Беларусы Украіны
Беларусы Украіны — нацыянальная меншасць Украіны. Паводле Перапісу насельніцтва 2001 года, беларусы — трэцяя[3] паводле колькасці этнічная група пасля ўласна украінцаў — 37 мільёнаў 541 тысяч чалавек (альбо 77,8 %) і рускіх — 8 мільёнаў 334 тысяч чалавек (або 17,3 %). Ва Украіне жыве 275 тысяч беларусаў, або 0,57 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Большасць беларусаў перасялілася ў 19-20 ст., але невялікая частка аўтахтоны. Яны жывуць на поўначы Чарнігаўскай і Ровенскай абласцей. Таксама ёсць версія, што карэннае насельніцтва Пуціўльскага раёна у Сумскай вобласці (так званыя укр.: Горюни) — беларусы.[4]
Гісторыя
правіцьСтанам на 1933 год ва Украінскай ССР існавала 2 нацыянальных беларускіх сельсавета.
Сучаснасць
правіцьВобласць | Колькасць (тыс. чал.) | % |
---|---|---|
Аўтаномная рэспубліка Крым | 29,2 | 1,4 % |
Вінніцкая вобласць | 3,1 | 0,2 % |
Валынская вобласць | 3,2 | 0,3 % |
Днепрапятроўская вобласць | 29,5 | 0,8 % |
Данецкая вобласць | 44,5 | 0,9 % |
Жытомірская вобласць | 4,9 | 0,4 % |
Запарожская вобласць | 12,6 | 0,7 % |
Кіеўская вобласць | 8,6 | 0,5 % |
Кіраваградская вобласць | 5,5 | 0,5 % |
Луганская вобласць | 20,5 | 0,8 % |
Львоўская вобласць | 5,4 | 0,2 % |
Мікалаеўская вобласць | 8,3 | 0,2 % |
Адэская вобласць | 12,7 | 0,5 % |
Палтаўская вобласць | 6,3 | 0,4 % |
Ровенская вобласць | 11,8 | 1,0 % |
Сумская вобласць | 4,3 | 0,3 % |
Харкаўская вобласць | 14,7 | 0,5 % |
Херсонская вобласць | 8,1 | 0,7 % |
Хмяльніцкая вобласць | 2,7 | 0,2 % |
Чаркаская вобласць | 3,9 | 0,3 % |
Чарнавіцкая вобласць | 1,4 | 0,2 % |
Чарнігаўская вобласць | 7,1 | 0,6 % |
горад Кіеў | 16,5 | 0,6 % |
горад Севастопаль | 5,8 | 1,6 % |
Паводле Перапісу насельніцтва 2001 года, ва Украіне пражывае 275,8 тысяч беларусаў, пры гэтым іх колькасць у параўнанні з Перапісам 1989 года скарацілася на 37,3 %[5]. Большасць з іх пражывала на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Пераважна беларусы жывуць у сельскай мясцовасці.
Беларускія добраахвотнікі ў Расійска-ўкраінскай вайне
правіцьБеларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны з вясны 2014 года[6]. Група беларускіх добраахвотнікаў удзельнічала ў Баях за Піскы, паблізу Данецкага аэрапорта ў ліпені 2014 года[6]. У тым жа годзе быў створаны Атрад «Пагоня»[7]. У чэрвені 2015 года была закладзеная Тактычная група «Беларусь»[6].
9 сакавіка 2022 года, пасля поўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну, беларускія добраахвотнікі заявілі пра аб’яднанне ў Батальён Кастуся Каліноўскага[8], які пазней быў ператвораны ў полк. 30 сакавіка 2022 года стала вядома пра пачатак фарміравання беларускага палка «Пагоня» ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны.[9]
Беларускія нацыянальныя арганізацыі ва Украіне
правіцьДзейнасць
правіцьМузеі
правіць- Краязнаўчы музей беларускага побыту і прыкладнога мастацтва (с. Гусарка Куйбышаўскага раёна Запарожскай вобласці)
- Музей у с. Шырокае (Крым), у якім сабраныя ўнікальныя матэрыялы, рэліквіі, дакументы.
- Крымскі этнаграфічны музей (г. Сімферопаль). Адкрыта спецыяльная беларуская экспазіцыя.
Нядзельныя школы
правіцьУ беларускіх арганізацыях Украіны працуюць 6 нядзельных школ: адна — у Львоўскай вобласці, адна — у г. Адэса, чатыры — у Крыме.
Данецкая абласная арганізацыя беларусаў «Неман» штомесяц публікуе ў абласной газеце «Святліца» метадычныя рэкамендацыі і матэрыялы для «хатняй беларускай школы».
СМІ
правіцьНа пастаяннай аснове выпускаецца газета Беларускай абшчыны Львоўскай вобласці «Весткі з Беларусі», выходзіць газета «Белая Русь» Саюза беларусаў Крыма, выпускаецца часопіс «Крым-Беларусь», выдадзеныя буклеты пра мерапрыемствы беларускіх арганізацый у г. Данецку, г. Запарожжа, Крыму.
Кіраўнікі і актыў беларускіх арганізацый г. Чарнігава, Севастопаля, Адэсы, Ужгарада, Данецка сістэматычна друкуюць свае матэрыялы ў гарадскіх і абласных газетах, выступаюць па мясцовым тэлебачанні і радыё.
Фестывалі
правіцьУ 2007—2011 гадах у Кіеве і іншых гарадах Украіны праводзіўся фестываль «Беларуская вясна».
Помнікі
правіць28 сакавіка 2016 года быў адкрыты Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну.[10]
Вядомыя беларусы і асобы беларускага паходжання ва Украіне
правіць- Пётр Міхайлавіч Буйко — прафесар Кіеўскага медыцынскага інстытута, удзельнік партызанскага руху ва Украіне.
- Якаў Якаўлевіч Зайко — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст і пісьменнік беларускага паходжання. Народны дэпутат Украіны I склікання. Герой Украіны.
- Арцём Уладзіміравіч Мілеўскі — украінскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік расійскага клуба «Тосна» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Украіны.
- Віктар Фёдаравіч Януковіч — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, які з’яўляўся чацвёртым прэзідэнтам Украіны з лютага 2010 года да незаконнага самаўхілення ад улады ў лютым 2014 года.
- Міхаіл Міхайлавіч Жызнеўскі — кавалер ордэна Героя Нябеснай сотні, Герой Украіны, пазаштатны карэспандэнт украінскай газеты «Саборная Кіеўшчына» (укр.: Соборна Київщина), грамадзянін Беларусі. Стаў адной з першых ахвяр падчас Еўрамайдану ў Кіеве.
- Алесь Чаркашын — баец тактычнай групы «Беларусь».
- Эдуард Анатолевіч Лобаў — беларускі палітычны дзеяч, сустаршыня «Маладога Фронту», палітвязень Беларусі, вязень сумлення. Баец тактычнай групы «Беларусь».
- Васіль Парфянкоў — беларускі грамадскі актывіст, палітвязень Беларусі. Баец тактычнай групы «Беларусь».
- Павел Рыгоравіч Шарамет — беларускі журналіст, працаваў у Расіі і Украіне, былы супрацоўнік Першага канала расійскага тэлебачання (ОРТ), адзін з заснавальнікаў вэб-сайта «Беларускі партызан».
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Білоруси створили в Україні "Білоруський Добровольчий Корпус" (укр.). Мілітарний. Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ Журавель, Дмитро. В Україні з’явився «Білоруський Добровольчий Корпус» (ВІДЕО) (укр.). ШоТам (26 снежня 2022). Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ Національний склад населення Архівавана 24 лістапада 2007. (укр.)
- ↑ Горюндія Архівавана 21 кастрычніка 2009., Український тиждень (укр.)
- ↑ Нацыянальны склад
- ↑ а б в Аляксандр Гелагаеў. Тактычная група «Беларусь» аб'яднае беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне . Наша Ніва. nashaniva.by (7 жніўня 2015). Праверана 14 студзеня 2018.
- ↑ Участь в АТО візьме добровольчий загін білорусів «Пагоня» (укр.). Еспресо TV (8 ліпеня 2014). Праверана 14 студзеня 2018.
- ↑ ЕВРОРАДИО. Белорусы создали батальон имени Калиновского для обороны Киева(нявызн.)(недаступная спасылка). euroradio.fm (9 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2022. Праверана 28 мая 2022.
- ↑ Белорусы начали создавать полк «Погоня» в составе Вооруженных сил Украины
- ↑ Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве
Спасылкі
правіць- Згуртаванне беларусаў свету — арганізацыі ва Украіне
- Посольство Республики Беларусь в Украине Архівавана 3 верасня 2009. (руск.)