Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

беларуская вышэйшая навучальная ўстанова культурнага профілю

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — беларуская вышэйшая навучальная ўстанова культурнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску, дзейнічае з 1975 года, вядзе падрыхтоўку па 41 спецыялізацыі. Будынак універсітэта па Рабкораўскай вуліцы, 17 узведзены па праекце архітэктараў Ю. Грыгор’ева, Л. Маскалевіча, А. Беразоўскага, Г. Ласкавай, В. Капылова[1].

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
(БДУКМ)

Міжнародная назва Belarusian State University of Culture and Arts (BSUCA)
Заснаваны 1975
Год рэарганізацыі 1992, 2003
Тып Дзяржаўны
Рэктар Наталля Карчэўская
Студэнты 5384
Бакалаўрыят 5159
Магістратура 136
Аспірантура 85
Дактарантура 4
Дактары 18
Прафесары 23
Выкладчыкаў 332
Размяшчэнне  Беларусь, Мінск
Метро «Інстытут Культуры»
Кампус Гарадскі
Юрыдычны адрас 220030, Мінск, вул. Рабкораўская, 17
Узнагароды
Сайт buk.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя ўніверсітэта правіць

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў пачаў сваю дзейнасць як інстытут у 1975 годзе, паводле пастановы Савета Міністраў БССР № 139 ад 04.05.1975 і загаду Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР № 234 ад 14.05.1975. Спачатку ў інстытуце было толькі два факультэты: бібліятэчны, створаны ў 1944 годзе на базе Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага, і факультэт сацыякультурнай дзейнасці. У першыя гады сваёй дзейнасці інстытут развіваўся інтэнсіўна: былі пабудаваны інтэрнаты, а ў 1986 годзе быў створаны трэці факультэт — самадзейнага музычнага і харэаграфічнага мастацтва. У 1989 годзе ва ўніверсітэце адкрылася аспірантура, што дазволіла павялічыць колькасць студэнтаў.

Падзеі канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў запатрабавалі карэнных пераўтварэнняў у галіне падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне культуры. Таму ў 1992 годзе была прынята праграма рэарганізацыі інстытута ва ўніверсітэцкую ўстанову еўрапейскага тыпу. З 1 верасня 1992 года ўстанова называлася Беларускі ўніверсітэт культуры. Глыбокая рэарганізацыя дазволіла распачаць падрыхтоўку спецыялістаў па вялікай колькасці новых спецыялізацый.

У гэты час адбываецца другая хваля інтэнсіўнага развіцця ўніверсітэта: падпісваюцца міжуніверсітэцкія дамовы аб супрацоўніцтве, ствараюцца новыя спецыяльнасці і факультэты, магістратура, адкрываецца Мазырскі філіял факультэта завочнага навучання. У 1996 годзе ўніверсітэт паспяхова праходзіць міжнародную акрэдытацыю. На падставе вынікаў акрэдытацыі з 26 лістапада 1996 года ўніверсітэт атрымаў статус вядучай навучальнай установы культурнага профілю ў Беларусі.

У 1999 і 2000 гадах, падчас наведвання ўніверсітэта Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, установа атрымала ўласную мастацкую галерэю, другі корпус, а таксама Маладзёжны тэатр эстрады. У гэты час былі створаны студэнцкі эстрадна-сімфанічны аркестр і навукова-творчая лабараторыя традыцыйных рамёстваў беларусаў.

У 2003 годзе ва ўніверсітэце адбылася яшчэ адна рэарганізацыя, з’явіліся новыя кафедры і факультэты, некаторыя з іх памянялі назвы з улікам перспектыў развіцця сучаснай сацыяльна-культурнай практыкі ў краіне. З 8 кастрычніка 2004 года Беларускі ўніверсітэт культуры завецца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Важнай падзеяй у гісторыі ўніверсітэта стала атрыманне ім сертыфікату адпаведнасці ISO 9001-2009.

2020 год правіць

28 кастрычніка 2020 года пропускі 18 студэнтаў універсітэта былі заблакаваныя па прычыне іх адлічэння за «грубейшае парушэнне грамадскага парадку»[2].

Рэктары ўніверсітэта правіць

Вучэбны працэс правіць

Вучэбны працэс ва ўніверсітэце забяспечваюць 6 факультэтаў, вучэбны аддзел і агульнаўніверсітэцкія кафедры. Факультэты:

  • Факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці
  • Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва
  • Факультэт музычнага мастацтва
  • Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
  • Факультэт завочнага навучання
  • Факультэт дадатковай адукацыі

Палітыка ў галіне якасці правіць

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, захоўваючы пазіцыю вядучай ВНУ краіны ў сферы культуры і мастацтваў, імкнецца атрымаць міжнароднае прызнанне і стаць інавацыйнай установай адукацыі еўрапейскага тыпу, дзе злучаюцца лепшыя традыцыі акадэмічнай адукацыі і новыя ідэі, якія забяспечваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных да самарэалізацыі, паспяховай працы ў сацыякультурнай сферы.

Прызнаючы важнасць прынцыпаў якасці адукацыі, кіраўніцтва БДУКМ заяўляе аб сваёй прыхільнасці наступным мэтам:

  • умацаванню лідарскіх пазіцый універсітэта.
  • развіццю БДУКМ як вядучага цэнтра адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў.
  • забеспячэнне эканамічнай паспяховасці ўніверсітэта на знешнім і ўнутраным рынках адукацыйных паслуг.

Палітыка ўніверсітэта грунтуецца на задавальненні патрэб у адукацыйнай, навуковай і творчай дзейнасці, бесперапынным паляпшэнні якасці адукацыйных паслуг.

Універсітэт у міжнародных рэйтынгах правіць

Згодна з дадзенымі партала Webometrics Ranking of World Universities, універсітэт займае 36 месца сярод ВНУ краіны, 11,826 — сярод універсітэтаў свету паводле якасці навучання.

Вядомыя выпускнікі правіць

Вядомыя выкладчыкі правіць

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Па ўсёй краіне звальняюць страйкоўцаў і адлічваюць студэнтаў. Новы час (28 кастрычніка 2020). Праверана 28 кастрычніка 2020.

Спасылкі правіць