Адкрыць галоўнае меню

Інстытут «Белпрамбудпраект» — праектны інстытут у Мінску. Размешчаны па вуліцы Мяснікова, 36.

Інстытут «Белпрамбудпраект»
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1945
Размяшчэнне Сцяг Беларусі г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, вуліцы Мяснікова, 36
Ключавыя фігуры Наталля Барысаўна Савельева

ГісторыяПравіць

26 лістапада 1945 года Пастановай № 1782—310 Савета Народных Камісараў БССР і Цэнтральнага Камітэта КП(б) Беларусі створана гасразліковая кантора для распрацоўкі канструкцый, тэхналогій і тэхнічных умоў вытворчасці вырабаў шырокага спажывання пры Наркаммясцпраме БССР.

У ліпені 1961 года на базе канторы арганізуецца Беларускі праектна-тэхналагічны інстытут Галоўнага ўпраўлення мясцовай прамысловасці. Ён займаецца праектамі рэканструкцыі прадпрыемстваў па ўсёй рэспубліцы.

З 1977 года інстытут носіць назву «Белмясцпрампраект».

5 снежня 1991 года загадам Дзяржкампрама Рэспублікі Беларусь у сувязі з ліквідацыяй Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, Беларускі праектны інстытут «Белмясцпрампраект» пераназваны ў інстытут «Белпрамбудпраект» Дзяржкампрама РБ. Рашэннем Мінгарвыканкама № 785 ад 14.07.2000 інстытут зарэгістраваны як Праектнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ІНСТЫТУТ „БЕЛПРАМБУДПРАЕКТ“».

ПраектыПравіць

Найбольш істотныя канструктарскія распрацоўкі і праекты, выкананыя да 1960-х гадоў:

У 19541964 гг. былі запраектаваны і пабудаваны цагельні, якія задавольваюць патрэбнасць сельскага будаўніцтва ў цэгле, распрацаваны праекты фабрыкаў мастацкіх вырабаў у гг. Мінску, Гродне, Магілёве.

За перыяд з 1960—1970 гг. былі запраектаваны, рэканструяваны і пабудаваны:

  • хлебазаводы ў гг. Мінску, Бабруйску, Брэсце, Баранавічах, Крычаве, Гомелі, Рагачове;
  • фабрыкі музычных інструментаў у гг. Маладзечна і Барысаве;
  • завод «Хімпласт» у г. Віцебску;
  • заводы сантэхабсталявання ў гг. Гомелі, Гродне, Слуцку;
  • заводы металавырабаў у гг. Мінску, Дзятлава, Брэсце;
  • камбінаты надомнай працы і цэлы шэраг іншых прадпрыемстваў.

З 1970 года інстытут пачынае працу над праектамі рэканструкцыі Мінскага маторнага і трактарнага заводаў. Распрацоўваюцца праекты кавальскага цэха Мінскага завода шасцерняў, Віцебскага завода трактарных запчастак, завода «Электрапрыбор» у г. Гродне, завода «Эталон» у г. Мінску, завода «Медпрэпараты» ў г. Мінску і інш.

З 1976 г. праектуюцца станцыі тэхабслугоўвання аўтамабіляў, аўтатранспартныя прадпрыемствы, гаражы, стаянкі, таксапаркі, аўтавакзалы. Аб’екты таварыства сляпых, таварыства глухіх, ДТСААФ, Дынама, МУС, Галоўпалессеводбуда, Белтары. Па праектах інстытута пабудаваны тралейбусныя дэпо № 3, 4, 5 у г. Мінску.

Пабудаваны будынкі Аўтатранстэхнікі, МПКТІ, Мастацкага фонду, інстытута БелКТІМП, школа замежных спецыялістаў трактарнага завода, ПТВ, жылыя дамы, інтэрнаты, пасёлкі для перасялення з Чарнобыльскай зоны.

Запраектаваны ВА «Мінгаз», ВА «Мінскдрэў», завод «Спецаўтаматыка», завод «Палітэхнік», 407 завод грамадзянскай авіяцыі, Мінская люстраная фабрыка, заводы другасных рэсурсаў, друкарні і шмат іншых аб’ектаў ва ўсіх галінах і сферах вытворчасці Рэспублікі; будынкі, збудаванні і заводы ў Прыбалтыцы, ва Украіне.

Інстытут атрымаў больш за 20 аўтарскіх сведчанняў на вынаходствы; каля 400 рацыяналізатарскіх прапаноў. За найбольш удалыя прагрэсіўныя праектныя распрацоўкі інстытут узнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (дызельны корпус ММЗ, блок цэхаў ММЗ). Адзначаўся дыпламамі 1-й, 2-й, 3-й ступені будаўнічай выстаўкі Рэспублікі Беларусь.

СпасылкіПравіць