Беластоцкая вобласць

вобласць БССР, якая існавала ў 1939-1944 гадах

Беластоцкая вобласць — адміністрацыйная адзінка БССР, створаная пасля заняцця Савецкім Саюзам паўночна-ўсходніх зямель міжваеннай Польскай Рэспублікі і ўключэння іх ў склад БССР. Афіцыйна існавала ў 1939—1944 гадах, фактычна, з-за нямецкай акупацыі — у 1939—1941 гадах.

Беластоцкая вобласць
Беластоцкая вобласць
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Горад Беласток
Дата ўтварэння 4 снежня 1939[1]
Дата скасавання 20 верасня 1944[1]
Беластоцкая вобласць на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтр — Беласток.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беластоцкай вобласці ў студзені 1940 года

Гісторыя правіць

Да верасня 1939 года тэрыторыя вобласці ўваходзіла ў склад Польскай Рэспублікі. Пасля нападу Германіі на Польшчу, 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія перайшла заходнюю мяжу СССР і заняла Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь разам з Беластокам[2][3]. Паводле дамоў паміж СССР і Германіяй (сакрэтныя пратаколы да Пакту Молатава-Рыбэнтропа), гэтыя тэрыторыі прызнаваліся сферай уплыву СССР. 22 кастрычніка 1939 года савецкія ўлады арганізавалі на занятай тэрыторыі выбары. Амаль усе кандыдаты былі абраныя савецкай уладай, незалежных кандыдатаў не дапускалі, грамадзяне былі прымушаны да ўдзелу ў галасаванні, а ва ўсёй краіне пачаліся рэпрэсіі супраць тых, хто не падтрымліваў савецкай ўлады[4]. Паводле афіцыйных вынікаў, за савецкіх кандыдатаў прагаласавала 90 % выбаршчыкаў. Пасля выбараў на сходзе ў Беластоку 28-30 кастрычніка дэпутаты звярнуліся да СССР з просьбай далучыць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай ССР. 2 лістапада Беласточчына была ўключана ў склад СССР. 9 снежня ў выніку адміністрацыйнага падзелу тэрыторыі Беларусі ўтворана Беластоцкая вобласць.

Заняцце Заходняй Беларусі, з яе наступным уключэннем у склад БССР, дэ-юрэ не адпавядала шэрагу міжнародных дамоў, у тым ліку Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 г., Дамове аб ненападзе 1932 г. і Лонданскай канвенцыі 1933 г. аб дэфініцыі агрэсара[5].

Зноскі

  1. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  2. Карта: Падзел Польскай Рэспублікі паміж СССР і Трэці Рэйхам паводле Пакту Молатава-Рыбэнтропа
  3. Карта падзелу Польшчы. Подпісы: Сталін, Рыбентроп
  4. Марэк Вежбіцкі: Depolonizacja i kolektywizacja. В: Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Выд. 2. Варшава: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007, сс. 301—314, сэрыя: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2
  5. пад рэд. Мар'яна Семаковіча: Вайна на два фронты. 17 верасьня 1939 года — агрэсія СССР супраць Польшчы. У: Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ ст. с. 226