Белая муха, забойца мужчын
«Белая муха, забойца мужчын» — раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2016 годзе ў выдавецтве «Галіяфы».
Белая муха, забойца мужчын | |
---|---|
![]() | |
Аўтар | Альгерд Бахарэвіч |
Жанр | раман |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Галіяфы |
Выпуск | 2016 |
Старонак | 240 |
ISBN | 978-985-7140-28-2 |
Папярэдняя | Дзеці Аліндаркі |
Наступная | Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры |
Сюжэт
правіцьГэта раман пра жаночую банду, якая захапіла адзін з замкаў у сучаснай Беларусі. Беларусь у ім рэальная, а сам замак — зборны вобраз некалькіх беларускіх замкаў. Гэта раман на жаночую тэму, ён распавядае пра сучасных беларускіх жанчын, іх праблемы. Раман правакацыйны, з элементамі фемінізму і палітыкі.
Пераклады кнігі
правіць- У 2017 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў пераклад рамана на рускую мову[1].
Узнагароды
правіць- У 2016 годзе з гэтым раманам Альгерд Бахарэвіч атрымаў 2 месца Прэміі Гедройца[2].
Зноскі
- ↑ "Пабачыў свет расейскамоўны пераклад рамана Альгерда Бахарэвіча". Радыё Рацыя. Архівавана з арыгінала 8 жніўня 2019. Праверана 8 жніўня 2019.
- ↑ "Вынікі Прэміі Гедройца 2016".
Спасылкі
правіць- Рэцэнзія Паўла Абрамовіча
- Рэцэнзія Змітра Панкаўца(недаступная спасылка)
- Рэцэнзія Марыі Мартысевіч Архівавана 8 жніўня 2019.
- Альгерд Бахарэвіч чытае фрагмент кнігі «Белая муха, забойца мужчын»