Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, БДМТ — дзяржаўны маладзёжны тэатр у Мінску.
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр БДМТ | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 18 ліпеня 1984 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак |
![]() |
Кіраўніцтва | |
Дырэктар | Старавойтаў Віктар Андрэевіч |
Галоўны балетмайстар | Вольга Скварцова |
Сайт | bgmteatr.by |
![]() |
Гісторыя
правіцьАдкрыты 18 ліпеня 1984 года пастановай Савета Міністраў БССР. 30 красавіка 1986 года ў памяшканні клуба імя Ф.Дзяржынскага адбылася прэм'ера першай пастаноўкі тэатра - «Гэтыя незразумелыя старыя людзі...» паводле дакументальнай аповесці С. Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». 19 лістапада 1986 года адбылося ўрачыстае адкрыццё тэатра і пачатак першага тэатральнага сезона.
Восенню 1987 года тэатр атрымаў свой уласны будынак — былы кінатэатр «Спартак». Але рэканструкцыя працягвалася доўга, таму афіцыйнае наваселле адбылося толькі 25 сакавіка 1994 года.[2].
Сучаснасць
правіцьЗ лістапада 2014 года Маладзёжны тэатр канчаткова пераехаў на новую пляцоўку — у былы Дом культуры Будтрэста № 1 (вуліца Казлова, 17).
Мастацкае кіраўніцтва
правіць- Рыгор Баравік (1984-1987)
- Барыс Луцэнка (1988-1991)
- Віталь Уладзіміравіч Катавіцкі (1991-2003)
- Мадэст Абрамаў (2003-?)
- Віталь Уладзіміравіч Катавіцкі (2013)
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ История Белорусского государственного молодежного театра Архівавана 23 красавіка 2013.
Спасылкі
правіць- Сайт тэатра
- Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр на карце Архівавана 23 мая 2008.
- На карце Архівавана 21 верасня 2013.
- Маладзёжны тэатр на сайце "Минск старый, новый" Архівавана 23 студзеня 2013.