Адкрыць галоўнае меню

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (БДУФК) — адзіная ў Рэспубліцы Беларусь навучальная ўстанова вышэйшай адукацыі ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму, а таксама навуковы цэнтр. Сярод студэнтаў і выпускнікоў універсітэта больш за 160 чэмпіёнаў свету і Еўропы.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
(БДУФК)
Заснаваны: 1937
Тып: Дзяржаўны
Рэктар: Сяргей Барысавіч Рэпкін[d]
Размяшчэнне: Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас: Рэспубліка Беларусь, Мінск, пр. Пераможцаў, 105
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (Мінск)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
Сайт: sportedu.by

Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў у галіне спорту, турызму і фізічнага выхавання на дзёным і завочным аддзяленні.

Колькасць студэнтаў дасягае 7 тысяч чалавек. Навучанне вядзецца па 19 спецыяльнасцях.

Падтрымліваецца супрацоўніцтва з профільнымі ВНУ Балгарыі, Літвы, Латвіі, Казахстана, РФ, Украіны, Польшчы, Таджыкістана, Малдовы, Японіі, Кітаю і Турцыі.

Гісторыя ўніверсітэтаПравіць

1 верасня 1929 года пачатак навучання ў Беларускім дзяржаўным тэхнікуме фізічнай культуры. Першы выпуск адбыўся ў 1932 годзе. 22 ліпеня 1937 года пастановай ЦВК СССР БДТФК узнагароджаны ордэнам Працоўнага чырвонага сцяга і рэарганізаваны ў Інстытут фізічнага выхавання.

У снежні 1937 года створаны кафедры: тэорыі фізічнага выхавання і гісторыі фізічнай культуры; анатоміі; гімнастыкі; лёгкай атлетыкі; лыжнага спорта; спартыўных гульняў; ваеннай падрыхтоўкі. У лютым 1938 года створаны кафедры: лячэбнай фізічнай культуры; фізіялогіі і хіміі; плавання; цяжкай атлетыкі; барацьбы; фехтавання і бокса. У 1939 годзе адбыўся першы выпуск інстытута (58 чалавек)

У жніўні 1939 года інстытут атрымлівае новы корпус (Праспект Леніна, 51). У лютым 1941 года хакейная каманда выйграла чэмпіянат БССР.

З 1941 па 1944 навучанне спынілася ў сувязі з нямецкай акупацыяй Беларусі. Заняткі аднавіліся з 1 лютага 1945 года. У тым жа годзе створаны кафедры: педагогікі і псіхалогіі, замежных моў. У 1946 годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск (67 чалавек). У кастрычніку 1946 года створаны спартыўны клуб інстытута. У верасні 1948 года адкрываюцца шасцімесячныя курсы для інструктараў і трэнераў. У 1950 годзе адчыняецца завочнае аддзяленне. У верасні 1953 года створана кафедра гісторыі і арганізацыі фізічнай культуры. У верасні 1958 года пачала працаваць Рэспубліканская школа трэнераў. У снежні 1959 года пачынае працу спартыўны факультэт. У верасні 1960 года створана кафедра спартыўнай медыцыны. У лістападзе 1964 года створана кафедра футбола-хакея. З 2 ліпеня 1965 года ствараецца аспірантура. 30 мая 1967 года ствараецца Рэспубліканская навукова-метадычная бібліятэка ў галіне фізічнай культуры і спорту.

У 1971 годзе створана кафедра біямеханікі. У верасні 1973 года пачаў працаваць факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў, кафедры турызма і веславання. У кастрычніку 1975 года пачаў працу факультэт павышэння кваліфікацыі. У 1984 годзе створана кафедра арганізацыі масавай фізкультурна аздараўленчай працы. У верасні 1986 года створана кафедра вытворчай фізічнай культуры.

2 красавіка 1992 года Інстытут фізічнай культуры быў рэарганізаваны ў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры. У сакавіку 1993 года створана кафедра фізічнай рэабілітацыі. У 1996 года створаны кафедры: спартыўна-баявых адзінаборстваў і спецпадрыхтоўкі; рэкрэацыі; кафедра філасофіі і гісторыі. З 1 снежня 1996 года створаны факультэт давузаўскай падрыхтоўкі. У 1999 годзе створана кафедра водна-тэхнічных відаў спорту. 16 сакавіка 2001 года Акадэмія была перайменавана ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. У 2001 годзе створана кафедра фізічнага выхавання дашкольнікаў. У 2001 годзе створана кафедра беларускай і рускай мовы.

Факультэты і падраздзяленніПравіць

  • Спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў.
  • Спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорта
  • Факультэт аздараўленчай фізічнай культуры
  • Інстытут турызма
  • Вышэйшая школа трэнераў
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі

Матэрыяльныя магчымасціПравіць

  • Навуковая бібліятэка
  • Навучальна-метадычны цэнтр
  • Цэнтр развіцця педагагічнай (фізкультурнай) адукацыі
  • Цэнтр развіцця інфармацыйных тэхналогій
  • Цэнтр немедыкаментозных аздараўленчых тэхналогій
  • Служба жыллёва-бытавога забеспячэння
  • Медыцынскі пункт
  • Спартыўна-аздараўленчы лагер «Чайка»
  • Навучальны корпус
  • Навучальна-спартыўны корпус
  • Спартыўны клуб універсітэта

Навучанне па відах спортуПравіць

АдміністрацыяПравіць

Цікавыя фактыПравіць

  • У будынку ўніверсітэта знаходзіцца выбарчы ўчастак № 1, на якім, па традыцыі, галасуе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
  • У навучальным корпусе ўніверсітэта знаходзяцца тры музеі: 1. Музей гісторыі БДУФК, 2. Гісторыка-этнаграфічны музей, 3. Анатамічны музей.
  • У жніўні 1958 года А.Караваеў, першы студэнт універсітэта, які заваяваў званне Чэмпіёна свету.
  • У верасні 1960 года выхаванцы ўніверсітэта А.Караваеў (грэка-рымская барацьба) і С.Макаранка (веславанне) выйгралі золата на Алімпійскіх гульнях.

ЗноскіПравіць

Афіцыйны сайт універсітэта — http://sportedu.by