Белаэранавігацыя

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху «Белаэранавігацыя» — правайдэр аэранавігацыйных паслуг у Рэспубліцы Беларусь. Таксама прадпрыемства аказвае аэрапортавыя, транспартна-лагістычныя і аздараўленчыя паслугі.

Белаэранавігацыя
Тып Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1 сакавіка 1996
Размяшчэнне  Беларусь, Мінск, вул. Караткевіча, 19
Ключавыя постаці генеральны дырэктар Леанід Мікалаевіч Чуро
Галіна Авіяцыя
Сайт ban.by/be

Гісторыя

правіць

Прадпрыемства было створана 1 сакавіка 1996 года ў адпаведнасці з загадам Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя віды дзейнасці «Белаэранавігацыі»: прадастаўленне аэранавігацыйнага абслугоўвання паветранага руху і аказанне аэрапортавых паслуг. Прадпрыемства аб’ядноўвае ў сабе ўсю сістэму аэранавігацыі рэспублікі, у тым ліку ўсе абласныя аэрапорты краіны, а таксама філіял па аздараўленні.

Абслугоўваннем паветранага руху ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь займаюцца Мінскі раённы дыспетчарскі цэнтр і Мінскі аэрадромны дыспетчарскі цэнтр дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя», якія размяшчаюцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, а таксама службы паветранага руху ва ўсіх абласных аэрапортах Беларусі.

Міжнародныя санкцыі

правіць

21 чэрвеня 2021 года прадпрыемства трапіла ў чацвёрты пакет санкцый Еўрапейскага саюза з-за інцыдэнта з пасадкай самалёта Ryanair 4978 у Мінску[1]. Еўрапейскі савет аргументаваў рашэнне тым, што яно адказвае за кантроль паветранага руху ў Беларусі і, як вынік, перанакіраванне пасажырскага рэйса FR4978 у мінскі аэрапорт без належнага абгрунтавання 23 мая 2021 года дзеля арышту журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[1]. Адначасова з гэтым генеральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2][3]. Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» і Чуро ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[4], Канада[5], востраў Джэрсі[6], Швейцарыя[7][8][9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10]. Таксама Чуро трапіў у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12].

18 снежня 2023 года начальніка Гомельскага філіялу дзяржаўнага «Белаэранавігацыі» Уладзіміра Чаравухіна дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну[13]. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя[14], а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна[15].

Структурныя падраздзяленні

правіць

Зноскі

  1. а б https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32021D1001&qid=1626079014254&from=EN
  2. nn.by
  3. Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  4. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  5. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  6. https://www.gov.je/gazette/pages/financialsanctionsnoticebelarus12july2021.aspx
  7. Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  8. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  9. Switzerland slaps additional sanctions on Belarus (англ.). Reuters. swissinfo.ch  (ням.) (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  10. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  11. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  12. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  13. ЭЗ прыняў 12-ы пакет санкцыяў адносна Расеі і Беларусі, у сьпісе 12 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. Беларуская служба Радыё «Свабода» (18 снежня 2023). Праверана 2 сакавіка 2024.
  14. Швейцарія приєдналася до 12-го пакета санкцій ЄС проти Росії (укр.). Еўрапейская праўда (22 снежня 2023). Праверана 2 сакавіка 2024.
  15. Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (8 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.

Спасылкі

правіць