Беларусь (часопіс)
беларускі часопіс
«Беларусь» — беларускі штомесячны ілюстраваны грамадска-палітычны часопіс.
«Беларусь» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Саюз беларускіх пісьменнікаў |
Заснавана | 1944 |
Мова | беларуская |
Тыраж | |
ISSN | 1067-3660 |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Выдаецца са студзеня 1944 года. У 1944 годзе выходзіў паралельна на беларускай і рускай мовах, спачатку ў Маскве (№ 1—3), потым у Мінску. З 1945 года выдаваўся на беларускай мове. Часам лічыцца, што часопіс з’яўляецца адноўленым часопісам «Чырвоная Беларусь»[1].
Сучаснасць
правіцьЗ 2005 года мае назву «Беларусь. Belarus». Заснавальнікамі з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыя газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Белзнешэканомбанк». Выходзіць на англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай і польскай мовах.
Галоўныя рэдактары
правіць- Ілья Гурскі (1944—1960)
- Міхась Калачынскі (1960—1978)
- Аляксандр Шабалін (1978—2003)
- Алесь Жук (2003—2005)
- Віктар Харкоў (з 2005)
Крыніцы
правіць- ↑ ЭнГістБел, Т.1 с.483 Конан У. М.