Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

Установа «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва»
(БДАМЛМ)
Касьцёл Сьвятога Язэпа, Менск 03.jpg
Касцёл Святога Іосіфа, у якім размяшчаецца архіў
Дата адкрыцця 09.06.1960
Колькасць фондаў 510 фондаў (2018)
Колькасць адзінак захоўвання 116 285 спраў (2018)
Храналагічныя рамкі дакументаў 1812 год — н.ч.
Дырэктар Запартыка Ганна Вячаславаўна
Месцазнаходжанне 220030, Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 4
Час працы Час працы чытальнай залы:

пн. — чц.: 09:00—17:00
пт.: 09:00—16:00
сб., нд. — выхадны

Тэлефоны 327-47-81, 327-11-88
Сайт http://bdamlm.by

Белару́скі дзяржа́ўны архі́ў-музе́й літарату́ры і маста́цтва (БДАМЛіМ) — навукова-даследчая ўстанова, якая займаецца зборам, аховай, вывучэннем і навуковым выкарыстаннем дакументальных помнікаў літаратуры і мастацтва. Створаны ў чэрвені 1960 года ў Мінску, з 1976 года архіў-музей. БДАМЛіМ з’яўляецца адной з вядучых рэспубліканскіх дзяржустаноў у архіўнай сістэме краіны.

ГісторыяПравіць

Архіў быў створаны 9 чэрвеня 1960 года пад назвай Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва БССР (ЦДАЛіМ БССР)[1][2]. Першым дырэктарам архіва стала Клара Сцяпанаўна Жорава, якая была прызначана на пасаду 27 верасня 1960 года.

У сакавіку 1976 года архіў падвергся рэарганізацыі, у выніку чаго стаў вядомы як Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР (ЦДАМЛіМ БССР)[3].

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці структура архіўнай галіны зведала змены. 21 мая 1993 года ЦДАМЛіМ быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ)[4][5]. Станам на 1995 год меў 400 фондаў (75 тысяч спраў): 348 асабістых фондаў, 9 калекцый і 43 фонды ўстаноў[6]. Станам на 1 студзеня 2003 года меў 439 фондаў[7]. З мая 2003 года поўнае найменне архіва — установа «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва»[4].

Станам на 1 студзеня 2020 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца 516 фондаў за перыяд з пачатку XIX стагоддзя па цяперашні час. Архіў з’яўляецца важнай крыніцай па гісторыі культуры Беларусі[8].

Дырэктары архіваПравіць

СтруктураПравіць

  • Кіраўніцтва
  • Аддзелы[10]
    • Аддзел архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду
    • Аддзел навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання
    • Аддзел уліку і забеспячэння захаванасці дакументаў
    • Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій
    • Аддзел інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў
  • Бухгалтэрыя
  • Цэнтр камплектавання і вывучэння дакументальнай спадчыны беларускага замежжа

ФондыПравіць

Сярод фондаў — асабістыя фонды пісьменнікаў А. Адамовіча, З. Астапенкі, М. Багдановіча, С. Баранавых, І. Барашкі, Я. Брыля, К. Буйло, В. Быкава, Л. Бэндэ, М. Васілька, З. Верас, П. Галавача, Ц. Гартнага, С. Грахоўскага, А. Гурыновіча, У. Дубоўкі, Я. Дылы, A. Жаўрука, Х. Жычкі, Я. Журбы, У. Калесніка, У. Караткевіча, Я. Коласа, Я. Купалы, Е. Лось, М. Лужаніна, М. Лынькова, Я. Маўра, М. Машары, І. Мележа, Б. Мікуліча, А. Пальчэўскага, П. Пестрака, Я. Пушчы, А. Пысіна, А. Русака, Я. Семяжона, Я. Скрыгана, М. Сурначова, М. Сяднёва, М. Танка, А. Ушакова, М. Хведаровіча, К. Чорнага, І. Шамякіна, С. Шушкевіча, С. Яновіча і інш.; акцёраў і рэжысёраў Г. Абуховіч, Л. Александроўскай, Дз. Арлова, І. Балоціна, Т. Бандарчык, С. Бірылы, Я. Віцінга, B. Галіны, Г. Грыгоніса, У. Дзядзюшкі, С. Друкер, І. Ждановіч і Б. Платонава, М. Забэйды-Суміцкага, М. Зюванава, З. Канапелькі, Р. Кашэльнікавай, А. Клімавай, П. Малчанава, Е. Міровіча, Р. Млодак, В. Пола, Л. Рахленкі, Л. Ржэцкай, К. і А. Саннікавых, С. Станюты, A. Труса, У. Уладамірскага; кампазітараў Л. Абеліёвіча, С. Аксакава, М. Аладава, А. Багатырова, Г. Вагнера, І. Гітгарца, Я. Глебава, B. Залатарова, А. Клумава, І. Любана, Р. Пукста, Ю. Семянякі, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна; мастакоў і скульптараў А. Астаповіча, І. Ахрэмчыка, М. Блішча, В. Волкава, П. Гаўрыленкі, С. Геруса, І. Глебава, М. Дучыца, К. Завішы, Я. Зайцава, А. Кашкурэвіча, Я. Красоўскага, У. Кудрэвіча, Б. Малкіна, А. Марыкса, Л. Рана, С. Селіханава, М. Тарасікава, А. Тычыны, A. Шаўчэнкі і інш[6].

Захоўваюцца фонды саюзаў пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, журналістаў, тэатральных дзеячаў Беларусі; Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, Нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы, Беларускага тэатра імя Я. Коласа, Беларускай дзяржаўнай філармоніі; кінастудыі «Беларусьфільм»; аб’яднання «Маладняк»; выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Юнацтва», рэдакцый часопісаў «Полымя», «Нёман», «Маладосць», «Беларусь», газеты «Літаратура і мастацтва»[6].

У архіве зберагаецца калекцыя дакументаў аддзела рукапісаў Беларускага музея імя І. Луцкевіча ў Вільні, якая змяшчае матэрыялы Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускага камітэта ў Магілёве, Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі; дакументы БНР, Міністэрства беларускіх спраў пры Літоўскім урадзе, Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, Беларускай вайсковай камісіі; матэрыялы беларускай культурна-асветнай арганізацый, выдавецтваў, часопісаў, газет, у тым ліку рэдакцыі газеты «Наша ніва»; асабістыя дакументы Л. Я. Дубейкаўскага, К. С. Дуж-Душэўскага, П. Я. Жаўрыда, B. Ю. Ластоўскага, І. І. і А. І. Луцкевічаў, А. А. Смоліча, Б. А. Тарашкевіча, А. І. Цвікевіча, Цёткі і інш. У бібліятэцы архіва (25 тыс. экз.) захоўваюцца першыя выданні твораў М. Багдановіча, Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, газеты «Наша ніва», «Наша доля», часопісы «Маладняк», «Узвышша» і інш[6].

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров БССР от 09.06.1960 № 323 «О создании Центрального государственного архива литературы и искусства БССР»
  2. Дмитрий Исайчук. Дата в истории: 54 года назад основан Белорусский государственный архив-музей литературы и искусства. Агентство «Минск-Новости» (9 чэрвеня 2014). Праверана 24 лістапада 2018.
  3. Историческая справка. Сайт «Архивы Беларуси». Праверана 1 жніўня 2020.
  4. 4,0 4,1 Учреждению «Белорусский государственный архив-музей литературы и искусства» 50 лет. NewsBY.org (8 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2018. Праверана 24 лістапада 2018.
  5. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21.05.1993 № 336 «Об утверждении Положения о Комитете по архивам и делопроизводству при Совете Министров Республики Беларусь, а также сети республиканских государственных архивных учреждений»
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 Г. В. Запартыка. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 440.
  7. Ганна Запартыка. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 335.
  8. Гісторыя. Сайт БДАМЛіМ. Праверана 1 жніўня 2020.
  9. Сурмач Анна. Электронная энцыкляпэдыя (slounik.org). Праверана 24 лістапада 2018.
  10. Аддзелы. Сайт БДАМЛіМ. Праверана 1 жніўня 2020.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць