Беларускі цэментны завод
Беларускі цэментны завод — прадпрыемства цэментнай прамысловасці ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Працуе на базе Камунарскага радовішча мелу. Уваходзіць у склад холдынгу Беларуская цэментная кампанія.
«Беларускі цэментны завод» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1996 |
Размяшчэнне | Касцюковічы, Магілёўская вобласць, Беларусь |
Галіна | прамысловасць будаўнічных матэрыялаў |
Прадукцыя | Цэмент, мел, вапна |
Абарот | ▲ 232,2 млн руб ($-115,5 млн)[1] ((2017) |
Чысты прыбытак | ▼-39,2 млрд руб ($-20,4 млн) (2017) |
Матчына кампанія | Беларуская цэментная кампанія |
Даччыныя кампаніі | Магілёўжалезабетон, Любанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў |
Сайт | belcement.by |
ГісторыяПравіць
У 1987 годзе ў адпаведнасці з рашэннем урада БССР N216 было пачата будаўніцтва Беларускага цэментнага завода, унікальнага па сваіх характарыстыках (упершыню ў сусветнай практыцы ўкаранёны «сухі» спосаб вытворчасці цэменту з высокавільготнага мелу). У 1993 годзе ў сувязі з недахопам грашовых сродкаў будаўніцтва завода было прыпынена. І толькі па заканчэнні доўгага часу, 11 верасня 1996 г. была ўведзена ў эксплуатацыю першая тэхналагічная лінія Беларускага цэментнага завода. З таго часу былі ўведзены ў строй новая печка "Обжиг" і лінія ўпакоўкі цэменту.
У 2003 годзе ўведзена ў эксплуатацыю газатурбінная ўстаноўка ГТЭ-15 магутнасцю 16 МВт, якая выпрацоўвала да 60 % электраэнергіі, неабходнай для патрэб прадпрыемства; у 2010 да яе далучылася другая ўстаноўка. У 2011 завод зрабіў першыя крокі па выкарыстанні пылавугальнага паліва ў цэментнай прамысловасці.
СучаснасцьПравіць
У цяперашні час у склад прадпрыемства ўваходзяць 6 цэхаў, 2 тэхналагічныя лініі вытворчасці цэменту. Выпускаюцца наступныя віды прадукцыі:
- цэмент марак ПЦ500-Д0, ПЦ500-Д20, ШПЦ -40 0, ЦЕМ-I 42, ЦЕМ- I I / А-Ш 42,5Н, СЕМ – I 42.5N, СЕМ – I I/А-S 42.5N, ПЦП 500
- вапна будаўнічая комавая 2 і 3 гатунку, вапна будаўнічая молатая парашкападобная 2 і 3 гатунку
- мел молаты
ДырэктарыПравіць
- Уладзімір Аляксеевіч Кісялёў
- Аляксандр Станіслававіч Даўгала