Беларускі студэнт (1923)

«Белару́скі студэ́нт» — грамадска-палітычны і літаратурны часопіс нацыянальна-адраджэнскага кірунку. Выдаваўся на беларускай мове ў Празе ў 1923 годзе[1]. Выйшла 7 нумароў[2]. Друкаваліся матэрыялы пра палітычныя і грамадскія падзеі ў Польшчы (перадусім з Заходняй Беларусі) і СССР, пра жыццё беларускай эміграцыі, пра беларускую культуру і філалогію. Меў рубрыкі «З газет», «Кнігапіс», «Хроніка». Сярод аўтараў быў Янка Станкевіч, які публікаваў артыкулы пад псеўданімам Брачыслаў Скарыніч[1].

«Беларускі студэнт»
Тып часопіс
Заснавана 1923
Спыненне публікацый 1923
Мова беларуская
Галоўны офіс

Крыніцы

правіць
  1. а б Г. М. Зелянова. «Беларускі студэнт» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 453.
  2. М. Чмарова. О белорусских студенческих изданиях в межвоенной Чехословакии // Opera Slavica. — 2001. — Vol. 11. — № 1. — P. 21. — ISSN 1211-7676.

Літаратура

правіць