Белбыттэхпраект
«Белбыттэхпраект» — колішняя праектная арганізацыя ў Мінску, якая размяшчалася ў будынку па вуліцы Мельнікайтэ, 2[1] (1976—1982, арх. П. Кракалёў і В. Алейнікава)[2].
Белбыттэхпраект | |
---|---|
![]() | |
Заснаванне | 9 кастрычніка 1967 |
Скасавана | 4 чэрвеня 2013 |
Размяшчэнне |
ГісторыяПравіць
Беларускі праектна-тэхналагічны і канструктарскі інстытут Міністэрства бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР створаны ў 1967 на базе часткі аддзелаў Беларускага праектна-тэхналагічнага інстытута мясцовай прамысловасці. Галаўная арганізацыя навукова-вытворчага аб’яднання «Белбыттэхніка»[1].
Асноўнымі кірункамі працы былі: распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па рэканструкцыі дзеючых і будаўніцтве новых прадпрыемстваў службы быту, распрацоўка новых і ўдасканаленне існых тэхналогіі, працэсаў, мерапрыемстваў па спецыялізацыі, комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, дакументацыі на выраб новых відаў вырабаў, нестандартнага абсталявання, аснасткі, прыстасаванняў і сродкаў малой механізацыі[1].
Ліквідаваны 5 чэрвеня 2013 года[3].
ДырэктарыПравіць
- Анатоль Іванавіч Гаранін (1967—1973)
Зноскі
- ↑ а б в «Белбыттехпроект» // Минск. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1983. – 467 с.
- ↑ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Белбыттэхпраект у базе Kartoteka.by
ЛітаратураПравіць
- «Белбыттехпроект» // Минск. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1983. – 467 с.