Белрэстаўрацыя
«Белрэстаўрацыя» — спецыялізаванае навукова-рэстаўрацыйнае вытворчае аб’яднанне Міністэрства культуры Беларусі. Створана ў 1985 годзе на базе Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў, якія існавалі з 1968 года. Аб’ядноўвала Мінскую (галаўная арганізацыя), Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую спецыяльныя навукова-рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні і Беларускі рэстаўрацыйны праектны інстытут.
Белрэстаўрацыя | |
---|---|
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Краіна | |
Адрас | |
Сайт | belrest.by (бел.) |
У 1991 годзе ўтворана Галоўнае ўпраўленне па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры пры СМ Беларусі, якое ў 1996 рэарганізавана ў Камітэт па кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў пры Міністэрстве культуры Беларусі. .
Дзейнасць
правіцьЗаймалася спецыяльнымі будаўніча-мантажнымі, праектнымі і навукова-даследчымі працамі па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі, архітэктуры, горабудаўніцтва, садова-паркавага мастацтва, твораў станковага і манументальнага жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кнігі.
Археалагічныя даследаванні
правіцьАрхеалагічнае падраздзяленне «Белрэстаўрацыі» (2 археалагічныя сектары і архітэктурныя групы) праводзіла даследаванні архітэктурна-археалагічных помнікаў з мэтай іх кансервацыі і рэстаўрацыі, ахоўныя раскопкі (з ІГ АН Беларусі) у гістарычных центрах беларускіх гарадоў, распрацоўвала ахоўныя зоны археалагічнага культурнага пласта ў старажытных населеных пунктах Беларусі. 3 удзелам «Белрэстаўрацыі» выяўлена Гродзенская Прачысценская царква, рэшткі абарончых муроў 12 ст. на тэрыторыі Гродзенскага Старога замка, падмуркі храма і 2 ярусы падлогі 16—18 стст. у Гальшанскім касцёле Яна Хрысціцеля, рэшткі Ашмянскага кляштара францысканцаў, падмуркі касцёла Дзевы Марыі (Фара Вітаўта) у Гродне, рэшткі гандлёвых радоў у Мінску і шэраг каменных пабудоў 17—18 стст. у Магілёве, Мінску, Пінску і інш.
Літаратура
правіць- А. А. Трусаў. «Белрэстаўрацыя» // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Спасылкі
правіць- Белрэстаўрацыя на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»