«Белдзіпрада́р» — праектны інстытут у Мінску. Размешчаны па вул. Сурганава, 28. Прадпрыемства спецыялізуецца на інжынерных вышуканнях, праектаванні аўтамабільных дарог, аэрадромаў і штучных збудаванняў на іх. Уваходзіць у структуру Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

«Белдзіпрадар»
Заснаванне 1932
Размяшчэнне Сцяг Беларусі 220012, Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава, 28.
Сайт belgiprodor.by
Будынак інстытута

Гісторыя правіць

Да 1930 года ў Смаленску існавала праектна-вышукальніцкае бюро Галоўнага ўпраўлення дарожнага транспарту «Галоўдартранс» пры Савеце Народных Камісараў БССР[1].

У 1930 або 1932 годзе заснаваны Беларускі праектны інстытут «Дзіпрадар» Галоўнага ўпраўлення дарожнага транспарту СНК БССР. З 1935 года Аддзел вышуканняў і праектавання Упраўлення шашэйных дарог (Ушашдар) Народнага камісарыята ўнутраных спраў БССР. З мая 1938 года Беларуская кантора «Саюздарпраект» Галоўнага ўпраўлення шашэйных дарог (Гушашдар) НКУС СССР[1].

Адноўлены пасля Вялікай Айчыннай вайны як Беларуская экспедыцыя Маскоўскай канторы «Саюздарпраект», з 1 кастрычніка 1946 — Ленінградскай канторы «Саюздарпраект» Ушашдар НКУС БССР, з 1949 — Ушашдар Міністэрства ўнутраных спраў СССР[1].

З 1 чэрвеня 1951 Асобная Беларуская экспедыцыя «Саюздарпраект» Ушашдар МУС СССР. З 1 кастрычніка 1953 года Мінскі філіял «Саюздарпраект» Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог СССР. З 25 студзеня 1957 года Беларускі дзяржаўны інстытут па вышуканні і праектаванні аўтамабільных дарог «Белдзіпрадар» Галоўнага ўпраўлення шашэйных дарог (Гушашдар) пры Савеце Міністраў БССР, з 17 снежня 1973 — Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР, з 27 ліпеня 1976 — Навукова-вытворчага аб’яднання «Дарбудтэхніка» (НВА «Дарбудтэхніка») Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог[1].

З 11 чэрвеня 1980 года Беларускі дзяржаўны праектны інстытут па вышуканні і праектаванні аўтамабільных дарог і штучных збудаванняў на іх «Белдзіпрадар» (Інстытут «Белдзіпрадар») Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР, з 19 верасня 1991 — Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог Рэспублікі Беларусь[1].

З 22 жніўня 1995 года Дзяржаўнае праектнае прадпрыемства па вышуканні і праектаванні аўтамабільных дарог і штучных збудаванняў на іх «Белдзіпрадар» (ДПП «Белдзіпрадар») Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, з 27 лістапада 1996 — Камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1].

З 25 красавіка 2000 года рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, з 16 кастрычніка 2002 — Дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1].

Дзейнасць правіць

Асноўныя кірункі дзейнасці: праектаванне аўтамагістраляў і аўтадарог, транспартных развязак, сістэм аўтадарожных мастоў і пуцеправодаў, падземных пераходаў; прадпрыемстваў дарожна-будаўнічай індустрыі (асфальта- і цэментна-бетонныя заводы, кар’еры дарожна-будаўнічых матэрыялаў), аўтазаправачных станцый, адміністрацыйных і жылых будынкаў; інжынерныя вышуканні; тэхнічны нагляд за падраднымі работамі пры будаўніцтве дарог і збудаванняў на іх; дыягностыка стану дарог, мастоў, пуцеправодаў; інжынерныя разлікі транспартных збудаванняў; кансультацыйныя паслугі па праблемах дарожна-маставога будавання[2].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Информация о фонде. Государственное предприятие «Белгипродор» Архівавана 9 кастрычніка 2018.
  2. «Белдзіпрадар» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Літаратура правіць