Беларускі нацыянальны цэнтр (справа)

«Беларускі нацыянальны цэнтр» (БНЦ) — сфабрыкаваная ў 1933 годзе ДПУ БССР справа «контррэвалюцыйнай, паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі», частка сталінскіх рэпрэсій у БССР.

Перадумовы правіць

З 1929 года ў БССР прайшло некалькі хваляў рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. У 1930 г. чэкісты сфальсіфіка­валі справу «Саюза вызвалення Беларусі», у рамках якой было арыштавана больш за сотню дзеячаў навукі і культуры[1].

У 1931—1932 гг. пракацілася хваля арыштаў сярод працаўнікоў сельскай гаспадаркі, а таксама ўстаноў, якія займаліся распрацоўкай яе розных пытанняў. Узніклі справы «Беларускага філіяла працоўнай сялянскай партыі», «Белтрактарацэнтра», «Ветэрынарных дактароў». Толькі па іх было арыштавана і асуджана звыш 800 чалавек[1].

Вясной-летам 1933 г. пачалася новая хваля рэпрэсій супраць бела­рускай інтэлігенцыі. АДПУ БССР «выкрыла» падпольную контррэвалюцыйную аргані­зацыю «Беларуская народная грамада». Па справе праходзіла 68 чалавек, пераваж­на пісьменнікі, а таксама настаўнікі, студэнты[1].

У 1932 годзе былыя кіраўнікі Беларускай сялянска-работніцкай грамады і «Змагання» ў адпаведнасці з польска-савецкім пагадненнем аб абмене палітзняволенымі прыехалі ў СССР[1]. БСРГ была найбуйнейшай палітычнай сілай беларусаў у Польскай Рэспубліцы. За яе галасавалі многія раёны Заходняй Беларусі. Польскія ўлады зрэагавалі досыць хутка, ужо ў сакавіку забараніўшы БСРГ, а больш за 4000 яе кіраўнікоў і актывістаў былі аддадзены пад суд[1].

У 1930-я гады СССР поўнасцю адмовіўся ад ролі абаронцы правоў беларусаў на тэрыторыі Польшчы, перастаў пратэставаць у сувязі з парушэннямі там правоў нацыянальных меншасцей. Летам 1933 г. ад імя Сталіна палякам было прапанавана «ўзаемна адмовіцца ад раздзьмухвання нацыянальных праблем у абедзвюх краінах»[1].

Адпаведна, знікла патрэба ў тых, хто мог ствараць пагрозу польскаму рэжыму, як у «грамадоўцах», так і ў членах КПЗБ, якія знаходзіліся на тэрыторыі БССР. Да таго ж гэтыя беларускія дзеячы, які мелі досвед парламенцкай дзейнасці і валодалі навыкамі падпольнай барацьбы, успрымаліся савецкімі ўладамі як патэнцыйная пагроза ўжо свайму рэжыму[1].

У пачатку 1930-х гадоў у Крамлі былі спланаваныя шырокамаштабных рэпрэсій супраць эліт нацыянальных рэспублік СССР. У Савецкай Украіне ў 1933 г. былі сфабрыкаваныя справы «Украінскай вайсковай арганізацыі», «Польскай арганізацыі вайсковай», а таксама «Блока ўкраінскіх нацыяналістычных партый»[1]. Раней, у 1930—1931 гадах украінскім прадстаўніцтвам АДПУ СССР была сфабрыкавана аналагічная справа пад назвай «Український національний центр»  (укр.). Маштаб украінскай справы быў меншым, чым у Беларусі: 50 асоб былі прыгавораны да зняволення на тэрмін ад 3-х да 6-ці гадоў. Аднак у 1934—1941 гадах 33 асобы з іх былі зноў арыштаваныя, у тым ліку 21 — прыгавораны да расстрэлу, 12 — атрымалі новыя срокі зняволення і потым загінулі ў ГУЛАГу. Асноўную ролю ў фабрыкацыі справы УНЦ адыграў тагачасны кіраўнік сакрэтна-аператыўнага аддзела ДПУ УССР, будучы наркам НКВД БССР І. Ляплеўскі.

Справа БНЦ правіць

У 1933 годзе чэкісты пачалі распрацоўку агентурнай справы з характэрнай назвай «Закардоннікі». Яна была распачатая супраць заходнебеларускіх нацыянальных дзеячаў, якія знайшлі прытулак ад рэпрэсій з боку Польшчы ў БССР, то-бок вярнуліся з-за кардону. Дзеля выкрыцця іх «варожай» дзейнасці АДПУ сфабрыкавала справу «Беларускага нацыянальнага цэнтра» (БНЦ)[1], якая стала часткай спланаваныя шырокамаштабных рэпрэсій супраць эліт нацыянальных рэспублік СССР[1].

Справа БНЦ фабрыкавался ва ўмовах падрыхтоўкі да XVII з’езда УКП(б), скліканне якога было прызначана на канец студзеня 1934 г. У бравурных рапартах, якія прымаліся напярэдадні з’ез­да, гучала агрэсіўная рыторыка барацьбы з нацыяналізмам. У снежні 1933 г. пленум ЦК КП (б) Беларусі пастанавіў, што «ў бягучы момант галоўную небяспеку ўяўляе мясцовы нацыяналізм, які змыкаецца з імперыялістычнымі інтэрвентамі»[1].

Аўтарамі гэтай справы былі начальнік сакрэтна-палітычнага аддзела АДПУ БССР Герман Лупекін і начальнік 1-­га аддзялення сакрэтна-палітычнага аддзела Якаў Гозін. Агульны нагляд за расследаваннем справы ажыццяўлялі начальнік АДПУ БССР Леанід Закоўскі і яго намеснік Анс Залпетэр[1].

Першыя арышты па справе пачаліся яшчэ ўлетку 1933 г. У жніўні-верасні былі арыштаваны дзеячы, якім пасля прыпішуць кіраўніцтва БНЦ. Адна­часова арышты па справе адбываліся на перыферыі[1].

Чэкісты сцвярджалі, што арыштаваныя праніклі ў Савецкую Беларусь па заданні польскай выведкі. Мэтай іх дзейнасці было звяржэнне савецкай улады ў БССР шляхам узброенага паўстання і стварэння Беларускай буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі пад пратэктаратам Польшчы[1].

«Практычная контррэвалюцыйная работа», якая прыпісвалася БНЦ, нібыта ахоплівала Бела­рускую акадэмію навук, Дзяржаўную бібліятэку, Саюз савецкіх пісьменнікаў, Навукова-тэхнічнае выдавецтва, БелТА, Радыё­цэнтр, рэдакцыю газеты «Звязда», Белдзяржуніверсітэт, Горацкую сельгасакадэмію, Энергаінстытут, Садова­-агародніцкі інстытут, НДІ рыбнай гаспадаркі, Дзяржплан, Наркамат аховы здароўя, Нар­камасветы, Наркамсувязі, Нар­камат камунальнай гаспадаркі, Саюзбавоўнагандаль, ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі, Гіст­парт пры ЦК КП(б)Б, прадстаўніцтва КПЗБ, выведупраўлен­не Штаба БВА, гарнізон горада Барысава, 34-­ы полк (Старыя Дарогі), 192-­гі полк (Орша). Яна быццам бы вялася ў 9 вялікіх гарадах і 25 раёнах БССР[1].

Чэкісты заявілі пра выяўленне ажно 59 паўстанцкіх ячэек, 19 дыверсійных груп, 4 тэрарыстычных груповак, 20 шпіёнскіх рэзідэнтур БНЦ і яго моладзевай арганізацыі ў складзе 47 чалавек. Філіі цэнтра нібыта былі «ліквідаваныя» ў Горках, Беразіне, Гомелі, а таксама Слуцку. Меліся яны нібыта таксама ў Маскве і Ленінградзе[1].

Арыштаваным быў інкрымінаваны ўдзел у «шырока раз­галінаванай контррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнска­-дыверсійнай арганізацыі». Яны быццам бы займаліся падрыхтоўкай паўстання, шпіянажам на карысць Польшчы, ар­ганізацыяй дыверсійна-­тэрарыстычных груп і актаў, падрыўной і шкодніцкай працы ў БССР[1].

Фінансаваў і кіраваў цэнтрам нібыта II аддзел польскага Генштаба, які адказваў за контрразведку, праз польскую амбасаду ў Маскве і генеральнае консульства Польшчы ў Менску. Кіраўніцтва БНЦ нібыта атрымала ад палякаў 65 тысяч савецкіх рублёў і 3 тысячы долараў і распрацавала план паўстання ў БССР, якое павінна было пачацца з буйной правакацыі на мяжы і наступнага савецка­-польскага ўзброенага канфлікту восенню 1933 г. ці вясной 1934 г[1].

Каардынатарамі дзейнасці «Беларускага нацыянальнага цэнтра» былі «прызначаныя» дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Сымон Рак-Міхайлоўскі, намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства БАН Ігнат Дварчанін і старшыня камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі БАН Пётр Мятла[1].

 
Дэпутаты польскага Сейма ад «Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба „Змаганьне“» — Ігнат Дварчанін, Язэп Гаўрылік і Флягонт Валынец — будуць асуджаныя па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Часова пазбегне гэтай долі толькі Іван Грэцкі, але і ён будзе арыштаваны пазней.

З былога сакратара БСРГ Максіма Бурсевіча былі выбіты паказанні, што кіраўніцтвам БНЦ быў сфармаваны склад будучага буржуазнага ўрада на чале з Антонам Луцкевічам. Пасаду міністра прамысловасці мусіў заняць Фабіян Акінчыц, поштаў і тэлеграфа — Павел Валошын, транспарту — Флягонт Валынец, асветы — Язэп Гаўрылік, земляробства — Ігнат Дварчанін, унутраных спраў — Пятро Мятла, юстыцыі — Радаслаў Астроўскі, абароны — Сымон Рак-Міхайлоўскі, замежных спраў — Браніслаў Тарашкевіч, а сам Бурсевіч мусіў атрымаць пасаду міністра фінансаў[1].

Справа вялася дзвюма гру­памі следчых, якія на чэкісцкім жаргоне называліся «літарата­рамі» і «забойшчыкамі». «Літа­ратары» складалі разам з дапытанымі тэксты пратаколаў, а «забойшчыкі» выбівалі подпі­сы пад імі[1].

Справа аблягчалася тым, што за палітуцекачамі з Польшчы адпачатку вёўся аператыўны нагляд. Праз шматлікіх інфармата­раў вяліся іх агентурныя рас­працоўкі, праводзілася перлюстрацыя карэспандэнцыі беларускіх дзеячаў, якія працягвалі перапіску са сваякамі і сябрамі ў Заходняй Беларусі[1]. Таксама ў арыштаваных канфіскоўваліся асабістыя рэчы, у тым ліку рукапісы, нататнікі, фотаальбомы, з якіх у справу пераносіліся імёны і адрасы ўяўных саўдзельнікаў[1].

 
Анкета арыштаванага па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра» Сяргея Барана

Журналіст газеты «Звязда» Сцяпан Жабінскі, фігурант справы БНЦ, быў сведкам наступнай сцэны[1]:

«Аднойчы, падчас праходкі ў двары, чую крык (пазней даведаўся, што крычаў дэпутат Гаўрылік) „Што вы робіце? Вы з глузду з’ехалі! Вы выконваеце заданне польскай дэфензівы! Тыя не змаглі нас знішчыць, дык вы даканчваеце“.

Яшчэ адзін з фігурантаў, Міхаіл Ганчарык, згадваў, што адбывалася ўвосень 1933 г. у ­»Амерыканцы"[1]:

«А прывядуць у камеру, і прыходзіцца слухаць гадзінамі крыкі, стогны аб тых здзеках, якія творацца, што трымаюць невінаватых — гэта стукалі ў дзверы, крычалі некаторыя абмененыя з Польшчай былыя паслы польскага сейма. Асабліва гучна і часта крычаў аб гэтым Дварчанін».

Малодшы брат Ігната Дварчаніна, Іларыён, які займаў пасаду намесніка дырэктара паляўнічага запаведніка, быў вымушаны даць абсурднае паказанне пра тое, што ён прыручыў лася і ездзіў на ім на мяжу з Польшчай па інструкцыі[1].

Прысуд правіць

 
Акт абвінавачання па агентурнай справе «Беглыя»

Да канца 1933 г. «расследаванне» справы «Беларускага нацыянальнага цэнтра» было завершана. Сфальсіфікаваная з вялікім размахам і шырокай геаграфіяй ахопу справа складалася з 55 тамоў. Усе арыштаваныя, за невялікім выключэннем, «прызналі сваю віну». Усяго па справе БНЦ праходзіла каля 200 падазраваных, з якіх 97 было выстаўлена абвінавачанне. Амаль усе абвінавачаныя ўнеслі значны ўклад у справу беларускага нацыянальнага адраджэння на тэрыторыі Заходняй Беларусі[1].

 
Акт абвінавачання, падпісаны начальнікам сакрэтна-палітычнага аддзела АДПУ БССР Германам Лупекіным

Абсалютная большасць асуджаных былі беларусамі, пераважная частка — ураджэнцамі Заходняй Беларусі. Сярод абвінавачаных было пяць жан­чын, у тым ліку цяжарная Зоя Грыц[1].

Абвінаваўчы акт сцвярджаў[1]:

"У 1926 г. польскім Генштабам на тэрыторыі Усходняй Польшчы быў створаны контррэвалюцыйны «Польска-Украінска-Беларускі Блок» у складзе трох буйных нацыяналістычных арганізацый («Украінскі Сельроб», «Беларуская сялянска-работніцкая грамада» і «Польская незалежная партыя хлопска») з задачамі актыўнай барацьбы з камуністычным рухам ва Усходняй Польшчы і арганізацыі шырокай паўстанцкай, шпіёнскай і дыверсійна-тэрарыстычнай працы на тэрыторыі Савецкага Саюза.

Паводле задання таго ж 2-га аддзела польскага Генштаба ў мэтах рэалізацыі задач «Блока» па Заходняй Беларусі і БССР у г. Вільня ў 1928 г. быў створаны вядомымі нацыяналістамі Астроўскім і Луцкевічам «Беларускі палітычны цэнтр».

Перакінутыя ў БССР легальна і нелегальна сябры «Палітычнага цэнтра» для практычнага кіраўніцтва контррэвалюцыйнай арганізацыяй стварылі «Беларускі нацыянальны цэнтр»

Па рашэнні судовай калегіі АДПУ ад 9 студзеня 1934 года 26 фігурантаў справы былі прыгавораны да найвышэйшай меры пакарання, 16 — да найвышэйшай меры пакарання з заменай на 10 гадоў папраўчапрацоўных лагераў. У тым ліку расстрэл быў заменены Максіму Бур­севічу, Паўлу Валошыну, Флягонту Валынцу, Язэпу Гаўрыліку, Ігнату Дварчаніну, Пятру Мятле і Сымону Рак-Міхайлоўскаму, якім прыпісвалася кіраўніцтва БНЦ. Але пасля паўторнага асуджэння ўсе яны былі расстраляныя ў 1937—1938 гадах. З астатніх 17-ць былі асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў (ППЛ), 5 — да 8 гадоў ППЛ, іншыя — да розных мер пакарання. Тыя фігуранты справы БНЦ, якія засталіся жывымі, былі накіраваныя ў Байкала­-Амурскі і Беламора-­Балтыйскі лагеры[1].

Ачарненне фігурантаў справы правіць

 
Брашура «Выкрыццё правакатарскай банды Луцкевіча — Дварчаніна — перамога нацыянальна-вызваленчага руху на Заходняй Беларусі», напісаная для апраўдання справы БНЦ, была выдадзена ў Менску, але з мэтай канспірацыі месцам выдання пазначана была Вільня.

Упершыню аб раскрыцці «контррэвалюцыйнай нацыяналістычна-­шпіёнскай арганізацыі», якой кіравалі былыя палітэмігранты з Заходняй Беларусі, імёны якіх не называліся, было паведамлена толькі 8 снежня 1933 года ў партыйнай газеце «Звязда». Там сцвярджалася, што насамрэч гэта былі здраднікі, закінутыя ў БССР з мэтай «правакацыі і шпіянажу»[1].

У тыя часы АДПУ ў сваёй друкарні выдавала тэндэнцыйна падабраныя вытрымкі з «паказанняў» арыштаваных, здабытых гвалтоўным шляхам. У выглядзе спецыяльнай брашуры, як зусім сакрэтны, гэты матэрыял перадаваўся для азнаямлення высокаадказным камуністам. Партыйныя газеты, часопісы, спецыяльныя выкрывальныя «працы» і кіраўнікі партыі спасылаліся на вытрымкі з паказанняў, не называючы крыніцы, з якіх атрыманы паказанні арыштаваных[1].

Задачай прапаганды было паказаць нацыянальны рух у Беларусі як контррэвалюцыйную, шкодніцкую, шпіёнскую працу беларускіх нацыяналістаў, накіраваную на адлучэнне БССР ад Савецкага Саюза і на стварэнне буржуазнай нацыянальна-дэмакратычнай рэспублікі. Прапаганда не толькі імкнулася скампраметаваць і паказаць у самым агідным выглядзе беларускую інтэлігенцыю і нацыянальных лідараў, але і выкарыстаць розныя выпадкі з прыватнага жыцця і грамадскай дзейнасці, незалежна ад таго, калі і пры якіх абставінах яны здарыліся[1].

Рэабілітацыя правіць

Адразу пасля смерці Сталіна ў 1953—1954 гадах пачаўся працэс рэабілітацыі рэпрэсаваных. Але працэс рэабілітацыі фігу­рантаў справы «Беларускага нацыянальнага цэнтра» быў няпростым. Правёўшы дадатковае расследаванне ў снежні 1955 годзе, КДБ БССР адзначыў, што крымінальная дзейнасць фігурантаў справы даведзена і яны панеслі справядлівае пакаранне. Аднак вайсковы трыбунал БВА пастанавіў, што справа вывучана не­дастаткова[1].

Так, з аператыўных матэрыялаў, а таксама пададзеных у 1934—1935 гг. скаргаў Ігната Дварчаніна, Язэпа Гаўрыліка і Максіма Бурсевіча вынікала, што следчая справа былі сфабрыкаваная. Напрыклад, 26 мая 1934 г. Ігнат Дварчанін заявіў, што ніякай праграмы «БНЦ» не існавала і ён склаў яе пасля «настойлівай прапановы» следчага[1].

Падчас паўторнага разгляду, які адбываўся ўжо пасля ХХ з’езда КПСС, на якім быў развянчаны культ Сталіна, у жніўні 1956 г., было ўстаноўлена, што справа была сфабрыкаваная. У прыватнасці, адзначалася, што ўласнаручныя паказанні абвінавачаных былі выкладзеныя абстрактна, агульнымі фразамі, мелі аднолькавы змест, не пацверджаныя рэчавымі доказамі[1].

Вайсковы трыбунал Беларускай Вайсковай Акругі 18 красавіка 1956 г. адмяніў рашэнне калегіі АДПУ ад 9 студзеня 1934 г. у адносінах да ўсіх абвінавачаных па матывах відавочнай непаўнаты расследавання і адсутнасці дастатковых доказаў. Справа была вернута на дадатковае расследаванне[1].

Адначасова былі адменены рашэнні пазасудовых органаў за 1937—1939 гг. Камітэт дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР правёў праверку і дадатковае расследаванне, у выніку якога існаванне «БНЦ» не пацвердзілася[1].

У жніўні—верасні 1956 г. рашэннем вайсковага трыбунала БВА справа «БНЦ» у крымінальным парадку была спынена за адсутнасцю саставу злачынства[1].

Спіс арыштаваных і асуджаных па справе правіць

«Мінскі цэнтр» правіць

Дата нараджэння Месца нараджэння Месца працы Дата арышту Дата асуджэння Прысуд Дата расстрэлу Месца адбывання пакарання
Аляхновіч Рыгор 2 лютага 1901 в. Міжэвічы Слонімскага пав. студэнт Вышэйшага педінстытута 10 жніўня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 21 мая 1934
Асяненка Ілля 21 чэрвеня 1894 в. Ліпнікі Пастаўскага пав. інструктар 1-га асобага эксплуатацыйнага вузла сувязі, г. Мінск 27 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 21 мая 1934
Бабровіч Лявон 1904 в. Мацкі Пастаўскага пав. старшы навуковы супрацоўнік Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН 21 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 21 мая 1934
Бабровіч Ян 15 чэрвеня 1902 в. Параф’янава Вілейскага пав. Камісія па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН 18 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў папраўчапрацоўных лагераў (ППЛ)
Бобрык Зміцер снежань 1900 в. Хатуцічы Ашмянскага пав. навуковы супрацоўнік БелАН 1 лістапада 1933 20 студзеня 1934 3 гады высылкі
Багдановіч Іван 1887 мяст. Слабада Дзісенскага пав. сакратар вучэбнай часткі Беларускага політэхнічнага інстытута 26 верасня 1933 9 студзеня 1934 3 гады ППЛ
Багданскі Язэп жнiвень 1903 мяст. Радашковічы Вілейскага пав. старшы навуковы супрацоўнік БелАН 11 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Бандарэнка Васіль 1903 в. Падлужжа Бабруйскага пав. навуковы супрацоўнік БелАН 1 лістапада 1933 20 студзеня 1934 3 гады высылкі
Бантыш Мікалай сакавiк 1869 г. Ваpонеж інструктар Белдзяржспірту, г. Мінск 25 жніўня 1933 9 студзеня 1934 5 гадоў ППЛ
Баран (Баранаў) Сяргей 27 верасня 1892 в. Віцькі Гродзенскага пав. студэнт 3 курсу Вышэйшага педінстытута 25 верасня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ
Бурсевіч Максім 9 жніўня 1890 в. Чамяры Слонімскага пав. Камісія па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН 21 жніўня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер АДПУ Карэла-Фінскай АССР
Валошын Павел 10 ліпеня 1891 в. Гаркавічы Сакольскага пав. Адказны сакратар ЦК Міжнароднага таварыства дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МАДР), памочнік дырэктара Дзяржаўнай бібліятэкі 1 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Валынец Флягонт 8 студзеня 1879 г. Вілейка член калегіі Наркамата камунальнай гаспадаркі БССР 31 жніўня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Васілеўскі Мікола красавік 1904 г. Санкт-Пецярбург мастак рэдакцыі газеты «Калгаснік Белаpусі» 11 верасня 1933 9 студзеня 1934 8 гадоў ППЛ
Верамей Мікалай 1898 в. Кавальцы Вілейскага пав. намеснік дырэктара (рэктара) Беларускага політэхнічнага інстытута (БПІ) 16 жніўня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ
Вяржбіцкі Аляксандр 1891 г. Варшава загадчык фінаддзела Дзяржмузея 10 жніўня 1933 9 студзеня 1934 3 гады ППЛ
Галаенка Іван 1906 в. Каменка Аршанскага пав. студэнт БПІ 1 лістапада 1933 20 студзеня 1934 3 гады высылкі
Гаўрылік Ванда 1900 г. Лодзь старшы навуковы супрацоўнік БелАН 11 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 3 гады ППЛ (заменена на ссылку)
Гаўрылік Язэп 6 красавіка 1893 в. Калодчына Вілейскага пав. загадчык сектара Народнага камісарыята асветы БССР 1 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Гічан Марыя 1904 г. Вільня аспірантка Мінскага медыцынскага інстытута 26 верасня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ
Горбач Іван 1902 Вілейскі пав. шафёр Дартрансу БССР 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Грыневіч Антон 3 мая 1877 фальв. Іваноўшчына Лепельскага пав. кампазітар 6 верасня 1933 9 сакавіка 1934 10 гадоў ППЛ
Грыц Зоя 31 снежня 1907 в. Ганчары Лідскага пав. студэнтка Вышэйшага педінстытута 25 верасня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ Паўночны Чыгуначны лагер
Густыр Ян 1904 мяст. Ружаны Слонімскага пав. навуковы супрацоўнік БелАН; в. а. упаўнаважанага Народнага Камісарыята замежных спраў СССР пры ўрадзе БССР 29 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Дварчанін Ігнат 8 чэрвеня 1895 в. Погіры Слонімскага пав. в. а. дырэктара Інстытута мовазнаўства БелАН 16 жніўня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Дварчанін Іларыён сакавік 1898 в. Погіры Слонімскага пав. нам. дырэктара Беларускага дзяржаўнага паляўнічага заказніка 3 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Дземідовіч Павел 1911 (паводле іншых звестак 1912) г. Дзвінск выкладчык фізікі БПІ 31 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 3 гады ППЛ
Доўнар Іван 11 верасня 1902 в. Гаішча Вілейскага пав. навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі БелАН 11 верасня 1933 19 мая 1934 10 гадоў ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Доўнар Сяргей 28 сакавіка 1907 в. Гаішча Вілейскага пав. студэнт БПІ 15 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Ёда Мікалай 1907 в. Бялюнцы Ашмянскага пав. выкладчык Мінскага медыцынскага інстытута 26 верасня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ Ухта-Пячорскі лагер, Ваpкута-Пячорскі лагер
Жабінскі Сцяпан 1894 в. Рудаўка Ваўкавыскага пав. ЦВК БССР, газета «Звязда» 1 лістапада 1933 9 студзеня 1934 3 гады ППЛ
Журанкова Ваpваpа 4 снежня 1906 г. Вільня машыністка БелАН 1 верасня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ Сібірскі лагер
Капуцкі Андрэй 1897 г. Маладзечна загадчык сектара друку ЦК КП(б)Б 29 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл
Кахановіч Міхал 27 верасня 1882 в. Вялікія Лукі Навагрудскага пав. каpэктаp друкарні імя Сталіна 11 жніўня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл
Клінцэвіч (Гарбацэвіч) Пётр ліпень 1903 мяст. Трабы Ашмянскага пав. супрацоўнік камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН 31 жніўня 1933 9 студзеня 1934 3 гады ППЛ
Коўшык Міхаіл 1904 в. Таpасавічы Вілейскага пав. дырэктар Мінскага тэхнікума харчовай прамысловасці 12 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Крыткоўскі Прохар 1904 мяст. Краснае Вілейскага пав. навуковы супрацоўнік БелАН 11 снежня 1933 20 студзеня 1934 3 гады высылкі
Леванчук Барыс ліпень 1906 в. Кубельнікі Гpодзенскага пав. загадчык масавага сектаpа БелАН 1 лістапада 1933 9 студзеня 1934 5 гадоў ППЛ Байкала-Амурскі лагер
Лістапад Юрка 7 красавіка 1897 в. Варкавічы Слуцкага пав. рахункавод збожжанарыхтоўчага пункта ў г. Ржэў Цвярской вобл. 28 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 8 гадоў ППЛ Байкала-Амурскі лагер
Ліхач Фёдар 1900 в. Вострава Слонімскага пав. выкладчык рабфака БДУ 11 жніўня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ
Лянцэвіч Цімох 1902 в. Кpаснае Лідскага пав. настаўнік школы, г. Мінск 8 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Матусевіч Іван 1910 в. Турэц Навагрудскага пав. студэнт БПІ 21 кастрычніка 1933 20 студзеня 1934 3 гады высылкі
Нікалаеў-Астравецкі Аляксандр 1905 в. Валілы Беластоцкага пав. загадчык сектаpа міжнароднай інфармацыі газеты «Звязда» 12 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Пальчэўскі Уладзімір 25 ліпеня 1906 в. Бабpы Лідскага пав. супрацоўнік Мінскага прадстаўніцтва КПЗБ 12 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Марцінчык Іван 1903 в. Кубельнікі Гродзенскага пав. выкладчык Мінскага аўтадарожнага тэхнікума 31 жніўня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Мацюкевіч Язэп 26 верасня 1890 в. Гернікі Слонімскага пав. намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства БелАН 31 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 5 гадоў ППЛ
Мурашка Мікалай 1906 г. Гродна старшы інжынер па абследаванні хвойных лясоў канторы Дрэўбрыкет, г. Мінск 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Муха Юрый 1905 мяст. Міp Стаўбцоўскага пав. дырэктар Сочынскага pайлясгаса, г. Сочы Кpаснадаpскага кpая 3 верасня 1933 9 студзеня

1934

10 гадоў ППЛ
Мятла Аляксандр 20 сакавіка 1905 в. Казяны (?) Дзісенскага пав. выкладчык Політэхнічнага pабфака ў Мінску 26 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Мятла Пятро 1890 в. Кухцінцы Дзісенскага пав. старшыня камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН 1 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Рак-Міхайлоўскі Сымон 14 красавіка 1885 в. Максімаўка Вілейскага пав. дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея 16 жніўня 1933 9 студзеня 1934 5 гадоў ППЛ

расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ

Беламорска-Балтыйскі лагер
Раманоўскі Іван 1903 в. Рагачы (?) Полацкага пав. настаўнік школы № 5 г. Мінска 31 жніўня 1933 9 студзеня 1934 3 гады ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Родзевіч Леапольд 12 чэрвеня 1895 фальв. Кур’янаўшчына Вілейскага пав. Камісія па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН 18 ліпеня 1933 9 студзеня 1934 высылка ў Саратаў
Раманоўскі Іван 1903 в. Рагачы (?) Полацкага пав. настаўнік школы № 5 г. Мінска 31 жніўня 1933 9 студзеня 1934 3 гады ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Рубін Міхаіл снежань 1906 г. Вільня студэнт БПІ 25 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Рынейскі Анатоль 21 лютага 1902 г. Бабруйск навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея 18 кастрычніка 1933 20 студзеня 1934 3 гады ППЛ
Савёнак Лявон 26 чэрвеня 1897 в. Вялец Дзісенскага пав. стыль-pэдактаp Навукова-тэхнічнага выдавецтва 1 верасня 1933 9 студзеня 1934 5 гадоў ППЛ Паўночны Чыгуначны лагер
Салагуб Алесь 18 кастрычніка 1906 в. Зарудзічы Вілейскага пав. аспірант Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН 10 жніўня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Салагуб Вольга 1913 в. Зарудзічы Вілейскага пав. 2 верасня 1933 9 студзеня 1934 5 гадоў ППЛ Ваpкута-Пячорскі лагер
Саланевіч Язэп 1908 в. Навасёлкі Гродзенскага пав. намеснік загадчыка замежнага сектаpа газеты «Звязда» 11 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл
Салей Анатоль 1902 в. Кунцаўшчына Гродзенскага пав. навуковы супрацоўнік БелАН 22 снежня 1933 20 студзеня 1934 3 гады ППЛ
Сільвановіч Юрый 17 студзеня 1888 в. Ляпёнка Ашмянскага пав. выкладчык Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума 10 жніўня 1933 9 студзеня 1934 3 гады ППЛ
Сурага Усевалад ліпень 1907 г. Вільня навуковы супрацоўнік Беларускага аддзялення Інстытута pыбнай гаспадаркі 12 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Тарасюк Юрый верасень 1913 в. Лявонавічы Слонімскага пав. навукова-тэхнічны супрацоўнік БелАН 29 жніўня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ
Урбановіч Яўгенія 1905 г. Вільня бухгалтар мінскага аддзялення Саюзбавоўназбыту 20 жніўня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ Паўночны Чыгуначны лагер
Шаблоўская Кацярына 1892 мяст. Шаpкоўшчына Дзісенскага пав. загадчыца дзіцячых ясляў у Мінску 1 верасня 1933 9 студзеня 1934 5 гадоў ППЛ
Шалешка Уладзімір 29 ліпеня 1900 мяст. Кpынкі Гродзенскага пав. бухгалтар Пpамкамбіната Заслаўскага РВК 6 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 21 мая 193
Шустар Юлій 1907 г. Вільня выкладчык БПІ 17 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Шут Іван 1903 в. Жукаўка Мінскага пав. загадчык курсаў у Інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства пры БДУ 31 жніўня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер

«Бярэзінская філія» правіць

Дата нараджэння Месца нараджэння Месца працы Дата арышту Дата асуджэння Прысуд Дата расстрэлу Месца адбывання пакарання
Анцыповіч Андрэй 1877 в. Бранавічы Слуцкага пав. Мінскай губ. настаўнік школы, г. Бярэзіна (Беразіно). 12 верасня 1933 14 лістапада 1933 3 гады ППЛ умоўна
Буцько Цімох 1887 в. Ёдзічы Гарадзенскага пав. Гарадзенскай губ. настаўнік школы, г. Бярэзіна. 12 верасня 1933 14 лістапада 1933 8 гадоў ППЛ
Герцэвіч Барыс май 1902 г. Адэса настаўнік 7-гадовай школы, г. Бярэзіна 11 жніўня 1933 9 студзеня 1934 8 гадоў ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Доўнар Язэп 1896 в. Нагорнае Слуцкага пав. Мінскай губ. настаўнік школы, г. Бярэзіна 12 верасня 1933 14 лістапада 1933 8 гадоў ППЛ
Цярэшка Канстанцін 1892 в. Максімавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ. эканаміст-планавік Заходняга ўпраўлення ВПУ 26 верасня 1933 14 лістапада 1933 8 гадоў ППЛ
Дрозд Іван 1907 мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ. эканаміст-планавік Бярэзінскага райспажыўсаюза 17 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Кернажыцкі Мікалай 1906 Вялікая Альшанка Бабруйскага пав. Мінскай губ. настаўнік у школе в. Сяліба Бярэзінскага р-на. 9 жніўня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Мацейчык Аляксей 12 лютага 1902 в. Рудаўляны Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. выкладчык школы pабочай моладзі ў г. Чэpвень. 26 верасня 1933 9 студзеня 1934 8 гадоў ППЛ
Пушкарчук Аляксандр 1893 в. Закрэўшчына Ігуменскага пав. Мінскай губ. настаўнік школы ў Бярэзіне 10 жніўня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Ракіта Барыс 1894 в. Новае Сяло Ігуменскага пав. Мінскай губ. настаўнік Навасельскай школы Бярэзінскага р-на, в. Пуцькава. 30 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 10 гадоў ППЛ

«Група паўстанцаў пры Бярэзінскай філіі» правіць

Дата нараджэння Месца нараджэння Месца працы Дата арышту Дата асуджэння Прысуд Дата расстрэлу Месца адбывання пакарання
Белабароды Сафрон 1873 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава 30 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ, замененыя на 5 гадоў высылкі
Вусік Дзям’ян 1886 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Рубяжы Бярэзінскага р-на 30 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 8 гадоў ППЛ
Вусік Яфім 1896 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Рубяжы Бярэзінскага р-на 30 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ, замененыя на 5 гадоў высылкі
Дрозд Аляксандр 1896 в. Краснае Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Краснае Бярэзінскага р-на 26 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 10 гадоў ППЛ
Дрозд Макар 1896 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Краснае Бярэзінскага р-на 24 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Жабурдзёнак Мікалай 1907 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Маёўка Бярэзінскага р-на 24 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 3 гады ППЛ
Іўчык Ілля 1895 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Колас Бярэзінскага р-на 31 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Іўчык Платон 1886 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Колас Бярэзінскага р-на 30 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Іўчык Рыгор 1898 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава 26 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 10 гадоў ППЛ
Клімовіч Міхаіл 1872 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава 31 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 3 гады ППЛ умоўна
Красько Сцяпан 1905 в. Максімавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Адвага Бярэзінскага р-на 30 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Свірыд Іван, сын Мікалая 1890 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава 31 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 3 гады ППЛ
Свірыд Іван, сын Тараса 1907 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава 30 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Свірыд Тарас 1873 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава 31 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ, замененыя на 5 гадоў высылкі
Хількевіч Аляксандр 1906 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Маёўка Бярэзінскага р-на 26 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 10 гадоў ППЛ
Хількевіч Мікалай 1908 в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава 26 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 3 гады ППЛ
Шульжык Уладзімір 1884 в. Сухадол Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. памочнік лесніка, г. Бярэзіна 17 кастрычніка 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Чэрапаў Міхаіл 1902 в. Чаравач Ігуменскага пав. Мінскай губ. аднаасобная гаспадарка ў в. Адвага Бярэзінскага р-на 30 ліпеня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ

«Віцебская філія» правіць

Дата нараджэння Месца нараджэння Месца працы Дата арышту Дата асуджэння Прысуд Дата расстрэлу Месца адбывання пакарання
Акулік Алесь дырэктар Аршанскага педтэхнікума 26 снежня 1933
Ёлаб Іван 1905 г. Адэса выкладчык pабочага факультэта Віцебскага электpатэхнічнага інстытута 13 верасня 1933 9 студзеня 1934 8 гадоў ППЛ
Кіган (Кічан) Міканор 1901 в. Міжэвічы Слонімскага пав. Гpодзенскай губ. загадчык Бягомльскага раённага аддзела народнай адукацыі Віцебскай вобл. 16 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Трубач Іван 23 лістапада 1880 Віцебск выкладчык Віцебскага педагагічнага інстытута 14 верасня 1933 20 студзеня 1934 3 гады ППЛ

«Гомельская філія» правіць

Дата нараджэння Месца нараджэння Месца працы Дата арышту Дата асуджэння Прысуд Дата расстрэлу Месца адбывання пакарання
Адарыч Яўген 1905 в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ. лекар райбальніцы г. Бpагін 8 верасня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ Варкута. Пячорскі, затым Інцінскі лагеры
Макоўскі Яўген 1907 г. Вільня інжынеp-таксатаp Туpаўскага леспpамгаса 4 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934

«Філія ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках» правіць

Дата нараджэння Месца нараджэння Месца працы Дата арышту Дата асуджэння Прысуд Дата расстрэлу Месца адбывання пакарання
Антонаў Іван 1902 г. Мінск дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСА) у Горках 10 верасня 1933 14 лістапада 1933 3 гады ППЛ
Анцыповіч Аляксандр 1905 в. Бранавічы Слуцкага пав. Мінскай губ. навуковы супрацоўнік БСА 2 верасня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Байкоў Іван 1900 г. Смаленск дацэнт, намеснік дырэктара БСА 22 жніўня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Башкевіч Аляксей 1889 в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ. выкладчык БСА 11 жніўня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Берзін Аўгуст 1898 в. Сілдзібенес (Sildibenes) (?), цяпер Латвія выкладчык БСА 11 жніўня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Буткевіч Сцяпан 1889 в. Гара Сенненскага пав. Магілёўскай губ. дырэктар (рэктар) БСА 12 жніўня 1933 14 верасня 1933 10 гадоў ППЛ Паўночна-Пячорскі лагер
Вашчавоз Піліп 1905 в. Максімаўка Вілейскага пав. Віленскай губ. выкладчык БСА 29 жніўня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Гарбачоў Савелій 1889 в. Ляды Горацкага пав. Магілёўскай губ. выкладчык БСА 11 жніўня 1933 14 лістапада 1933 8 гадоў ППЛ
Горскі Віктар 1906 г. Горкі Магілёўскай губ. выкладчык БСА 13 верасня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Загорскі Канстанцін 1902 г. Смаленск намеснік дырэктара інтэрната БСА 13 верасня 1933 14 лістапада 1933 8 гадоў ППЛ
Каржанеўскі Сцяпан 1898 в. Замошша Слуцкага пав. Мінскай губ. дацэнт БСА 23 кастрычніка 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ Байкала-Амурскі лагер
Лапіцкі Міхаіл 1899 студэнт БСА 24 жніўня 1933 14 лістапада 1933 3 гады ППЛ
Малякоў Леанід 1878 в. Бунькова Цвяpской губ. прафесар БСА 29 жніўня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Мяцельскі Васіль 1901 мяст. Гpэск Слуцкага пав. Мінскай губ. дацэнт БСА 11 жніўня 1933 14 лістапада 1933 8 гадоў ППЛ
Мячынскі Яўген 1898 г. Херсон старшы навуковы супрацоўнік БСА 11 жніўня 1933 14 лістапада 1933 10 гадоў ППЛ
Плятнер Фёдар 1901 мяст. Чачэpск Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. дацэнт БСА 11 жніўня 1933 14 лістапада 1933 8 гадоў ППЛ
Пудаў Васіль 1896 в. Вялікая Лешчанка (?) Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. дацэнт БСА 11 жніўня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Рэга Георгій 1896 в. Каpовічы (?) Чавускага пав. Магілёўскай губ. дацэнт БСА 29 жніўня 1933 14 лістапада 1933 10 гадоў ППЛ
Савельеў Аляксандр 1891 в. Загоpанка Чавускага пав. Магілёўскай губ. дацэнт БСА 10 верасня 1933 14 лістапада 1933 8 гадоў ППЛ
Шліпенбах Андрэй 1877 г. Рыга выкладчык замежных моў БСА 10 верасня 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ
Шутаў Фёдар 1903 в. Ягоp’ева Манастыpшчынскага пав. Смаленскай губ. дацэнт БСА 25 кастрычніка 1933 14 лістапада 1933 5 гадоў ППЛ

«Ленінградскае прадстаўніцтва» правіць

Дата нараджэння Месца нараджэння Месца працы Дата арышту Дата асуджэння Прысуд Дата расстрэлу Месца адбывання пакарання
Парфіновіч Мікалай 24 жніўня 1904 в. Іванаўка Вілейскага пав. Віленскай губ. студэнт Ленінгpадскага электpатэхнічнага інстытута 10 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 21 мая 1934
Радзюк Віталь 1905 г. Коўна аспірант АН СССР, Ленінград 5 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934

«Лошыцка-Смалявіцка-Барысаўская філія» правіць

Дата нараджэння Месца нараджэння Месца працы Дата арышту Дата асуджэння Прысуд Дата расстрэлу Месца адбывання пакарання
Ганчарык Міхаіл 24 лістапада 1899 в. Кляннік Ігуменскага пав. Мінскай губ. намеснік дырэктара Інстытута біялогіі БелАН 14 верасня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ Байкала-Амурскі лагер
Грыц Вера 5 лістапада 1905 в. Ганчары Лідскага пав. Віленскай губ. студэнтка Садоваагароднага інстытута (Лошыца) 26 верасня 1933 9 студзеня 1934 10 гадоў ППЛ Інцінскі лагер, Паўночна-Пячорскі лагер
Купрэвіч Міхаіл 1898 в. Беpазнякі Вілейскага пав. Віленскай губ. студэнт Садоваагаpоднага інстытута 23 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ Беламорска-Балтыйскі лагер
Рамановіч Канстанцін 1904 в. Каменка Аршанскага пав. Магілёўскай губ. загадчык бібліятэкі Садова-агаpоднага інстытута 13 верасня 1933 9 студзеня 1934 5 гадоў ППЛ Далёкаўсходні лагер
Цітовіч Леанід 9 студзеня 1908 в. Астраўляны Дзісенскага пав. Віленскай губ. тэхнічны дырэктар НДІ сельскай гаспадаркі, Смалявічы 16 жніўня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 17 мая 1934
Южык Яўген 1896 в. Вётхава Ашмянскага пав. Віленскай губ. дырэктар доследнай станцыі Баpысаўскага свінаводчага саўгаса-тэхнікума 16 жніўня 1933 9 студзеня 1934 3 гады ППЛ
Янель Кузьма 1904 в. Мацкі Вілейскага пав. Віленскай губ. нам. дырэктара Садова-агароднага інстытута 23 верасня 1933 9 студзеня 1934 расстрэл 21 мая 1934

«Магілёўская філія» правіць

Дата нараджэння Месца нараджэння Месца працы Дата арышту Дата асуджэння Прысуд Дата расстрэлу Месца адбывання пакарання
Мазур Рыгор 1897 в. Заполле Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. студэнт Магілёўскай паpтшколы 15 верасня 1933 9 студзеня 1934 3 гады ППЛ
Шуцкі Мікалай 1902 в. Бабpы Лідскага пав. Віленскай губ. выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута 8 кастрычніка 1933 9 студзеня 1934 расстрэл

«Слуцкая філія» правіць

Дата нараджэння Месца нараджэння Месца працы Дата арышту Дата асуджэння Прысуд Дата расстрэлу Месца адбывання пакарання
Ахрамовіч Васіль 1890 г. Слуцк выкладчык Школы рабочай моладзі ў мяст. Леніна Слуцкага р-на 19 кастрычніка 1933 26 снежня 1933 5 гадоў ППЛ
Доўбік Ілля 1896 в. Чалевічы Слуцкага пав. Мінскай губ. загадчык Слуцкага РайАНА 20 кастрычніка 1933 26 снежня 1933 5 гадоў ППЛ
Забродскі Андрэй 1894 в. Замошша Слуцкага пав. Мінскай губ. старшы аграном, МТС г. Слуцк 10 лістапада 1933 26 снежня 1933 8 гадоў ППЛ
Зяньковіч Баляслаў 1902 в. Загоp’е Бабруйскага пав. Мінскай губ. дырэктар школы в. Амговічы Слуцкага раёна Мінскай вобл. 20 кастрычніка 1933 26 снежня 1933 8 гадоў ППЛ
Кажэкін Васіль 1908 в. Шаўнева Горацкага пав. Магілёўскай губ. начальнік каморніцкай партыі Слуцкага раённага зямельнага аддзела 10 лістапада 1933 26 снежня 1933 5 гадоў ППЛ
Каленчыц Рыгор 1902 в. Веpаб’евічы Слуцкага пав. Мінскай губ. дырэктар Слуцкага педагагічнага тэхнікума 10 кастрычніка 1933 26 снежня 1933 5 гадоў ППЛ Далёкаўсходні лагер
Касцюк Кірыл 1896 в. Аксаміты Слуцкага пав. Мінскай губ. настаўнік слуцкай школы № 3 9 лістапада 1933 26 снежня 1933 8 гадоў ППЛ
Легачынскі Сцяпан 1888 мяст. Бpаслаў Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ. настаўнік школы № 1 г. Слуцка 20 кастрычніка 1933 26 снежня 1933 5 гадоў ППЛ
Наркевіч Браніслаў 1903 в. Ваpонаўшчына Слуцкага пав. Мінскай губ. выкладчык Слуцкага педагагічнага тэхнікума 12 лістапада 1933 26 снежня 1933
Легачынскі Сцяпан 1888 мяст. Бpаслаў Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ. настаўнік школы № 1 г. Слуцка 20 кастрычніка 1933 26 снежня 1933 5 гадоў ППЛ
Працкевіч Уладзімір 1901 в. Таўкачэвічы Ігуменскага пав. Мінскай губ. выкладчык педагагічнага тэхнікума ў Слуцку 20 кастрычніка 1933 26 снежня 1933 5 гадоў ППЛ
Раманенка Віктар 1905 г. Беласток дырэктар Школы рабочай моладзі ў в. Іграева (увайшла цяпер у склад вёскі Працавічы) Слуцкага р-на 19 кастрычніка 1933 26 снежня 1933 3 гады высылкі
Смальгоўскі Майсей 1913 в. Дарасіно Слуцкага пав. Мінскай губ. раённы аграном, г. Слуцк 10 лістапада 1933 26 снежня 1933 8 гадоў ППЛ
Цішчанка Канстанцін 1893 в. Алюты Чавускага пав. Магілёўскай губ. загадчык вучэбнай часткі Слуцкага педагагічнага тэхнікума 10 лістапада 1933 26 снежня 1933 5 гадоў ППЛ
Ярашэвіч Мікалай 1911 в. Працавічы (?) Слуцкага пав. Мінскай губ. рабочы МТС, г. Слуцк 25 кастрычніка 1933 26 снежня 1933 10 гадоў ППЛ

Зноскі

Літаратура правіць