Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту — музей-скансен, створаны ў Беларусі ў 1976 годзе. Знаходзіцца ў вёсцы Азярцо (Мінскі раён).

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Цэнтральная Беларусь
Профіль скансен
Заснаваны 1976
Месцазнаходжанне 223021 Мінскі р-н, п.а. Азярцо
Агульная плошча 151 га
Адкрыты з 10.00 да 17.00, выхадныя дні: панядзелак, аўторак, дзяржаўныя святы
etna.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Фердынанд Рушчыц

Першыя спробы стварыць музей-скансен на Беларусі былі здзейснены ў 1908 годзе мастаком, тэатральным дзеячам і настаўнікам Фердынандам Рушчыцам (1870—1936). Гэтым марам перашкодзіла Першая сусветная вайна. У 1931 годзе Рушчыц зноў вяртаецца да думкі аб стварэнні музея пад адкрытым небам, на гэты раз каля Вільні. Смерць мастака ў 1936 годзе і пачатак другой сусветнай вайны не дазволілі збыцца і гэтаму праекту.

Прыкладна з пачатку 60-х гадоў на старонках рэспубліканскага друку ўсё часцей з'яўляюцца артыкулы, у якіх разглядаюцца праблемы захавання помнікаў народнай архітэктуры. Старыя будынкі пачалі разбураць на падставе шэрагу прычын, у тым ліку гістарычных: паляпшэнне ўмоў жыцця на вёсцы, разгортванне інтэнсіўнага будаўніцтва, вызначэнне на дзяржаўным узроўні бесперспектыўнасці шэрагу паселішч. Узнікла рэальная пагроза страты помнікаў драўлянага дойлідства.

9 снежня 1976 года цэнтральным камітэтам БССР была прынятая Пастанова «Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту». Для рэалізацыі Пастановы загадам Міністэрства культуры створана Працоўная група па арганізацыі музея, якая на працягу наступных дзесяці гадоў распрацоўвала і разглядала некалькі варыянтаў архітэктурна-планіровачных рашэнняў і генпланаў стварэння экспазіцыі музея. У 1988 годзе быў прыняты да рэалізацыі праект Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. Акрамя распрацоўкі праекту вялася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах рэспублікі з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі і перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, музейных прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў.

Тэрыторыя для будучага музея была вызначана ў 4 км ад Мінска ля месца зліцця рэк Пціч і Менка ў вярхоўі Волкавіцкага вадасховішча, недалёка ад добраўпарадкаванай шашы «Масква-Брэст», што дазваляла бы ў будучым уключаць экспазіцыю музея ў асноўныя экскурсійныя маршруты. Наогул гэта месца ўнікальнае, тут перакрыжоўваліся гістарычныя дарогі з Усходу на Захад, ад Балтыйскага да Чорнага мора. Тут, па версіі некаторых даследчыкаў, быў заснаваны старажытны Мінск.

Раён, дзе размешчаны музей з'яўляецца тэрыторыяй, дзе зафіксаваны шэраг гістарычных помнікаў. Каштоўным археалагічным помнікам з'яўляецца Гарадзішча на рацэ Менка. Яго гісторыя пачынаецца да нашай эры. Раннімі помнікамі з'яўляюцца курганныя могільнікі, якія сведчаць аб тым, што гэтая тэрыторыя была заселена са старажытных часоў. Курганы адносяцца да перыяду ІХ-ХІ стст. і размешчаны невялікімі групамі.

Важным гістарычным аб'ектам з'яўляецца вёска Строчыца, першы ўспамін аб якой сустракаецца ў дакументах ХVІ ст. На ўзвышаным беразе Пцічы захаваліся рэшткі фальварка з панскім садам, захаваўся шэраг хат пачатку ХХ ст. з традыцыйным аздабленнем і фрагментамі агароджы.

Экспазіцыя правіць

 
Пакроўская царква 18 стагоддзя з вёскі Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці

На сённяшні дзень гэта ўстанова з'яўляецца адзіным у Беларусі музеем-скансенам (тып музеяў, ствараных для захавання і дэманстрацыі традыцыйнага драўлянага будаўніцтва, прадметаў побыту, папулярызацыі народнай культуры і традыцый).

Структурная пабудова музея — гэта тры асноўныя зоны: экспазіцыйная, вытворча-гаспадарчая і запаведная. Экспазіцыйная зона — тэрыторыя гістарычных мясцін. Вытворча-гаспадарчая — гэта адміністрацыйна-навуковы комплекс, фондасховішча, рэстаўрацыйныя майстэрні, выставачныя памяшканні і служба аховы. Запаветная — частка тэрыторыі музея, якая захоўваецца ў натуральным выглядзе.

Аснова экспазіцыйнай зоны — ўмоўны падзел тэрыторыі Беларусі на шэсць гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў: Цэнтральная Беларусь, Падняпроўе, Паазер’е, Усходняе і Заходняе Палессе, Панямонне. На цяперашні час дзейнічаюць тры рэгіёны Беларусі: цэнтральная Беларусь, Падняпроўе і Паазер'е.

Кожны рэгіён павінен быць прадстаўлены ў экспазіцыйнай зоне музея адпаведным сектарам — фрагментам характэрнага і тыповага дадзенаму рэгіёну паселішча кан. ХІХ — пач. ХХ стст.: сяло, вёска, хутар з адлюстраваннем прыродна-геаграфічных умоў рэгіёна. На сектарах прадстаўлены як жылыя хаты, так і гаспадарчыя будынкі (гумны, хлявы, свіраны, млыны), культавыя збудаванні (тры цэрквы і капліца), грамадскія пабудовы (школа, харчэўня, грамадскі свіран). Асобна фарміруецца сектар «Мястэчка».

Ландшафт мясцовасці музея ўяўляе сабой як бы нашу краіну ў «мініяцюры»: ёсць высокія пагоркі, зялёныя лугі, частыя пералескі. На падставе аналізу тэрыторыі музея па асноўных прыродных фактарах выдзелены зоны, найбольш спрыяльныя для забудовы, азелянення і ўчастак ахоўнага ландшафту (плошчаю 80 га ў пойме р. Пціч). Праведзены комплекс мерапрыемстваў па азеляненню тэрыторыі згодна рэгіянальных характарыстык: пасадка дрэў, кустоў і кветак. Усяго на тэрыторыі ў 151 га пасаджана звыш 5000 дрэў.

Цэнтральная Беларусь правіць

Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Цэнтральная Беларусь размяшчаецца ў цэнтры краіны і займае асноўную частку Мінскай і заходнюю частку Магілёўскай абласцей. Рэгіён Цэнтральная Беларусь прадстаўлены наступнымі аб'ектамі:

 
Пакроўскай царква з вёскі Логнавічы
 
Інтэр'ер хаты з цэнтральнай Беларусі
  • шэраг сядзібаў з гаспадарчымі пабудовамі за рознымі тыпамі агароджаў з характэрнай для цэнтральнай Беларусі вулічнай (лінейнай) забудовай паселішчаў і пагоннай (лінейнай) забудовай двароў.
  • кузня пачатку 20 стагоддзя з вёскі Клочкава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Невялікая зрубная пабудова, накрытая двухсхільнай цёсавай страхой з вільчыкавым бервяном. Франтон з дыляў, падлога земляная. Мела ўнутры горн са скураным мехам, кавадла, ціскі. Па сценах былі паліцы для інструментаў і вырабаў[1]
 
Ветраны млын з вёскі Даматканавічы
 
Прыдарожная капліца з вёскі Каралеўцы

Падняпроўе правіць

 
Традыцыйная хата з Падняпроўя

Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Падняпроўе размешчаны на тэрыторыі басейна Дняпра і яго прытокаў. У склад рэгіёну ўваходзяць Магілёўская вобласць, Аршанскі і Дубровенскі раёны Віцебскай вобласці, а таксама раёны Гомельскай вобласці ўздоўж рэкаў Дняпро і Сож. Для Падняпроўя характэрная вулічная забудова.

Экспазіцыя Падняпроўя пакуль не з'яўляецца завершанай і прадстаўленая наступнымі аб'ектамі:

 
Праабражэнская царква з вёскі Барань
 
Вяночны двор з вёскі Волева
 
Вяночны двор з вёскі Бракава Слабада

У межах экспазіцыі рэгіёну плануецца аднавіць групу склепаў.

Паазер'е правіць

Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Паазер'е ўключае ў сябе цэнтральную і заходнюю тэрыторыю Віцебскай вобласці, а таксама часткова паўночныя раёны Мінскай вобласці. Для паселішчаў рэгіёну характэрная малая колькасць двароў і бессістэмнасць забудовы, што выкліканае ў першую чаргу ўзгорыстым рэльефам, які чаргуецца з забалочанымі нізінамі.

У сектар Паазер'я ўваходзяць наступныя аб'екты:

 
Ветраны млын пачатку XX стагоддзя з вёскі Янушаўка Мядзельскага раёна
 
Царква і званіца з вёскі Вялец

Страты помнікаў правіць

У выніку пажару ў 2014 г. згарэла музейная маёмасць: гісторыка-культурная каштоўнасць - дом з зав. Паўночны г. Мінска[3], у траўні 2015 г. у музеі згарэў помнік Адрына з в. Левановічы[4]. У руініраваным стане знаходзіцца помнік Хутар з в. Цімошкава. У вельмі складаным тэхнічным стане знаходзіцца помнік Царква з в. Вялец

Экскурсіі правіць

Таксама музей прапануе багаты асартымент формаў экскурсійнага абслугоўвання наведвальніка. Гэта і традыцыйныя экскурсіі працягласцю ад 1,5 да 3 гадзінаў, і экскурсіі з інтэрактыўнымі элементамі (з традыцыйнымі строямі, народнай музыкай, песнямі і забавамі), і абрадавыя мерапрыемствы («Каляды», «Пшанічны каласок», «Беларускае вяселле», «Камаедзіца»). Апроч аглядных і тэматычных экскурсіяў, у музеі ладзяцца лекцыі для школьнікаў і дарослых, а таксама праводзяцца музейныя заняткі на этнаграфічныя тэмы.

На тэрыторыі музея размяшчаецца рэстаран «Беларуская карчма», у якім можна паспрабаваць лепшыя стравы традыцыйнай беларускай кухні.

Народныя святы правіць

 
Пудзіла перад спаленнем на Масленіцу. На другім плане — экпазіцыя Падняпроўя

Круглы год у музеі праходзіць велізарная колькасць масавых мерапрыемстваў. Гэта і народныя святы («Шчадрэц», «Масленіца», «Гуканне вясны», «Вербніца», «Купалле», «Спасаўка-ласаўка», «Восеньскі фэст»), і мерапрыемствы асветна-забаўляльнага характару («Апошні званок», «Дзень настаўніка», «Першы званок»). У апошнія гады актыўна сталі праводзіцца open-air мерапрыемствы, якія карыстаюцца велізарнаю папулярнасцю сярод наведвальнікаў — гэта серыя канцэртаў «Шэдэўры сусветнай класікі ў музеі пад адкрытым небам» (праводзіцца сумесна з Беларускім нацыянальным акадэмічным музычным тэатрам) і "Фолк-фэст «Камяніца» (сумесна з ААА «Новы Альянс»).

Часы працы і транспарт правіць

Музей працуе з лістапада па красавік — з 10.00 да 16.00, з мая па кастрычнік — з 10.00 да 18.20. Да музея можна дабрацца з Мінска ад а/с «Паўднёва-заходняя» прыгараднымі аўтобусамі.

У мастацтве правіць

Музей паслужыў месцам і дэкарацыяй для здымак многіх беларускіх і расійскіх кінастужак[5]:

Музей служыць таксама месцам здымак для кліпаў і тэлеперадач.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лакотка, А.І. Народнае дойлідства / А.І. Лакотка. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 200 с.

Спасылкі правіць