Беларускі сцяг (часопіс)

«Белару́скі сцяг» — штомесячны грамадска-палітычны і літаратурны часопіс, орган урада Беларускай Народнай Рэспублікі. Выдаваўся ў красавіку — верасні 1922 года у Каўнасе на беларускай мове. Выйшлі 4 нумары. Рэдактар-выдавец часопіса — Клаўдзій Дуж-Душэўскі[1].

«Беларускі сцяг»
Тып часопіс
Выдавец Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі
Краіна
Рэдактар Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі
Заснавана красавік 1922
Спыненне публікацый верасень 1922
Палітычная прыналежнасць Урад Беларускай Народнай Рэспублікі
Мова беларуская
Галоўны офіс

Галоўная мэта выдання, на думку рэдакцыі, заключалася ў абароне незалежнай беларускай дзяржаўнасці, павышэнні грамадскай свядомасці, умацаванні волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў беларускага жыцця. Разглядаў палітычныя і грамадскія падзеі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызваленчага руху і будучыні беларускага народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі[2].

Аўтарамі выдання былі Аляксандр Цвікевіч, які друкаваўся пад псеўданімам А. Галынец і крыптанімам А. Ц., Вацлаў Ластоўскі, Янка Станкевіч, І. Трызна і іншыя.

Зноскі

  1. Г. М. Зелянова. «Беларускі сцяг» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 457.
  2. Г. М. Зелянова. «Беларускі сцяг» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 453. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць