Беларускі павільён (ВДНГ)

Беларускі павільён на Выставцы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) ў Маскве ― будынак арыгінальнай канструкцыі; пастаянна дзейная выстаўка ў Маскве для прапаганды дасягненняў вытворчасці, сельскай гаспадаркі, навукі, тэхнікі і культуры.

Славутасць
Беларускі павільён
руск.: Павильон №18 «Республика Беларусь»[1][2]
VDNKh Pavilion No 18 Republic of Belarus.jpg
55°49′55,51″ пн. ш. 37°37′31,54″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Сталінская архітэктура
Архітэктар Grigory Alekseevich Zakharov[d][1]
Дата заснавання 1954[1]
Статус Герб Расіі Аб'ект культурнай спадчыны РФ № 7710437009№ 7710437009

Гісторыя павільёнаПравіць

У 1935 годзе Саўнаркам СССР прыняў пастанову аб стварэнні ў Маскве Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы, якая павінна была адкрыцца 1 жніўня 1937 года. Адзін з драўляных павільёнаў, пабудаваных да гэтага часу, прызначаўся для экспазіцый Беларускай ССР, Яраслаўскай, Іванаўскай і Калінінскай абласцей. Але тады ж было вырашана пабудаваць яшчэ 6 павільёнаў, а гэты перадаць Беларусі[3][4].

У 1939 годзе будынак знеслі, і на яго месцы пад кіраўніцтвам архітэктараў В. М. Сімбірцава і В. С. Баліхіна ўзвялі новы будынак, упрыгожыўшы яго скульптурнай групай А. М. Арлова «Памежнік і калгасніца» (не захавалася)[5][6].

6 красавіка 1949 года выйшла Пастанова Савміна БССР «Аб праектаванні павільёна Беларускай ССР на ВСХВ» у г. Маскве», якой прымаўся праект, прадстаўлены архітэктарамі Г. А. Захаравым (архітэктар помніка Ф. Э. Дзяржынскаму на Лубянцы) і яго жонкай З. С. Чарнышовай. Экспазіцыйная плошча павільёна вызначалася ў 1500 кв. м, агульная кубатура каменнага будынка ў 15000 куб. м. Будаўніцтва пачата 2 ліпеня 1949, скончана 25 жніўні 1954 года. Фасад трох'яруснай пабудовы ўяўляў сабой манументальную каланаду з двух шэрагаў, увянчаную разьбянымі гірляндамі, якія імітавалі беларускія вышытыя ручнікі з кветкамі нацыянальнага сцяга рэспублікі ― жоўтага і зялёнага. За каланадай знаходзіўся ўнутраны паўкруглы панадворак, выбрукаваны керамічнай мазаічнай пліткай. Панадворак упрыгожвалі фрэскі «Народ Беларусі пабудаваў сацыялізм» (мастакі венгр Бела Уітц (1887―1972) і украінка Аксана Паўленка (1896―1991)) і скульптурная група беларускіх партызан (не захавалася). Вянчала павільён пакрытая залатой смальтай алегарычная скульптура-вежа «Радзіма-маці» ― жанчына з вянком на галаве, якая трымала сноп (скульптар А. Бембель) [7][8].

Пасярэдзіне экспазіцыйнай залы стаяла скульптурная група «В. І. Ленін і І. В. Сталін », над ёй купал з люкарнамі, якія імітавалі вокны. Падлогі сваім малюнкам нагадвалі традыцыйную беларускую вышыўку. Выставачная зала асвятлялася вокнамі другога святла па ўсяму пярымятру паўднёвага, ўсходняга і заходняга фасадаў, а таксама бронзавымі трох'яруснымі крыштальнымі лямпамі. Павільён уяўляў сабой выдатны прыклад сінтэзу мастацтва, архітэктуры, скульптуры, станковага жывапісу і народнай арнаментальнай вытворчасці[9][10].

Пасля рашэння зрабіць павільёны ВДНГ галіновымі, тут у 1963 годзе знаходзілася экспазіцыя «Электратэхніка», павільён аддалі ў распараджэнне Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР. Калоны зашылі металічнымі панэлямі, скульптурныя групы прыбралі, і яны зніклі, вокны другога святла закрылі шклотканінай, мазаічныя падлогі закрылі мармуровай пліткай[11].

У 1990-х гг. працаваў як гандлёвы цэнтр. Як пастаянны выставачны павільён адкрыўся 11 кастрычніка 2008 года. У 2015 гэта трохпавярховы будынак агульнай плошчай 2471 кв. метраў, абсталяваны ўсімі неабходнымі камунікацыямі і інжынернымі сістэмамі[12].

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 (unspecified title) Праверана 18 жніўня 2019.
  2. 2,0 2,1 official website Праверана 18 жніўня 2019.
  3. Выставки сельскохозяйственные // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
  4. Выставочные ансамбли СССР. 1920—1930-е годы: материалы и документы. — М.: Галарт, 2006. — 468 с. — ISBN 978-5-269-01050-2.
  5. Несохранившиеся павильоны ВДНХ.
  6. Герасімовіч П. М. Арлоў Аляксандр Мікалаевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1984. — Т. 1. — С. 167.
  7. Бела Уітц.
  8. Кашуба-Вольвач О., Сторчай О. Майстерня монументального живопису М. Бойчука у першоджерелах. Спогади Оксани Павленко і Василя Седляра //Образотворче мистецтво — 2008. — № 4. — С. 40-42; 2009. — № 2. — С. 24-29; 2009. — № 3. — С. 132 −135.
  9. Ступин В. Об архитектуре Всесоюзной сельскохозяйственной выставки. — М.: Государственное издательство литературы по строительству и архитектуре, 1954. — № 9. — С. 1—17.
  10. ВСХВ―ВДНХ―ВВЦ. Наука и жизнь.
  11. ВДНХ, павильон 18.
  12. Гостям здесь рады. «Союз Беларусь―Россия», №705 (29).