларусі, што ўключае таксама шэсць вучэбна-вытворчых комплексаў «ПТВ-тэхнікум» і адно вучылішча.

У 2001 годзе Гомельскі кааператыўны інстытут паспяхова прайшоў атэстацыю на адпаведнасць навучальнай установе ўніверсітэцкага тыпу і ў гэтым жа годзе быў перайменаваны ва Установу адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі».

Структура

правіць

Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі з’яўляецца навукова-даследчым і адукацыйным цэнтрам у Гомелі.

Структура ўніверсітэта ўключае ў сябе чатыры факультэты:

Апроч таго, ва ўніверсітэце функцыянуюць наступныя аддзелы: міжнародных адносін, дыстанцыйнага навучання тэхналогій і інавацый, аспірантуры, прафарыентацыі моладзі, каардынацыі навуковых праектаў і праграмы.

Рэктары

правіць

Вядомыя выпускнікі

правіць

Сярод выпускнікоў універсітэта ёсць кіраўнікі вытворчых прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, палітычныя дзеячы Беларусі.

  • Арцюшэнка Яўген Антонавіч — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання, старшыня Пастаяннай камісіі па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасці[3].
  • Жыдкоў Алег Мікалаевіч — генеральны дырэктар ААТ «Спартак»[4][5].
  • Навумчык Ала Аляксандраўна — рэктар БГЭУСК з 2002 года па 2012 год, з 2012 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[6].
  • Ніжэвіч Людміла Іванаўна — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[7].
  • Трызна Андрэй Віктаравіч — начальнік галоўнага фінансавага кіравання Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[8].
  • Чэкан Святлана Уладзіславаўна — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[9].

Зноскі

  1. Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2016. Праверана 15 жніўня 2017.
  2. Университет потребительской кооперации: интересная учеба, востребованные специальности и уверенное будущее.(недаступная спасылка)
  3. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасці Арцюшэнка Яўген Антонавіч. Біяграфія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2015. Праверана 15 жніўня 2017.
  4. Кіраўніком спраў Гомельскага гарвыканкама прызначаны Алег Мікалаевіч Жыдкоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 15 жніўня 2017.
  5. Прызначаны новыя кіраўнікі СААТ "Камунарка" і СП ААТ "Спартак"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 15 жніўня 2017.
  6. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаньнях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Навумчык Ала Аляксандраўна. Біяграфія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2017. Праверана 15 жніўня 2017.
  7. Заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Нижевич Людмила Ивановна. Биография(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2016. Праверана 15 жніўня 2017.
  8. Старшыня Назіральнага Савета Парытэтбанка, Начальнік Галоўнага фінансавага кіравання Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Трызна Андрэй Віктаравіч. Біяграфія.
  9. Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Чакан Святлана Уладзіславаўна. Біяграфія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2016. Праверана 15 жніўня 2017.

Спасылкі

правіць