Беларусь 4. Віцебск

«Беларусь 4. Віцебск» — рэгіянальны тэлеканал Віцебскай вобласці, які пачаў вяшчанне 29 верасня 2015 года.

Беларусь 4. Віцебск
Рэгіянальны тэлеканал «Беларусь 4. Віцебск»
Краіна Беларусь
Зона вяшчання Віцебская вобласць
Час вяшчання будні: 6:10—1:30
выходныя: 7:00—1:00
Мова вяшчання Беларуская, руская.
Фармат выявы 4:3
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
ТРК «Віцебск»
Сайт vtv.by

Вяшчае ў лічбавым тэлевізійным эфіры ў Віцебску і Оршы ў фармаце DVB-T, а таксама ў сетках усіх кабельных аператараў у Оршы, Полацку, Навалукомлі, Глыбокім, Паставах і інш. Тэлеканал «Беларусь 4. Віцебск» таксама даступны абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

Перадачы правіць

Вiцебскi вестнiк — Штодзённая інфармацыйная праграма. Выходзіць па буднях а 06:00, 07:30, 17:00 і 22:00. Хранаметраж - 15 хвілін.

Раніца Прыдзвіння — Ранішняя праграма. Выходзіць па буднях а 06:10, хранаметраж - 20 хвілін.

Спартінфарм — Спартыўныя навіны. Выходзіць па буднях а 21:15, хранаметраж - 15 хвілін.

Прамая лінія — інтэрв’ю з госцем у студыі ў прамым эфіры. Выходзіць а 21:30, хранаметраж - 30 хвілін.

Зноскі

Спасылкі правіць