Беларускі дзяржаўны тэатр лялек
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек — старэйшы беларускі лялечны тэатр[1] у Мінску. Размешчаны ў адным будынку з кінатэатрам «Піянер» па вуліцы Энгельса, 20.
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек | |
---|---|
| |
Заснаваны | 1938 |
Будынак тэатра | |
Месцазнаходжанне | вул. Энгельса, 20, Мінск, Беларусь, 220030 |
Дырэктар | Яўген Клімакоў |
Галоўны рэжысёр | Аляксей Анатолевіч Ляляўскі |
Сайт | www.puppet-minsk.com |
|
Гісторыя Правіць
Створаны 15 ліпеня 1938 года, калі ў Гомелі адбылося адкрыццё Дзяржаўнага тэатра лялек БССР [2]. У 1950 годзе калектыў пераехаў у Мінск.[3]. У 2008 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»[4].
Рэпертуар Правіць
Спектаклі для дзяцей, вячэрнія спектаклі для дарослых[5]
Кіраўніцтва Правіць
- Міхаіл Бабушкін (1940—1947) — мастацкі кіраўнік
- Аркадзь Аркадзьеў (1951—1955) — мастацкі кіраўнік
- Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі (1956—1986) — галоўны рэжысёр
- Аляксей Анатолевіч Ляляўскі (з 1986) — галоўны рэжысёр
Вядомыя супрацоўнікі Правіць
- Святлана Залеская-Бень — рэжысёр.
Гастролі Правіць
Тэатр гастраляваў у Балгарыі, Бельгіі, Германіі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славеніі, Францыі, Харватыі, Чарнагорыі, Эстоніі. Напрыклад, у 2012 годзе спектакль «Чаму старэюць людзі» быў паказаны на фестывалі «Залатая маска» у праграме МАСКА PLUS.[6].
Цікавыя факты Правіць
- Рэжысёр Аляксей Анатолевіч Ляляўскі, які паставіў спектакль «Драй швэстэрн», перамог у намінацыі «Лепшая праца рэжысёра-пастаноўшчыка» на Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011).
- Мастак Таццяна Нерсісян, якая ўдзельнічала ў стварэнні спектакля «Вянчанне», перамагла ў намінацыі «Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).
Музей тэатра лялек Правіць
Зноскі
- ↑ Белорусский государственный театр кукол Архівавана 23 сакавіка 2012.
- ↑ О театре Архівавана 29 чэрвеня 2007.
- ↑ Белорусский государственный театр кукол Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Дзяржаўны тэатр лялек Рэспублікі Беларусь
- ↑ Рэпертуар Архівавана 13 верасня 2011.
- ↑ Афіцыйны сайт Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Архівавана 14 кастрычніка 2013.
Спасылкі Правіць
- puppet-minsk.com — афіцыйны сайт Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
- На карце