Беларускі саюз мастакоў

Беларускі саюз мастакоў — грамадскае аб’яднанне мастакоў Беларусі. БСМ ладзіць выстаўкі твораў сваіх удзельнікаў, як і штогадовыя маладзёвыя выстаўкі мастакоў-пачаткоўцаў[1]. У распараджэнні аб’яднання знаходзіцца 300 майстэрняў[2].

Беларускі саюз мастакоў
Адрас вул. Якуба Коласа, д. 29«А», 220013, Мінск
Тып арганізацыі грамадскае аб'яднанне
Кіраўнікі
Старшыня Глеб Отчык
Заснаванне
Дата заснавання 12 снежня 1938
www.belartunion.by
Commons-logo.svg Беларускі саюз мастакоў на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз мастакоў» вядзе сваю гiсторыю з далекага 1938 года.

6—9 снежня 1938 года адбыўся І з'езд мастакоў Беларусі, на якім быў створаны «Саюз савецкiх мастакоў БССР». Надалей творчае аб’яднанне неаднойчы меняла сваю назву i у вынiку правапераемнiкам Саюза мастакоў Беларусi стаў Беларускi саюз мастакоў.

ЗадачыПравіць

  • стварэнне ўмоў для плённай творчасці мастакоў;
  • спрыянне працы мастацтвазнаўцаў;
  • паляпшэнне побытава-жыллёвых умоў членаў саюза;
  • ахова аўтарскіх правоў членаў саюза;
  • супрацоўніцтва з творчымі саюзамі, установамі культуры, урадавымі ведамствамі і грамадскімі аб’яднаннямі для распаўсюду твораў членаў сярод насельніцтва краіны;
  • захаванне маёмасці саюза.

КіраваннеПравіць

  • З’езд. Склікаецца прынамсі аднойчы на тры гады. Правамоцны пры наяўнасці дзвюх трацінаў абраных прадстаўнікоў. Ухваляе кірункі дзейнасці і Статут саюза, справаздачы Рады і Рэвізійнай камісіі і пастановы аб ператварэнні або самароспуску саюза. Абірае старшыню і вызначае склад Рады і Рэвізійнай камісіі.
  • Рада. Збіраецца прынамсі двойчы на год. Вызначае выдаткі саюза і памер сяброўскіх складак. Наглядае за выкананнем пастаноў З’езду і ўхваляе прыём і выключэнне членаў і расцэнкі на іх творы, як і статуты падпарадкаваных устаноў.
  • Прэзідыум. Збіраецца прынамсі штомесяц. Складаецца з старшыні БСМ, яго першага намесніка, намесніка па выставах і кіраўнікоў падпарадкаваных устаноў саюза. Ухваляе пастановы дзвюма трацінамі галасоў ад поўнага складу. Прынамсі двойчы на год падае справаздачы ў Раду. Стварае, касуе і ўхваляе статуты прадпрыемстваў саюза. Зацвярджае кіраўнікоў прадпрыемстваў саюза і вызначае памер выдаткаў на творчасць членаў і ўмовы іх узнагароджання.
  • Сакратарыят. Складаецца са старшыні БСМ, яго першага намесніка і намесніка па выставах. Ладзіць узаеміны з урадам і грамадскімі аб’яднаннямі. Рыхтуе парадак пасяджэнняў З’езду, Рады і Прэзідыуму.
  • Рэвізійная камісія. Збіраецца прынамсі штоквартал. Наглядае за выкананнем статутаў і пастаноў саюза, як і за адказамі выбраных устаноў саюза на заявы і скаргі членаў. Паведамляе аб выніках праверак у Раду і Прэзідыум і прапануе захады па выпраўленні выяўленых парушэнняў.

З 28 лістапада 2007 пасаду старшыні БСМ займаў Уладзімір Савіч[3], з 28 снежня 2013 на гэтай пасадзе знаходзіўся Рыгор Сітніца[4].

17 снежня 2019 на XXIII з’ездзе БСМ, старшынёй саюза абараны Глеб Отчык[5].

ПрадпрыемствыПравіць

БСМ валодае прадпрыемствамі: «Беларт», «Галерэя мастацтва», «Камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя А. М. Кішчанкі» (Барысаў, Мінская вобласць), «Мастацкі камбінат», «Мастацтва» (Брэст, Віцебск і Гродна), «Мастацтва-БСМ» (Гомель), «Рэспубліканская мастацкая галерэя» і «Скульптурны камбінат».

СекцыіПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Маладзёвая-2011. Look.by. Праверана 19 ліпеня 2011.
  2. Мінскіх мастакоў выселяць на вуліцу. Культура. Хартыя’97. Праверана 19 ліпеня 2011.
  3. Зміцер Панкавец Уладзімір Савіч — новы старшыня Саюза мастакоў. Культура. Наша Ніва. Праверана 19 ліпеня 2011.
  4. Нікіта Капкоў Новым главой Союза художников избран Рыгор Ситница (руск.) . Культура. Наша Ніва. Праверана 24 снежня 2013.
  5. Старшынёй Беларускага саюза мастакоў абраны 36-гадовы Глеб Отчык // nashaniva.by 18 снежня 2019

СпасылкіПравіць