Белгарад-Днястроўская крэпасць

Белгарад-Днястроўская крэпасць (рум.: Cetatea Alba; да 1944 года — Акерманская крэпасць) — помнік гісторыі і горадабудаўніцтва XIII—XV стагоддзяў. З'яўляецца адной з найболей захаваных на тэрыторыі Украіны. Сваімі памерамі яна перасягае ўсе падобныя фартыфікацыйныя збудаванні краіны. Агульная плошча тэрыторыі крэпасці 9 га. Крэпасць знаходзіцца на скалістым беразе Днястроўскага лімана і мае выгляд няправільнага многавугольніка. Раней яна складалася з чатырох двароў, кожны з якіх меў спецыфічнае прызначэнне і мог самастойна весці абарону (У наш час захавалася толькі тры крапасных двары). Усе будынкі крэпасці абнесены трывалымі сценамі, працягласць якіх дасягае 2,5 км. Праз 40—45 м курціны былі ўбудаваны вежы і бастыёны. Іх колькасць дасягала 34, 12 з іх з'яўляліся пустымі баявымі вежамі. Астатнія — бастыёны і паўбастыёны. Яны пазней былі забуціраваны і пераўтвораны ў пляцоўкі для ўсталявання артылерыйскіх гармат. Многія вежы маюць уласныя назвы (вежа Авідзія (Дзявоцкая), Вартаўнічая вежа, вежа Пушкіна і г.д.), з'яўляюцца адлюстраваннем мясцовых паданняў і легендаў.

Крэпасць
Белгарад-Днястроўская крэпасць
укр.: Білгород-Дністровська фортеця
(Аккерманська фортеця)
Від на Белгарад-Днястроўскую крэпасць
Від на Белгарад-Днястроўскую крэпасць
46°12′04″ пн. ш. 30°21′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Белгарад-Днястроўскі
Архітэктар Майстар Федарко
Будаўніцтва XIII стагоддзе1440 год
Статус Музей
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цытадэль — найболей важная і ўмацаваная частка крэпасці, тут знаходзілася вязніца, камендант і афіцэры гарнізона, захоўваўся арсенал і скарб.

Гарнізонны двор — выкарыстоўваўся для сталага жыцця гарнізона.

Грамадзянскі двор нагадваў жылы ўмацаваны пункт, быў забудаваны аднапавярховымі дамамі і паўзямлянкамі, якія не захаваліся на сённяшні дзень. На тэрыторыі двара збіралася насельніцтва горада і блізкіх сёл падчас небяспекі пры падыходзе ворага. Плошча Партовага двара (1,5 га) цягнулася ўздоўж берага. Тут на працягу карантыннага тэрміну (40 дзён) захоўваліся тавары, прывезеныя ў горад.

Гісторыя правіць

Крэпасць закладзена ў XIII стагоддзі залатаардынскім ханам Берке і атрымала назву Ак-Лібо[1].

У XIV стагоддзі генуэзцы атрымалі права на карыстанне крэпасцю як умацаваным гандлёвым цэнтрам (генуэзцы называлі яе Маўракастра, Манкастра). Пасля страты Залатой Арды ў сярэдзіне XIV стагоддзя тэрыторый Днястроўскага лімана крэпасць перайшла ў кіраванне малдоўскіх князёў. Генуэзцы таксама пазбавіліся права на выкарыстанне крэпасці.

Сярэднявечная крэпасць, якая будавалася ў перыяды генуэзскага і малдаўскага панавання, неаднаразова падвяргалася нападам. У XV стагоддзі гарнізон тройчы адбіў спробы Асманскай імперыі захапіць гэту цвярдыню. І толькі ў 1484 годзе старэйшыны горада паднеслі султану Баязіду II сімвалічныя ключы ад горада і крэпасці. Тры стагоддзі Акерман уваходзіў у склад султанскай Турцыі. Апроч таго, сюды здзяйснялі вайсковыя паходы казачыя атрады пад правадырствам атаманаў Е. Дашкевіча, І. Пакацілы, Г. Лабады, Р. Сабко, І. Сярко, С. Палія.

З гісторыяй звязаны тры руска-турэцкія войны. У вайсковых кампаніях бралі ўдзел рускія палкаводцы і флатаводцы: Фёдар Фёдаравіч Ушакоў, Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў (у перыяд другой руска-турэцкай вайны некалькі месяцаў быў камендантам крэпасці), атаман данскіх казакоў Мацвей Платаў — будучыя героі вайны з французамі 1812—1813 гг. і інш. Паводле Бухарэсцкай мірнай дамовы (1812 года) землі Ніжняга Прыднястроўя з крэпасцямі Хоцін, Цігіна, Акерман, Кілія, Ізмаіл адышлі Расійскай імперыі.

У 1832 годзе Акерманская крэпасць скасавана як ваенны аб'ект. У 1963 годзе, па Пастанове Савета Міністраў УССР № 970 «Пра парадкаванне спраў уліку і аховы помнікаў архітэктуры на тэрыторыі Украінскай ССР», Акерманская крэпасць была занесена ў спіс помнікаў архітэктуры, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Белгарад-Днястроўская крэпасць — унікальны помнік абароннай архітэктуры сярэднявечча і самая вялікая крэпасць на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

У 1970-х гадах крэпасць актыўна выкарыстоўвалі кінематаграфісты, у 1975 годзе тут здымаўся фільм «Капітан Нема» адэскай кінастудыі з Уладзіславам Дваржэцкім у галоўнай ролі.

З 1 ліпеня 2011 года Белгарад-Днястроўскай сярэднявечнай крэпасцю кіруе абласное камунальнае прадпрыемства «Фортеця».

Зноскі

  1. Егоров В. Историческая география Золотой Орды в XIII-XIV вв.

Спасылкі правіць