Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці — фонд спартсменаў Беларусі, створаны ў жніўні 2020 года, аказвае фінансавую, псіхалагічную, арганізацыйную ды іншую дапамогу пацярпелым ад рэжыму, узаемадзейнічае з міжнароднымі арганізацыямі ў розных відах спорту[1]. Фонд створаны вядомымі спартыўнымі функцыянерамі і спартсменамі — чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў і іншых міжнародных спаборніцтваў. У красавіку 2022 года прызнаны КДБ Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем[2].

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці
Краіна
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Кіраўнік Аляксандра Віктараўна Герасіменя
Заснаванне
Дата заснавання 2020
bssf.team
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марафон Свабоды

правіць
 
Удзельнікі «MARATHONFORFREEDOM-2021»

7-16 жніўня 2021 года фондам быў арганізаваны анлайн-забег на дыстанцыю 2334 метры (па артыкуле 23.34 КоАП была асуджана большасць удзельнікаў мірных пратэстаў у 2020—2021 гадах у Беларусі).

Забег быў разбіты на 10 дзён і кожны дзень быў прымеркаваны вызначанай тэме: падтрымцы дзеячаў культуры, лекараў, журналістаў, студэнтаў, палітвязняў, жанчын, рабочых, спартсменаў, Фонду спартыўнай салідарнасці і бегу ў Новую Беларусь[3].

Зноскі