Беларусьфільм — кінастудыя Беларусі. Створана ў 1928 годзе кінаарганізацыяй Белдзяржкіно пад назвай Савецкая Беларусь у Ленінградзе, кінастудыя пераехала ў Мінск у 1939. Вытворчасць фільмаў была прыпыненая Другой сусветнай вайной і працягнутая ў 1946, калі студыя атрымала сваю сучасную назву. Выпускае фільмы мастацкія і тэлевізійныя ігравыя, хранікальна-дакументальныя і навукова-папулярныя, анімацыйныя. У даваенны час на студыі створаны мастацкія фільмы: «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Да заўтра» (1929), «Гатэль „Савой“» і «У агні народжаная» (1930), «Жанчына» (1932), «Першы ўзвод» (1933), «Двойчы народжаны» (1934), «Паручнік Кіжэ» (1934), «Палескія рабінзоны» (1935), «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» і «Шукальнікі шчасця» (1936), «Дачка Радзімы» і «Балтыйцы» (1937), «Адзіннацатага ліпеня»; кінанавелы «Мядзведзь» і «Мянтуз» (усе 1938), «Чалавек у футарале» (1939) і інш.

Беларусьфільм
Заснаванне 1928
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Юры Мар’янавіч Аляксей (дырэктар)
Галіна кінавытворчасць[d]
Прадукцыя Фільмы, мультфільмы
Сайт belarusfilm.by (руск.)
Галоўны корпус Беларусьфільма

Многія фільмы студыі атрымалі шырокае прызнанне і адзначаны прэміямі на міжнародных кінафестывалях: «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Масква-Генуя», «Альпійская балада», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Іван Макаравіч», «Паланэз Агінскага», «Руіны страляюць...» (тэлевезійны), «Вянок санетаў», «Горад майстроў», «Цераз могілкі», «Вазьму твой боль», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Людзі на балоце», «Хам», «Наш браняносец» і інш.

У складзе «Беларусьфільма» працуюць творчыя аб’яднанні «Летапіс», «Тэлефільм», майстэрня анімацыйных фільмаў (з 1975). Пры «Беларусьфільме» працуе Тэатр-студыя кінаакцёра.

Дырэктары правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць