Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі

Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аб’ядноўвае работнікаў у галіне сувязі і іншых сумежных галінах, навучэнцаў, студэнтаў і работнікаў устаноў адукацыі адпаведнага профілю.

Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі
Адміністрацыйны цэнтр  Мінск
Адрас Мінск, праспект Пераможцаў, 21
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 1991
svyaz.1prof.by

Першыя арганізацыі работнікаў сферы сувязі пачалі з’яўляцца на тэрыторыі Беларусі напярэдадні першай рускай рэвалюцыі ў 1905 годзе[1]. 15 лістапада 1905 года ў Маскве сабраўся I Усерасійскі з’езд паштова-тэлеграфных служачых, на якім прысутнічалі і дэлегаты ад беларускіх губерняў. З 15 лістапада па 27 лістапада 1905 года беларускія сувязісты з Нясвіжскай паштова-тэлеграфнай канторы правялі першую забастоўку сувязістаў на тэрыторыі Беларусі. Іх падтрымалі працоўныя чыгункі[2].

У савецкія часы работнікі сферы сувязі былі аб’яднаны ў Беларускі рэспубліканскі камітэт (БРК) работнікаў сувязі. На аснове БРК работнікаў сувязі ўжо пасля распаду СССР у незалежнай Беларусі Міністэрствам юстыцыі 14 лютага 1991 года быў зарэгістраваны Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі[3].

Прафсаюз мае 248 першасных арганізацый і аб’ядноўвае 65 тысяч сяброў. Таксама прафсаюз мае калектыўныя дамовы ў такіх арганізацыях як «Белпошта», «Белтэлекам», «Белсувязьбуд», «Белрамбудсувязь» і Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі[4].

Зноскі