Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр — тэатр у Мінску, размешчаны па вуліцы Мяснікова, 44. Адзін з двух беларускіх музычных тэатраў (разам з Дзяржаўным тэатрам оперы і балета Беларусі).

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
Лагатып Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.png
Musical theatre in Minsk.jpg
Заснаваны 1970
Наведвальнікі
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Мінск, вул. Мяснікова, 44
Архітэктар Аксана Фёдараўна Ткачук і Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі
Кіраўніцтва
Дырэктар Сяргей Пукіта
Мастацкі кіраўнік Адам Мурзіч
Галоўны рэжысёр Міхаіл Кавальчык
Галоўны дырыжор Юрый Галяс
Галоўны балетмайстар Кацярына Фадзеева, Алена Дзмітрыева-Лаўрыновіч
Галоўны хормайстар Святлана Пятрова
Сайт Афіцыйны сайт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Створаны ў 1970 годзе. Адкрыўся 17 студзеня 1971 года спектаклем "Пяе «Жаўранак»" кампазітара Юрыя Семянякі. Да 2000 года меў назву «Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі».

У тэатры пастаўлена больш ста спектакляў. У тым ліку, твораў нацыянальнай класікі: аперэты (Юрый Семяняка «Паўлінка», Рыгор Сурус «Несцерка» і «Судны час»), мюзіклы (Уладзімір Кандрусевіч «Шклянка вады» і «Джулія») і інш.

АрхітэктураПравіць

Будынак тэатра быў пабудаваны ў ліпені 1981 года. Кіраўнік архітэктурнага праекта — А. Ткачук, калектыў праекта: архітэктар У. Тарноўскі[2], інжынер В. Кацнельсон.

Будынак мае асіметрычную кампазіцыю з раўнацэннымі фасадамі, што абумоўлена яго размяшчэннем у гістарычнай забудове і ўключэннем у аб’ём будынка былога клуба тонкасуконнага камбіната. У прыбудаваным новым аб’ёме знаходзяцца глядзельная зала на 800 месцаў і развітая сцэнічная група памяшканняў. Архітэктурнае і колеравае вырашэнне фасадаў пабудавана на кантрасце глухіх плоскасцей сцен, абліцаваных белым вапняком, з певялікімі вітражамі і з цёмнага каменю цокалем.

 
Уваходная група з алегарычнымі скульптурамі муз

Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе параднага партала з бронзавай скульптурнай групай «Музы» (скульптар Л. Зільбер). Статуі вынесены на кансолях над уваходам, уносяць у архітэктуру будынка пластычнасць і адухоўленасць[2].

 
Фае
 
Частка глядзельнай залы

Інтэр’ер багата дэкарыраваны: выкарыстаны светлы мармур, гіпсавыя ўстаўкі, залацістае шкло, латунь, габеленавая заслона (мастакі А. Кішчанка і А. Більцюкова), дэкаратыўныя рэльефы на партале сцяны калонах фае (архітэктар А. Ткачук, скульптар Ю. Якубовіч)[2].

Перад будынкам — фантан з дэкаратыўнымі маскамі (скульптар М. Бяляеў). У двары бронзавая дэкаратыўная кампазіцыя «Батлейка» (скульптар Л. Зільбер;). Традыцыйныя персанажы старажытнага беларускага тэатра лялек выкананы ў народнай, гратэскавай манеры[2].


КіраўніцтваПравіць

ДырэктарыПравіць

Галоўныя рэжысёры, мастацкія кіраўнікіПравіць

Галоўныя дырыжорыПравіць

Галоўныя балетмайстарыПравіць

Галоўныя мастакіПравіць

Вядомыя салістыПравіць

РэпертуарПравіць

Зноскі

  1. Тэатры Беларусі | 27.03.2019
  2. а б в г Л. Г. Лапцэвіч, І. С. Мельнік. 246. Тэатр музычнай камедыі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць