Белорусский партизан

(Пасля перасылкі з Беларускі партызан)

«Беларускі партызан» — беларускі незалежны грамадска-палітычны навінны сайт на рускай і беларускай мовах, які з’яўляецца адным з найбольш папулярных[2] грамадска-палітычных інтэрнэт-праектаў у Беларусі.

Белорусский партизан
Выява лагатыпа
URL belaruspartisan.by
Камерцыйны не
Тып сайта Навіновы
Рэгістрацыя Няма
Мова(-ы) Беларуская, руская
Уладальнік Святлана Калінкіна
Аўтар Павел Шарамет
Пачатак працы 27 кастрычніка 2005 (18 гадоў таму)[1]
Бягучы статус дзеючы
Рэйтынг Alexa 108 (у Беларусі; 2016 г.)

Паводле інфармацыі на сайце, над ім працуюць журналісты і праграмісты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі і Чэхіі[3]. Сайт публікуе меркаванні, расследванні, навіны датычна палітычных падзей у Беларусі. На 2016 год сайт меў ад 50 тыс. да 100 тыс. штодзённых наведнікаў. Вяліся 8 рубрык: «Блогі», «Думкі», «Жыццё», «Інтэрв’ю», «Мультымедыя», «Палітыка», «Радасці жыцця», «Спорт» і «Эканоміка».

Гісторыя правіць

Інтэрнэт-праект быў створаны ў кастрычніку 2005 года Паўлам Шараметам і іншымі журналістамі, якія жывуць у Мінску ці ў замежжы.

Напрыканцы лютага 2010 года Аляксандр Слабада, старшыня Савета Мінскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, заявіў, што сайт публікуе «правакацыйныя матэрыялы, якія носяць прадузяты, антыбеларускі характар» (цытата). Аўтар заявы сказаў, што лічыць абразлівым выкарыстанне словазлучэння «беларускі партызан» у назве сайта[4]. Зварот ветэранаў апублікавала ўрадавая газета «Рэспубліка»[5].

Некалькі тыдняў пазней інфармацыйнае агенцтва «БелТА», якое належыць дзяржаве, апублікавала яшчэ два звароты незадаволеных ветэранаў: заявы жыхароў Гродзенскай вобласці, а таксама выказванні кіраўніка Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, які назваў змест сайта «брудной страпнёй, якая абражае любога жыхара Беларусі» (цытата)[6]. Усе скаржнікі патрабавалі змяніць назву сайта.

Кіраўніцтва сайта расцаніла з’яўленне зваротаў ветэранаў як новую хвалю ціску ўлад на незалежныя СМІ. На думку прадстаўнікоў «Беларускага партызана», выкарыстоўваецца звыклая схема: «ветэраны пішуць абураныя лісты, а ўлады пачынаюць рэагаваць, каб не пакрыўдзіць паважаных людзей» (цытата)[5].

19 снежня 2010 года ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі доступ да сайта ў Беларусі быў заблакаваны[7].

З 2016 года беларускамоўную версію сайта, якую вёў гісторык Ігар Мельнікаў, стала наведваць больш людзей, чым рускамоўную[8].

У снежні 2017 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заблакавала «Беларускі партызан» за публікацыю забароненай інфармацыі[9][10]. У выніку «Беларускі партызан» аднавіў працу, змяніўшы дамен *.org на *.by[11].

13 верасня 2021 года доступ да сайта ў Беларусі быў заблакаваны: Міністэрства інфармацыі пакарала рэдакцыю за спасылкі на «Белсат»[12].

У лістападзе 2021 года сайт, тэлеграм-канал і сацыяльныя сеткі "Беларускага партызана" былі ўключаны ў беларускі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[13][14]. Пасля гэтага рэдакцыя выдаліла свой тэлеграм-канал, патлумачыўшы гэта жаданнем не падстаўляць чытачоў, а сайт «Беларускага партызана» перастаў абнаўляцца[15].

Узнагароды правіць

У 2018 годзе інтэрнэт-выданне атрымала прэмію «Свабодная прэса Усходняй Еўропы[en]» нямецкага фонду Zeit-Stiftung[de] і нарвежскага фонду Fritt Ord[en] за свае журналісцкія расследаванні[16].

Зноскі

  1. "«Беларускі партызан»". «Прылады дамена». 2016. Праверана 9 верасня 2016.
  2. Паводле рэйтынгу партала «Акавіта» (www.akavita.by), які ажыццяўляе каталогізацыю інтэрнэт-рэсурсаў і вымярае рэйтынгі беларускіх сайтаў; паводле рэйтынгу Alexa Internet, сайт займае прыблізна 150-ае месца паводле наведвальнасці ў Беларусі Belaruspartisan.org Site Info Архівавана 27 верасня 2016.
  3. Увага! Важнае паведамленне!. Беларускі партызан. Праверана 23 красавіка 2011.(недаступная спасылка)
  4. Не оскорбляйте ветеранов! (руск.). «Беларусь сегодня» (26 лютага 2010).
  5. а б Кто натравливает ветеранов на независимые СМИ? (руск.). «Белорусский партизан» (26 лютага 2010).(недаступная спасылка)
  6. "Грязная стряпня на сайте "Белорусский партизан" оскорбляет всех жителей Беларуси — Новиков" [руская]. news.21.by. 30.03.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  7. "Оппозиционные белорусские сайты не загружаются" [руская]. Беларускія навіны. 19.12.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  8. Анастасія Салановіч. Беларускія праекты Паўла Шарамета маюць пэўныя праблемы, але працуюць у ранейшым ражыме. БелаПАН (31 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2021. Праверана 9 верасня 2016.
  9. Мінінфарм заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю «забароненай інфармацыі». Наша Ніва (15 снежня 2017).(недаступная спасылка)
  10. Жуков, Евгений. В Беларуси заблокировали оппозиционный сайт «Хартия-97» (руск.). Deutsche Welle (24 студзеня 2018). Праверана 15 чэрвеня 2021.
  11. «Беларускі партызан» аднавіў працу, зарэгістраваўшыся ў зоне *.by. Наша Ніва (16 снежня 2017).
  12. АА. «Беларускі партызан» быў заблакаваны за тры спасылкі на «Белсат». Белсат (14 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2021. Праверана 15 верасня 2021.
  13. Тэлеграм-канал «Беларускі партызан» прызнаны экстрэмісцкім і будзе выдалены. Новы Час (16 лістапада 2021). Праверана 22 студзеня 2022.
  14. Афіцыйна: сайт «Беларускі партызан» і ўсе яго сацсеткі прызнаны экстрэмісцкімі. Новы Час (29 лістапада 2021). Праверана 22 студзеня 2022.
  15. Рэдакцыя "Беларускага партызана" паставіла сайт на паўзу. Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 лістапада 2021). Праверана 22 студзеня 2022.
  16. Free Media Awards 2018 — Conference in Yerevan // Fritt Ord[en]

Спасылкі правіць