Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання

Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Адміністрацыйны цэнтр  Мінск
Адрас Мінск, праспект Пераможцаў, 21
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 2016
les.1prof.by

Першы беларускі прафсаюз работнікаў сферы дрэваапрацоўкі быў створаны ў 1898 годзе ў Віцебску і называўся «Саюзам дрэваапрацоўшчыкаў». Актыўнае развіццё прафсаюзнага руху пачалося ж з лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.

Гісторыя сучаснага Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання звязана з савецкім прафсаюзам рабочых лясной, папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці (які быў створаны ў 1954 годзе). Пасля набыцця Беларуссю незалежнасці прафсаюз рабочых лясной, папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці быў перайменаваны ў Беларускі прафсаюз работнікаў лесу. У 2016 годзе да Беларускага прафсаюза работнікаў лесу быў далучаны Беларускі прафсаюза работнікаў галін прыродакарыстання і геатэхналогій, у выніку чаго арганізацыя атрымала сваю сучасную назву - Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання[1].

Зноскі

  1. Создан новый профсоюз работников леса и природопользования (руск.)(недаступная спасылка). Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 2023-1-28.

Спасылкі правіць