«Белкамунпраект» — праектная арганізацыя ў Мінску, якая размяшчаецца ў будынку па вуліцы Някрасава, 5.

Белкамунпраект
Заснаванне 1968
Сайт bkp.by

Гісторыя правіць

Беларускі інстытут праектавання аб’ектаў камунальнай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. Створаны ў 1968 годзе. Да 1969 года Беларускі інстытут праектавання капітальнага рамонту жылых і грамадскіх будынкаў і будаўніцтва камунальных аб’ектаў. Асноўнымі кірункамі працы з’яўляліся: распрацоўка комплексных праектаў будаўніцтва і рэканструкцыі камунальных прадпрыемстваў, вытворчасцей, баз рамонтна-будаўнічых арганізацый, аб’ектаў добраўпарадкавання, зялёнага будаўніцтва, гарадскога электратранспарту, цеплазабеспячэння, водазабеспячэння, каналізацыі і іншых аб’ектаў гарадской гаспадаркі.

Літаратура правіць

  • «Белкоммунпроект» // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.

Спасылкі правіць