Беларускі фронт (газета)

газета, 1936

«Беларускі фронт» — незалежная народна-радыкальная газета. Выдавалася на беларускай мове ў Вільні (май 19361939), штомесячна, у 1939 — 2 разы ў месяц. Асобныя нумары былі канфіскаваны польскімі ўладамі. Адказны рэдактар В. Гадлеўскі. У складзе рэдкалегіі В. Гадлеўскі, Л. Дубейкаўскі, В. Пануцэвіч, М. Шкялёнак. Друкаваліся матэрыялы ў падтрымку ідэй БНР, незалежнай ад чужых уплываў беларускай палітычнай лініі. За рэдакцыйны артыкул «Залежнасць ці незалежнасць» у № 3 (1936) Пануцэвіч быў асуджаны.[1]

«Беларускі фронт»
Тып газета
Рэдактар Вінцэнт Гадлеўскі
Мова беларуская
Галоўны офіс

У яго першых нумарах (1937—1938) журналісты за ворагаў Беларусі лічылі як камунізм, так і фашызм, то пачынаючы з канца 1938 у газеце прасочваецца тэндэнцыя арыентацыі на Трэці Рэйх ня толькі як гаранта перадзелу свету, але і дзяржаву — узор новага парадку. Яскравым сведчаннем гэтага быў «Ідэалягічны статут Беларускага Нацыянальнага Фронту», вытрыманы ў духу ідэй Новай Германіі[2].

Зноскі

  1. Селяменеў В. Дз. Беларускі фронт // ЭГБ, Т.1. — С. 456.
  2. Гардзіенка, А. Бэрлін як асяродак беларускага жыцьця першай паловы 40-х гг. XX стагодзьдзя / Алег Гардзіенка // Запісы = Zapisy. — 2003. — № 26. — С. 90—91.