Беларусь (радыёстанцыя)

радыёстанцыя
(Пасля перасылкі з Беларусь, радыёстанцыя)

Радыёстанцыя «Беларусь» — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Беларусь
Выява лагатыпа
Горад Мінск
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Дата пачатку вяшчання 1962
Уладальнік НДТРК РБ
Кіраўнікі Навум Гальпяровіч — дырэктар
Сайт radiobelarus.by/be

На кароткіх хвалях радыёстанцыя гучыць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове. У сакавіку 1985 года служба пачала трансляцыю сваіх перадач нямецкая служба. У 1998 радыёстанцыя пачала вяшчанне на рускай і англійскай мовах. З 2006 вяшчае на польскай мове.

У праграмах радыёстанцыі выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі, радыёсустрэчы, перадачы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Прыярытэтны кірунак музычнай палітыкі — папулярызацыя лепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.

Вяшчанне радыёстанцыі «Беларусь» ажыццяўляецца штодзённа на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама (з 2005) у Інтэрнэце. Радыёстанцыя выкарыстоўвае таксама FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст — 96.4 МГц
Гродна — 96.9 МГц
Свіслач — 100.8 МГц
Геранёны — 99.9 МГц
Браслаў — 106.6 МГц
Мядзель — 102.0 МГц

Дырэктар: Навум Якаўлевіч Гальпяровіч.

Спасылкі правіць

Афіцыйная старонка Архівавана 31 ліпеня 2019.