Беларускі полк «Пагоня»

Беларускі полк «Пагоня» — былое вайсковае фарміраванне ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны, створанае падчас расійска-ўкраінскай вайны 2022 года для абароны незалежнасці Украіны.

Беларускі полк «Пагоня»
укр.: Білоруський полк «Погоня»
Гады існавання 2022—2023
Краіна
Падпарадкаванне Узброеныя Сілы Украіны
Уваходзіць у Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны
Тып Сухапутныя войскі
Войны Расійска-ўкраінская вайна
Знакі адрознення Беларусь Украіна «Пагоня»

У ліпені 2023 года Беларуская служба Радыё «Свабода» паведаміла, што полк «Пагоня» спыніў існаванне.[1]

Гісторыя правіць

30 сакавіка 2022 года палітычны актывіст Вадзім Пракоп’еў паведаміў пра пачатак фарміравання Беларускага палка «Пагоня» ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны[2].

Полк створаны па ініцыятыве беларускіх афіцэраў. Рэкрутынгавы цэнтр палка размешчаны ў Варшаве[2].

У чэрвені 2022 года стала вядома, што першая група байцоў беларускага палка «Пагоня» падпісала кантракты з Сіламі спецыяльных аперацый Украіны[3]. У тым жа месяцы «Пагоня» стала называцца «палком спецыяльнага прызначэння»[4]. Байцоў палка трэніруе амерыканец Мэцью Паркер, адзін з інструктараў Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны[5].

14 верасня 2022 года адзін з стваральнікаў палка і памочнік камандзіра Вадзім Пракоп’еў пакінуў полк «Пагоня»[6].

У кастрычніку 2022 года стала вядома, што каманда аэраразведкі палка «Пагоня» перайшла да палка Каліноўскага[7].

20 кастрычніка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала полк «Пагоня» «экстрэмісцкім фармаваннем»[8]. У тым самым месяцы Telegram-канал палка дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[9].

У лістападзе 2022 года байцы палка «Пагоня» разам з беларусамі, якія пастаянна пражываюць ва Украіне, заснавалі грамадскае аб’яднанне «Пагоня». Яго дырэктарам стаў кікбаксёр Віталь Гуркоў[10].

У ліпені 2023 года Беларуская служба Радыё «Свабода» паведаміла, што полк «Пагоня» спыніў існаванне.[1]

Страты правіць

26 верасня 2022 года ў баях пад Бахмутам у Данецкай вобласці загінуў беларускі баец палку «Пагоня» Аляксей Вешчавайлаў («Жнец»).[11][12]

31 ліпеня 2023 года грамадскае аб’яднанне «Пагоня» паведаміла, што ў баях загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік.[13]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньнях
  2. а б Белорусы начали создавать полк «Погоня» в составе Вооруженных сил Украины
  3. Першая група байцоў палка «Пагоня» падпісвае кантракты з ССА Украіны
  4. «Пагоня» стала называцца «палком спецыяльнага прызначэння»
  5. Байцоў беларускага палка «Пагоня» трэніруе амерыканец Мэцью Паркер
  6. Вадзім Пракоп’еў пакідае полк «Пагоня», каб дапамагаць Сахашчыку
  7. «Мы понимаем, что будем бок о бок вести боевые действия в Беларуси». Полк «Пагоня» прокомментировал переход части бойцов к калиновцам
  8. У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» Цапкалу і полк «Пагоня»
  9. Республиканский список экстремистских материалов
  10. Кікбаксёр Віталь Гуркоў узначаліў «Пагоню»
  11. «Ва Ўкраіне — назаўжды». У Кіеве назвалі імя грамадзяніна Беларусі, які загінуў пад Бахмутам. Што пра яго вядома
  12. Ва Ўкраіне загінуў беларускі баец палку «Пагоня»
  13. Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік загінуў у баях за Украіну

Спасылкі правіць