Беларускі прафсаюз работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці

Беларускі прафсаюз работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці (скар.: Белхімпрафсаюз) — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Беларускі прафсаюз работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці
Белхімпрафсаюз
Адміністрацыйны цэнтр  Мінск
Адрас Мінск, праспект Пераможцаў, 21
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 1990
Член у
himprof.by

Гісторыя

правіць

Першыя згадкі пра прафсаюзы хімікаў у Беларусі адносяцца да 1920 года.

У 1990 годзе на базе рэспубліканскага прафсаюза рабочых хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, які ўваходзіў у Беларускі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў, быў створаны Беларускі прафсаюз работнікаў хімічных галін прамысловасці. Прафсаюз прытрымліваўся ідэі незалежнасці прафсаюзаў ад якіх-небудзь палітычных і грамадскіх арганізацый, дзяржаўных і адміністрацыйных органаў, непадкантрольнасць і непадсправаздачнасць ім, а таксама ў далейшым увайшоў у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, у якую ўваходзіць да гэтага часу[1]

Белхімпрафсаюз, нараўне з цяпер забароненымі прафсаюзамі РЭП, БНП і СПМ[2], уваходзіць у глабальны саюз IndustriALL[3].

Першасныя прафсаюзныя арганізацыі Белхімпрафсаюза прысутнічаюць на такіх прадпрыемствах як «Белшына», «Гродна Азот», «Нафтан», «Беларуськалій», Мазырскі НПЗ і на іншых вытворчасцях хімічнай прамысловасці Беларусі[4].

Зноскі

  1. История развития Белхимпрофсоюза (руск.). Праверана 7 студзеня 2023.
  2. По искам Генерального прокурора прекращена деятельность так называемых независимых профсоюзов (руск.). Официальный telegram-канал Генеральной прокуратуры Беларуси (19 ліпеня 2022). Праверана 20 ліпеня 2022.
  3. IndustriALL Affiliates - Belarus
  4. Структура Белхимпрофсоюза