Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі

Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі — рэспубліканскі навукова-даследчы і навукова-метадычны цэнтр па рабоце з электроннымі дакументамі.

Беларускі навукова-даследчы цэнтры электроннай дакументацыі
Абрэвіятура БелНДЦЭД
Краіна
Адрас Мінск, вул. Ф. Скарыны, 51
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Тып арганізацыі інстытут[d]
Кіраўнікі
Заснаванне
Дата заснавання 18 верасня 1998
archives.gov.by

Гісторыя

правіць

Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі створаны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 1998 г. № 1465 «Аб стварэнні Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі». У яго складзе на правах аддзела пачаў працаваць архіў электронных дакументаў.

Работы па стварэнні архіва электронных дакументаў пачалася ў 1993 годзе. Праз праблемы з фінансаваннем яны зацягнуліся, і архіў быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю толькі ў снежні 1999 года, а дапрацоўкі праграмнага забеспячэння для яго аўтаматызаванай сістэмы працягваліся да канца 2000 года.[1]

 
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі (НАРБ. Ф. 7. Воп. 16. Спр. 868. Л. 209—210).

У 1999 годзе створана экспертная камісія БелНДЦЭД (з 2000 — экспертна-праверачная камісія, з 2006 — экспертна-метадычная).

Штатны расклад Цэнтра ў 1998 годзе прадугледжваў 44 адзінкі супрацоўнікаў. Фактычна на канец 1998 года ў ім працавалі 11 чалавек. У тым ліку 2 кандыдаты навук, 5 маладых спецыялістаў-выпускнікоў 1998 года гістарычнага факультэта БДУ. Адзін чалавек пачаў навучанне ў аспірантуры і адзін — у магістратуры.

У 1999 г. колькасць супрацоўнікаў вырасла з 11 да 27 чалавек. У тым ліку тры кандыдаты навук. Пачаў дзейнічаць Вучоны савет у складзе 7 чалавек.

З 30 лістапада 2000 г. БелНДЦЭД зарэгістраваны ў Адзіным рэгістры юрыдычных асоб як "Дзяржаўная ўстанова «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі».

У 2001 г. была падрыхтавана Канцэпцыя лічбавага капіравання дакументаў дзяржаўнай часткі Нацыянальнага архіўнага фонду. У 2005 г. распрацавана метадалогія сканіравання і апісання адсканаваных дакументаў для забеспячэння далейшага выкарыстання фонду лічбавых копій архіўных дакументаў. Фонд пачаў фармавацца ў 2008 г. у адпаведнасці з палажэннем аб Фондзе лічбавых копій, зацверджаным 22.06. 2007 г. загадам Дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 2016 г. у прамысловую эксплуатацыю была ўведзена першая чарга Сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь www.sodd.by/funds Архівавана 1 снежня 2020.. Адміністратарам партала і аператарам САДД НАФ з’яўляецца БелНДЦЭД. У 2017—2018 гг. была праведзена мадэрнізацыя інфармацыйнай сістэмы і створана цэнтралізаванае сховішча з мэтай прыёму ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый на пастаяннае архіўнае захоўванне электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. На 1.10.2021 г. у сістэму загружаны апісанні 45843 фондаў ці 95 % ад агульнай колькасці фондаў (48,5 тыс.), 91461 вопісаў, 12602281 спраў і 651577 дакументаў.

Дзейнасць

правіць

Кірункі дзейнасці

правіць
  • Правядзенне прыкладных навуковых даследаванняў, накіраваных на забеспячэнне доўгатэрміновай захаванасці і даступнасці электроннай дакументацыі, удасканаленне тэхналогій беспапяровага дакументавання ў дзяржаўных, грамадскіх і камерцыйных установах, арганізацыях, прадпрыемствах.
  • Удзел ва ўдасканаленні заканадаўчай, нарматыўнай і метадычнай базы ў мэтах забеспячэння сапраўднасці, дакладнасці і захаванасці электронных дакументаў.
  • Пастаяннае дзяржаўнае захоўванне электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
  • Метадалагічнае і метадычнае забеспячэнне ведамаснага захоўвання электронных дакументаў, фарміравання і выкарыстання дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў.
  • Распрацоўка навуковых прынцыпаў і непасрэднае ажыццяўленне экспертызы каштоўнасці электронных дакументаў.
  • Укараненне і ўдасканаленне інфармацыйных тэхналогій доступу да традыцыйных архіўных дакументаў.
  • Навуковае выкарыстанне і публікацыя дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, матэрыялаў па гісторыі развіцця інфарматыкі ў Беларусі, навуковай і навукова-метадычнай літаратуры па напрамках дзейнасці цэнтра.
  • Выяўленне дакументаў па гісторыі Беларусі ў замежных архівах і набыццё іх электронных копій.
  • Публікацыя ў друку, сродках электронных камунікацый і на машынных носьбітах зборнікаў дакументаў і іншай літаратуры, грамадска-палітычнага, навукова-тэхнічнага, юрыдычнага, навучальнага і даведачнага характару на беларускай мове, рускай і іншых мовах, падрыхтоўка да публікацыі сумесна з архіўнымі ўстановамі зборнікаў навуковых работ і перыядычных выданняў па ўжыванні інфарматыкі ў архіўным справе.
  • Распрацоўка праграмных сродкаў, якія забяспечваюць аўтаматызацыю асноўных тэхналагічных працэсаў у дзейнасці архіўнай галіны.
  • Забеспячэнне функцыянавання інфармацыйнага рэсурсу архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь — сайта «Архівы Беларусі».

Структура

правіць
  • адміністрацыя
  • аддзел метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі
  • аддзел аўтаматызацыі архіўных тэхналогій
  • аддзел інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій
  • архіў электронных дакументаў (на правах аддзела)

Склад фондаў архіва электронных дакументаў

правіць

Асноўную частку дакументаў архіва электронных дакументаў складаюць інфармацыйныя рэсурсы дзяржаўнага значэння, якія захоўваюцца ў выглядзе архіўных копій:

  • Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь
  • Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных сістэм Рэспублікі Беларусь
  • Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь
  • Банк звестак па гісторыка-культурных каштоўнасцях Рэспублікі Беларусь
  • Банкі даных пра сярэднія спецыяльныя, прафесійна-тэхнічныя, вышэйшыя навучальныя установы, агульнаадукацыйныя школах
  • Дзяржаўны рэестр каштоўных папер Рэспублікі Беларусь
  • Агульны рэестр прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер
  • Дзяржаўны рэестр навукова-тэхнічных, даследна-канструктарскіх і даследна-тэхналагічных работ

Акрамя таго, у архіве БелНДЦЭД захоўваюцца статыстычныя даныя па ўстановах культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, архіўная калекцыя лічбавых копій дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, нарматыўныя, метадычныя дакументы і публікацыі БелНДІДАС, нарматыўныя і метадычныя дакументы БелНДЦЭД, заключныя справаздачы НДР навукова-даследчай установы «Інстытут ядзерных праблем» БДУ.

У 2019 г. архіў правёў вопытную эксплуатацыю інфармацыйнай сістэмы архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

правіць

За гісторыю свайго існавання ў БелНДЦЭД было выканана (на канец 2021 г.) 107 планавых навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ.

БелНІЦЭД выступаў арганізатарам шэрагу навуковых і практычных мерапрыемстваў.

У маі 2003 г. быў праведзены міжнародны навукова-практычны семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў архіўнай справе», у лістападзе — рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Аўтаматызацыя дзяржаўных архіваў».

У верасні 2005 г. — міжнародны навукова-практычны семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў галіне дакументазнаўства і архіўнай справы».

У 2008 г. — семінар-нарада «Аб ходзе выканання праграмы па захаванню архіўнай дакументальнай спадчыны — складовай часткі інфармацыйнага рэсурсу грамадства на 2003—2010 гг.»

У верасні 2010 г. — рэспубліканскі навукова-адукацыйны семінар «Праблемы забеспячэння захаванасці і камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь электроннымі дакументамі і інфармацыйнымі рэсурсамі».

2011 г. — рэспубліканскі практычны семінар па пытаннях стварэння лічбавых копій архіўных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2016 г. — міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архівы ў свеце інфармацыйных тэхналогій» (у рамках работы 17-й Агульнай канферэнцыі ЕЎРАЗІКІ).

Пачынаючы з 2005 года на сайце «Архівы Беларусі» пачалі з’яўляцца спецыяльныя тэматычныя распрацоўкі з віртуальнымі выставамі архіўных дакументаў[2].

Кіраўніцтва

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць