Беларус (газета)

газета

«Беларус» — газета, выдаецца з 20 верасня 1950 г. у Нью-Ёрку на беларускай мове Беларуска-амерыканскім задзіночаннем.

«Беларус»
Арыгінальная
назва
Biełarus
Belarus[1]
Тып газета
Краіна
Галоўны рэдактар Ганна Іванаўна Сурмач
Заснавана 20 верасня 1950
Мова беларуская[2][1]
Галоўны офіс Hazeta Bielarus, 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY 11432, USA
ISSN 1054-9455
Вэб-сайт bielarus.org (англ.)

Газета друкуе матэрыялы з жыцця беларускай эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па беларускай гісторыі, творы беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны. З газетай супрацоўнічалі Н. Арсеннева, А. Адамовіч, У. Глыбінны, Я. Каханоўскі, Ф. Кушаль, А. Саковіч і інш. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі.

Альманах правіць

З 2007 году рэдактар «Беларуса» у 2002—2010 гадах Марат Клакоцкі выдае штогадовы літаратурны альманах «Беларус». Апублікаваць у ім свой твор можа кожны, хто піша па-беларуску і жыве за межамі Беларусі. На дадзены момант альманах з’яўляецца асобным праектам, не звязаным з сучаснай рэдакцыяй газеты.

Рэдактары правіць

Выданне газеты «Беларус» ад снежня 2010 году пераняла рэдакцыйная калегія ў цалкам новым складзе.[3] Са студзеня 2011 года выдаецца інфармацыйны бюлетэнь «Весткі й Паведамленьні» выключна за кошт ахвяраваньняў падпісчыкаў.[4]

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць