Беластоцкі ўніверсітэт

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Беластоцкі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet w Białymstoku) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Беласток.

Беластоцкі ўніверсітэт
(UwB)
Міжнародная назва University of Bialystok
Заснаваны 1997
Тып Дзяржаўны
Рэктар Роберт Цібароўскі[d]
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Польшчы Польшча
Юрыдычны адрас вул. Складоўскай-Кюры 14 15-097 Беласток
Сайт www.uwb.edu.pl uniwersytet@uwb.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт створаны 19 чэрвеня 1997 года як трынаццаты дзяржаўны ўніверсітэт у Польшчы. У ім працуе амаль 800 навукова-педагагічных працаўнікоў, у тым ліку каля 200 прафесараў. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца на ўзроўні бакалаўрыята і магістратуры для больш як 12 тысяч студэнтаў у сістэме дзённых, завочных, вячэрніх і дыстанцыйных студыяў. Выпускнікі магістарскіх спецыяльнасцяў могуць працягнуць навучанне ў рамках шматлікіх спецыяльнасцей аспірантуры і атрымаць навуковы ступень доктара філасофіі.

У навуковых даследаваннях, якія праводзяцца ва ўніверсітэце, выкарыстоўваецца прыроднае асяроддзе і культурныя асаблівасці рэгіёну. Універсітэт штогод рэалізуе каля 60 навуковых праектаў, якія фінансуюцца за кошт польскіх і замежных фондаў. Ён таксама выкарыстоўвае структурныя фонды ЕС. Да поспехаў вучэльні варта аднесці ўдзел у шостай і сёмай Праграмах рамачных даследаванняў, тэхнічных распрацовак і прэзентацый ЕС, праграмах Horizon 2020, Comenius і Aspera, а таксама праграме DAPHNE ІІІ. У перыяд з 2011 па 2016 год супрацоўнікі вучэльні атрымалі 25 патэнтаў, у тым ліку адзін агульнаеўрапейскі. Універсітэт мае сучасную інфраструктуру для правядзення перадавых даследаванняў, асабліва ў галіне біялогіі, хіміі, матэматыкі і фізікі. У нядаўна пабудаваным кампусе функцыянуе ўніверсітэцкі вылічальны цэнтр.

У рамках міжнародных праграм Socrates, Erasmus i Leonardo універсітэт супрацоўнічае з установамі з дзесяткаў краін, на аснове больш як 200 двухбаковых пагадненняў. У яго падпісана больш за 70 пагадненняў з замежнымі партнёрамі — з Еўропы, ЗША, Японіі і Кітая. Дзякуючы міжвузаўскім і міжнародным супрацоўніцтве студэнты праходзяць прафесійную стажыроўку таксама за межамі Польшчы.

У 2006 годзе ўніверсітэт распачаў намаганні па запуску філіяла ў Вільнюсе. 19 чэрвеня 2007 года ўрад Літоўскай Рэспублікі выдаў дазвол на пачатак работы вільнюскага філіяла Беластоцкага ўніверсітэта (Факультэт эканомікі і інфармацыйных тэхналогій у Вільнюсе). Аднак у адпаведнасці з літоўскім заканадаўствам пачатак дзейнасці гэтага падраздзялення мог адбыцца толькі пасля ўнясення ў рэестр юрыдычных асоб Літоўскай Рэспублікі і атрымання ліцэнзіі на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці, выдадзенай міністрам адукацыі Літоўскай Рэспублікі. 9 жніўня 2007 года былі канчаткова завершаныя працэдуры — з гэтага моманту ў Вільнюсе дзейнічае факультэт эканомікі і інфармацыйных тэхналогій Беластоцкага ўніверсітэта. Факультэт у Вільнюсе да 2016 годзе выпусціў больш за 500 выпускнікоў.

У 2013 годзе ўніверсітэт ініцыяваў стварэнне міжнароднага кансорцыума ўніверсітэтаў з Польшчы, Літвы, Беларусі, Украіны і Расіі пад назвай Border University Network. Кансорцыум складаецца з 10 універсітэтаў. Супрацоўніцтва ўключае ў сябе сумесныя заяўкі на міжнародныя гранты, сумесныя навукова-даследчыя праекты, абмен навукова-даследчымі паслугамі.

Аддзелы і кірунак

правіць
 
Вучэбны кормпус

У 2016/17 навучальным годзе ўніверсітэт дае магчымасць прымаць удзел у даследаваннях ў галіне гуманітарных і прыродазнаўчых навук I і II ступені па дзевяці аддзяленнях:

  • Хіміка-біялагічны
    • Біялогія
    • Хімія
    • Ахова навакольнага асяроддзя
  • Фізічны
    • Прыкладная фізіка
    • Фізіка тэарэтычная
  • Эканомічны
    • Эканоміка
    • Маркетынг
  • Філалагічны
    • Англійская, беларуская, нямецкая, руская, іспанская, французская, польская мовы
    • Інфармацыя і бібліятэчная справа
  • Гісторыі і сацыялогіі
    • Гісторыя
    • Сацыялогія
  • Матэматыкі і інфарматыкі
    • Інфарматыка
    • Матэматыка
  • Педагогікі-псіхалогіі
    • Педагогіка
  • Юрыдычны
    • Кіраванне
    • Права
    • Еўрапеістыка

Спасылкі

правіць
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.