Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў

Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў
Адміністрацыйны цэнтр  Мінск
Адрас Мінск, праспект Пераможцаў, 21
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 1990
Член у
stroy.1prof.by

Першая спроба стварэння прафсаюза будаўнікоў на тэрыторыі Беларусі была зроблена ў Гомелі ў 1904 годзе. У 1907 годзе прафсаюзы будаўнікоў былі арганізаваны ў Мінску, Слоніме і Пінску.

У БССР будаўнікі былі аб’яднаны ў прафсаюз будаўнічых работнікаў БССР. У 1931 году прафсаюз будаўнічых работнікаў бы падзелены на тры розных прафсаюза: работнікаў прамысловага і камунальна-жыллёвага будаўніцтва, работнікаў чыгуначнага, партовага і дарожнага будаўніцтва і работнікаў цэментава-керамічнай прамысловасці. У 1957 усе тры прафсаюзы былі зноў аб’яднаны ў Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. 5 верасня 1990 года прафсаюз правёў з’езд, на якім прыняў статут і аддзяліўся ад УЦСПС[1].

Зноскі

Спасылкі правіць