Беларускі Народны Тэатр
(Пасля перасылкі з Беларускі народны тэатр)
Беларускі Народны Тэатр — беларускі тэатр, заснаваны ў Вільні 7 мая 1926 года[1]. Кіраўніком з'яўляўся Пятро Булгак. Аднак, практычная дзейнасць гэтага тэатра была мінімальнай. Ён здолеў паставіць усяго некалькі спектакляў у Вільні і адзін — у Новай Вілейцы[2].
У пачатку чэрвеня 1927 года гэтая трупа была ператворана ў Вандроўны беларускі народны тэатр (ВБНТ) пры Віленскім аддзеле БІГіК.
Выдадзеныя п'есы
правіць- Чорт і Баба. Жарт у 1 акце (паводле народнай казкі) // Беларускі народны тэатр: Сцэнічныя творы. Кн. 1. Вільня: выд. т-ва «Пагоня», 1927. 13 с.
Зноскі
- ↑ Эдуард Мазько. Уплыў самадзейнага тэатра на культурнае жыццё беларусаў у міжваеннай Польшчы ў 20-30 гады ХХ стагоддзя Архівавана 6 кастрычніка 2008. // Białoruskie Zeszyty Historyczne, nr 18
- ↑ Аддзел рэдкай кнігі і рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі НАН Рэспублікі Беларусь (далей: АРКіР ЦБ НАН РБ), ф. 5, воп. 1, адз. зах. 18, арк. 3.