Беларусь (кінатэатр, Віцебск)

«Беларусь» — былы шырокафарматны кінатэатр у горадзе Віцебску, на вуліцы Генерала Белабародава, 3 (першапачатковы адрас Маскоўскі праспект, 3. Адкрыты ў 1972, зачынены ў 2000-х гадах. Будынак часткова захаваўся, рэканструяваны ў гандлёва-забаўляльны цэнтр «Беларусь» у 2007—2009 гадах (праект ПУВП «Творчая майстэрня члена БСА Ільінава А. В.»).

Беларусь
Кінатэатр «Беларусь» у 1972 годзе
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Юрый Васілевіч Шпіт

Архітэктара правіць

Пры будаўніцтве кінатэатра выкарыстаны праект кінатэатра «Партызан» (архітэктар Ю. В. Шпіт) у Мінску. Да рэканструкцыі будынак кінатэатра знаходзіўся ў адзіным комплексе з 16-павярховым жылым домам, з якім быў звязаны па першым паверсе крытым праездам.

Аб’ёмна-прасторавае кампазіцыя складалася з двухпавярховага трапецападобнага ў плане будынка з глядзельнай залай і аднапавярховага прамавугольнага аб’ёма з касавым вестыбюлем і малой глядзельнай залай залай на 165 месцаў. Асноўная зала для гледачоў была вырашана амфітэатрам і разлічана на 1025 месцаў.

Галоўны аб’ём кінатэатра вырашана ў строгіх формах. Архітэктурная кампазіцыя будынка заснавана на кантрасце глухіх кантавых сцен, апрацаваных тынкоўкай пад граніт і мармур, і вялікага вітража на галоўным фасадзе. Фае другога паверха было дэкарыравана мазаічным пано, тут жа размяшчаўся зімовы сад. На першым паверсе знаходзіўся буфет, у фае працавала ўстаноўка дзённага кіно.

Літаратура правіць

  • Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1