Беларускі прафсаюз работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці
Беларускі прафсаюз работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Беларускі прафсаюз работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | Мінск |
Адрас | Мінск, Старавіленская вуліца, 100-А |
Тып арганізацыі | прафесійны саюз |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1990 |
energo.1prof.by |
У 1931 годзе ўпершыню быў створаны прафсаюз работнікаў сланцавай і тарфяной прамысловасці БССР. У 1953 годзе прафсаюз быў рэарганізаваны ў прафсаюз работнікаў электрастанцый і электрапрамысловасці. У 1990 годзе прафсаюз атрымаў незалежнасць ад УЦСПС атрымаўшы назву Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, электратэхнічнай і паліўнай прамысловасці. Сваю сучасную назву атрымаў у 2016 годзе.
У складзе прафсаюза прысутнічаюць пярвічныя арганізацыі на Беларускай АЭС, у міні-футбольным клубе «Вітэн», у РУП «Белэнергабуд», а таксама пярвічныя арганізацыі ў падраздзяленнях Белэнерга і Белпаліўгаза.