Бела Ілеш
Бе́ла І́леш (22 сакавіка 1895, г. Кошыцы, Славакія — 1 мая 1974, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі пісьменнік.
Бела Ілеш | |
---|---|
венг.: Illés Béla | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1895[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 5 студзеня 1974[1] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік |
Гады творчасці | 1920 — цяп. час |
Мова твораў | венгерская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт. Удзельнік рэвалюцыі 1919 года ў Венгрыі потым у эміграцыі. З 1921 года ў Аўстрыі, Чэхаславакіі, у 1923—1945 гг. у СССР. У Другую сусветную вайну служыў у Чырвонай Арміі.
ТворчасцьПравіць
Аўтар раманаў «Нататкі доктара Пала Утрыуша» (1917), «Ціса гарыць» (на рускай мове 1929—1933, венгерскай — 1957), «Вяртанне радзімы» (кнігі 1—З, 1952—1954), трылогіі «Карпацкая рапсодыя» (на рускай мове 1941, венгерскай — 1945), аповесцей, апавяданняў. Галоўныя тэмы твораў — рэвалюцыйны рух венгерскіх рабочых, сацыяльнае абуджэнне сялянства, падзеі Другой сусветнай вайны, лёс венгерскай эміграцыі.
ПеракладыПравіць
- Тыса гарыць: Раман. Кн. 1—3. Мн., 1932—34;
- Вецер з усходу : Урывак з рамана / Бела Ілеш; Пер. С. Шаціла. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930. — 42, [1] с.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).